top of page

ТВОРЧАСЦЬ

КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ

7 лютага

6-7 лютага

18-19 красавіка

28-29 красавіка

11-12 снежня

26-27 красавіка

24 красавіка

24 красавіка

29-30 красавіка

2011 ............

Е.К. Сычова

ДА ЛІНГВАТЭКСТАЛАГІЧНАГА ВЫВУЧЭННЯ

ТВОРАЎ А. КУЛЯШОВА

Святкаванне 90- і 95-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова паказала, што паэтавы творы вывучаныя слабавата з лінгвістычнага і тэксталагічнага бакоў. Думаецца, што стогадовы юбілей вялікага песняра сустрэнем з лепшымі здабыткамі ў гэтым плане.

Аналіз усіх Куляшоўскіх чытанняў паказвае, што пераважная большасць лінгвістычных, лінгвастылістычных і лінгватэксталагічных матэрыялаў прысвечаная разгляду выкарыстання А. Куляшовым вобразных сродкаў беларускай і рускай моў, класіфікацыі і інтэрпрэтацыі рознага роду паэтызмаў, аказіяналізмаў, навуковых тэрмінаў, складаных сінтаксічных цэлых, перыядаў і інш. Аднак у цэлым і беларускае літаратуразнаўства, і беларускае мовазнаўства, даследуючы творы А. Куляшова, яшчэ ў шматлікіх выпадках не адказала на агульнаадукацыйнае пытанне: «Чаму?» Вось некалькі прыкладаў.

1.       Паэмы А. Куляшова «Антон Шандабыла» і «Песня аб слаўным паходзе» спачатку мелі назвы «Гарбун» і «Песня аб разведчыках». Больш за тое: у канцы 40 – пачатку 50-х гадоў паэт дапрацоўвае першую ў кампазіцыйным плане (замест трох раздзелаў робіць дзевяць, замяняючы падраздзелы «Эсэры», «Кара», «Камунары», «Вузел», «Адшчапенец», «Выгнанне», «Парабак вые», «Хлеб», «Забойства» колькасна-іменнымі спалучэннямі «Раздзел першы», «Раздзел другі», «Раздзел трэці» і г.д.). Другую ж паэму аўтар, можна сказаць, перапрацоўвае амаль на ўсе 100 працэнтаў, захоўваючы толькі нумарацыю 10-ці частак (праўда, апускае «Замест эпілога» і дапісвае 33 радкі ўступнай часткі; суадносіны радкоў абодвух варыянтаў выглядаюць так: 887 і 861).

2.       Паэма «У зялёнай дуброве» ў пасляваенных жа выданнях дапрацоўвалася пакрысе: сям-там здымаліся дужкі, выраўноўваліся лесвічныя радкі, рабіліся прагалы пасля асобных радкоў і г.д., а ў 2-томніку 1964 г. выдання яе пачатак пададзены без першых 40 радкоў, далей перапрацоўваецца пятая частка і інш. Нягледзячы на гэта, паэма разам з такімі, як «Аманал», «Баранаў Васіль» і дзвюма вышэйзгаданымі не папала ў зборнік «Паміж наступным і былым» (Мінск: Маст. літ., 1995).

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

Г.А. Алянюк

ДУХОЎНАЕ СТАЛЕННЕ АСОБЫ ВУЧНЯЎ У РАКУРСЕ

ВЫВУЧЭННЯ ФАЛЬКЛОРНЫХ МАТЫВАЎ

ТВОРЧАЙ СПАДЧЫНЫ А. КУЛЯШОВА

2011 .....

Адным з важных аспектаў адукацыйнага працэсу ў гімназіі з’яўляецца засваенне духоўных і маральных каштоўнасцей нашых продкаў, выхаванне асобы з высокаразвітым пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі.

Менавіта вывучэнне мастацкіх твораў, у прыватнасці твораў А. Куляшова, даследаванне значнасці выкарыстання паэтам фальклорных вобразаў, матываў для раскрыцця чалавеказнаўчага аспекта літаратуры дазваляе ўсвядоміць вучням сістэму каштоўнасных адносін да жыцця, фарміраваць найважнейшыя грамадзянскія, маральна-этычныя якасці ў характары і паводзінах чалавека, яго адносінах да радзімы, яе мінулага і сучаснага, да сваёй культуры і мовы.

