top of page

ТВОРЧАСЦЬ

КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ

7 лютага

6-7 лютага

18-19 красавіка

28-29 красавіка

11-12 снежня

26-27 красавіка

24 красавіка

24 красавіка

29-30 красавіка

2014 ..........

М.В. Абабурка

ФАЛЬКЛОРНАЯ ІНКРУСТАЦЫЯ Ў ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

Аксіяматычным з’яўляецца тое, што сучасная беларуская мастацкая літаратура, як і сучасная беларуская літаратурная мова, трымаецца на адным з падмуркаў, што мае назву «беларускі фальклор». Вуснапаэтычная творчасць беларускага народа заканамерна стала грунтоўнай асновай арыгінальнай паэзіі беларусаў як народнасці і нацыі. Асабліва расквітнела беларуская арыгінальная нацыянальная паэзія ў савецкі час. Пэўны ўклад і ўнёсак у гэтую справу зрабілі і паэты Магілёўшчыны, сярод якіх вядучая роля па праву належыць Аркадзю Куляшову. Таму правамерна А. Куляшоў лічыцца разнастайнымі літаратуразнаўцамі і лінгвістамі прадаўжальнікам творчай дзейнасці Я. Купалы і Я. Коласа, трэцяй асобай у пераліку беларускіх савецкіх паэтаў.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

Я.І. Клімуць

ВЫДАННЕ АКАДЭМІЧНАГА ЗБОРУ ТВОРАЎ

АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА – ПОКЛІЧ ЧАСУ

2014 .............

Зараз паэзія Аркадзя Куляшова ўваходзіць на роўных правах у скарбніцу сусветнай класікі. Але разам з тым назіраюцца даволі дзіўныя рэчы: на сённяшні дзень няма прыстойнага Збору твораў народнага паэта БССР з усімі навуковымі атрыбутамі. Вядома, нельга сказаць, што паэту не ўдзялялася ўвага. Выходзілі прыжыццёвыя Зборы твораў: у двух тамах (двойчы, у 1957 і 1964 гг.), у чатырох (1966–1967 гг.), у пяці (1974–1977 гг.), зборнікі выбраных вершаў і паэм. Такога роду выданні атрымлівае чытач і ў апошнія дваццаць гадоў. Але ўжо даўно наспела праблема выдання найбольш поўнага акадэмічнага навукова-каментаванага Збору твораў выдатнага паэта XX ст.

Што чакае калектыў, які возьмецца за рашэнне гэтай важнай праблемы? Якія цяжкасці прыйдзецца пераадолець, каб зрабіць першы крок па навуковым выданні спадчыны А. Куляшова? Паспрабуем адказаць на пастаўленыя пытанні, акрэсліць некаторыя аспекты будучай працы. Перш за ўсё – гэта тэарэтычнае абгрунтаванне акадэмічнага выдання з улікам напрацовак беларускіх тэксталагаў і вопыту вучоных іншых краін у галіне гэтай навукі на аснове вялікага аб’ёму практычных нарыхтовак.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

2014 ........................

М.В. Абабурка

ПЫТАЛЬНА-АДКАЗАВАЯ ФОРМА

ЯК СПЕЦЫФІЧНЫ ЭЛЕМЕНТ

КУЛЯШОЎСКАГА ПАЭТЫЧНАГА

РАСПОВЕДУ

Звычайна ў жывым натуральным маўленні суразмоўцы карыстаюцца дыялогам: адзін пытаецца – другі адказвае. Аднак і ў маналагічным маўленні шырока выкарыстоўваецца пытальна-адказавая (адказная) форма: рэферэнт (адрасант, аўтар) ставіць так званае праблемнае пытанне і тут жа сам на яго адказвае. Навукоўцы і метадысты ўслед за псіхолагамі такую сітуацыю называюць праблемнай.

Аркадзь Куляшоў амаль у кожным сваім значным творы ўжывае разнастайныя праблемныя сітуацыі. Ужо на самым пачатку сваёй паэтычнай дзейнасці творца выкарыстоўвае як самыя элементарныя дыскурсы тыпу «пытанне – адказ» («На шляху», «Ростань»), так і своеасаблівыя: «зварот у форме зваротка – пытанне – адказ – паўтор першага» («Песня перамог», «Брук грыміць...» і інш.). У больш сталым вершаванні А. Куляшова бачым, асабліва ў лірыцы ваенных і пасляваенных гадоў, значныя палітычна-патрыятычныя і мастацка-эстэтычныя абагульненні разглядваемай формы вершаванага расповеду:

 

Хоць прымае іх гэта зямля,

            як сыноў сваіх, шчыра,

Але просяць іх вочы

            хоць жменьку палескага жвіра.

Толькі дзе яго ўзяць?

Як яны Беларусь пакідалі,

У дарогу з сабою

Мяшэчкаў з зямлёю

Не бралі.

Што ім жменька зямлі той?

Ты ўся ім патрэбна, радзіма,

А ў дарожным мяшочку

              ўмясціць цябе ўсю немагчыма.

Паспрабуй у дарогу забрацъ,

              тыя пожні, палі і крыніцы,

тыя пушчы, што могуцъ

               хіба толькі ў сэрцы ўмясціцца.

(«Над брацкай магілай»)

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

2014 ........................