А. Куляшоў пакінуў нам вялікую і багатую спадчыну, якая працягвае актыўна жыць у нашай свядомасці, хвалюе сваёй шматаспектнай тэматычнай насычанасцю, вызначаецца высокай паэтычнай культурай, філасафічнасцю, сувяззю з традыцыямі класічнай літаратуры і з фальклорам. Зварот пісьменніка да невычэрпных крыніц народнапаэтычнай творчасці надае тэкстам А. Куляшова каларыт, глыбокі сэнс, своеасаблівае ўспрыманне навакольнага свету.

У вершы «Мая Бесядзь» А. Куляшоў звяртаецца да народнай творчасці, выкарыстоўвае легенду пра птушку каню, каб паказаць негатыўныя якасці, прывіць любоў да працы. Вельмі цяжкай, знясільваючай была праца птушак, яны не змаглі дараваць кані гультайства і «паслалі ёй вечны праклён».

Як бачым, А. Куляшоў зноў выкарыстоўвае фальклорны матыў – матыў праклёну. Паводле народных уяўленняў, праклён – цяжкае энергетычнае ўздзеянне, якое ад пакалення да пакалення можа неадступна ўздзейнічаць і прыносіць гора і няўдачы, што і адбылося з каняй (Таму і лятае яна над рэкамі / І просіць піць / Аж да сённяшніх дзён [1, с. 206]). Творча пераасэнсоўваючы фальклорна-казачныя матывы, тут паэт па-народнаму вырашае канфлікт: услаўляе працавітасць птушак і абураецца ганебнымі адносінамі кані да працы. Ён лічыць, што толькі нястомная праца дае плён у жыцці.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

Я.І. Клімуць

ВОБРАЗЫ СЯБРОЎ-ПАЭТАЎ У ТВОРЧАСЦІ

АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

2011 ................

Першымі паэтамі, якія сталі назаўсёды сябрамі, былі для Аркадзя Куляшова Змітрок Астапенка і Юлій Таўбін, з якімі ён пазнаёміўся ў Мсціславе. Гэта быў 1928 год, час заканчэння Аркадзем Саматэвіцкай сямігодкі, перыяд выбару новага шляху. Што гэта будзе арыентацыя на літаратуру, юны выпускнік ужо не сумняваўся. А з такой адукацыяй можна было адпраўляцца толькі ў педтэхнікум, а чаму менавіта мсціслаўскі – сёння меркаваць цяжка. Магчыма, гэта была бліжэйшая навучальная ўстанова, а можа, выбар быў зроблены свядома, бо ў педтэхнікуме была даволі салідная па тым часе творчая суполка, удзельнікі якой друкавалі вершы ў газеце Калінінскай акругі «Наш працаўнік», дзе ўрэшце з’явіліся і першыя творы Аркадзя Куляшова, падпісаныя псеўданімам Алесь Дуда.

А яшчэ той гарадок прыцягваў гістарычнай таямнічасцю і дастатковай славаю. Відаць, некаторыя падзеі, што сталі ўжо легендамі, былі вядомы школьніку: пра гераічную стойкасць смаленска-мсціслаўскага палка на Грунвальдскім полі. Значна пазней, у паэме «Далёка да акіяна» пра гэты горад паэт скажа так:

 

Спіць пад ззяннем месяца,

Лёгшы ўздоўж ракі,

Месца, што не месціцца

Нават у радкі:

Мсціславам, Амсціславам,

Як ні назавеш –

Словы ўсё не сціслыя,

Не даюцца ў верш

[1, с. 338–339].

 

Характарызуе Аркадзь Куляшоў і паэтычную кагорту. Усе яны пісалі пад псеўданімамі. Пра гэта згадвалі пазней пісьменніца Ганна Сапрыка і Сяргей Кулагін, вядомы журналіст у Крыме, таксама выпускнікі педтэхнікума. Паэт у згаданай паэме ўзнёсла прамаўляе:

 

Раскруці палотнішча

Друку акруговага –

Замільгаюць прозвішчы

Васіля Барвовага,

Янкі Бурапеннага,

Міхася Праменнага

[1, с. 340].

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page