У.С. Дзянісаў

ЭПІТЭТ У КУЛЯШОЎСКІМ РАДКУ

Праблемам эпітэта прысвечана багата навуковых прац. Пра ролю, прызначэнне эпітэтаў, пра крыніцы іх узнікнення разважалі яшчэ антычныя філосафы – Арыстоцель, Дземетрый, Квінтыліян. Вывучэннем прыроды эпітэтаў займаліся Ф.І. Буслаеў, А.М. Весялоўскі, А.А. Патабня. Затым эпітэт даследавалі Б.В. Тамашэўскі, В.М. Жырмунскі, А.П. Яўгеньева, В.У. Вінаградаў, Л.І. Цімафееў, А.М. Яфімаў. Праблемныя пытанні эпітэта разглядалі таксама замежныя моваведы – Р. Маер, Г. Мёлер, В. Шнайдэр і інш. За апошнія два дзесяцігоддзі з’явіліся навуковыя працы, напісаныя на матэрыяле розных моў (напрыклад, працы Л.К. Бабылёвай, М.Э. Снегірова, Н.М. Базілінай, М.Э. Івановай, Л.А. Турсуновай, Т.Я. Нікулінай, Т.А. Лавыш, Н.В. Гаўрош і г.д.).

Аднак, нягледзячы на шматлікія публікацыі, прысвечаныя эпітэту як традыцыйнаму стылістычнаму прыёму, адзінай закончанай і агульнапрызнанай тэорыі наконт яго лінгвістычнай сутнасці, класіфікацыі і стылістычнай ролі яшчэ няма. Адны даследчыкі лічаць эпітэт «тропам» (Л.І. Цімафееў, М.Я. Цікоцкі, Б.В. Тамашэўскі, В.П. Рагойша), другія называюць яго «мастацкім, вобразным азначэннем прадмета» (А.А. Макарэвіч), «фігурай» (А.А. Патабня), «атрыбутыўнай стылемай» (М.Э. Снегіроў), «паэтычным азначэннем-канкрэтызатарам» (I. Астахаў), «інтэнсіфікатарам» (С.А. Фрыцрых) і г.д. Пры трактоўцы паняцця тэрміна «эпітэт» трэба абавязкова ўлічваць складанасць яго прыроды: тут узаемадзейнічаюць моўныя, стылістычныя і псіхалагічныя пачаткі.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

В.В. Маршэўская

ПАРАЎНАННЕ Ў МОВЕ ТВОРАЎ А. КУЛЯШОВА

2014 ............

Словы ці словазлучэнні, якія ўжываюцца ў сказе для больш выразнай і дакладнай характарыстыкі прадметаў шляхам параўнання, называюцца параўнальнымі зваротамі.

У навуковай і навучальнай літаратуры выкарыстоўваюцца сінанімічныя назвы – кампаратывы, параўнальныя канструкцыі, параўнанні, параўнальныя выразы, параўнальныя словы і словазлучэнні і інш.

Лінгвістамі выказваліся розныя меркаванні адносна сінтаксічнай сутнасці параўнальных зваротаў, не атрымала адназначнага вырашэння і пытанне аб сінтаксічных функцыях параўнальных зваротаў. Падрабязны агляд трактовак гэтых пытанняў знаходзім у працы В.І. Рагаўцова «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: дыскусійныя пытанні». Як адзначае аўтар, у сучасным мовазнаўстве прынята размяжоўваць паняцці «параўнальны зварот» (як частка простага сказа) і «параўнальны сказ» (як даданая частка складаназалежнага сказа) [1, с. 113]. Большасць аўтараў не адносіць параўнальныя звароты да тых ці іншых членаў сказа, а разглядае іх як своеасаблівыя адасобленыя канструкцыі. Мы таксама прытрымліваемся меркавання, што такія адасобленыя канструкцыі існуюць «як кампанент ускладненага сказа, як дапаможная адзінка, што змяшчае дадатковую інфармацыю адносна зместу сказа ці яго асобных кампанентаў» [2, с. 76].

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

2014 ....

В.I. Маслоўскі

МАНАЛОГІ: КРЫТЫК I ПАЭТ В. БЕЧЫК I А. КУЛЯШОЎ

Калі заўчасна зусім маладым пайшоў з жыцця вядомы французскі акцёр Жэрар Філіп, яго ўдава Ані Філіп праз некаторы час напісала кнігу «Адно імгненне». Выдавецтва «Прагрэс», прадстаўляючы кнігу рускаму (тады савецкаму) чытачу, зазначала: «Трудно определить жанр книги Ани Филип. Это не повесть, не лирический дневник, не записки, в которых она воскрешает прошлое. Это м о н о л о г (разрадка нашая. – В.М.), обращенный к мужу, ее последний разговор с ним, в котором она говорит ему все, что не могла сказать при жизни, вспоминает о прожитых вместе годах» (10, с. 5–6).

Калі звярнуцца непасрэдна да літаратуразнаўчага слоўніка, то ў ім мы чытаем: «Маналог – у літаратурным творы словы дзеючай асобы, звернутыя да самога сябе або да іншых, але, у адрозненне ад дыялогу, не залежаныя ад рэплік іншых дзеючых асоб» (9, с. 225). Яшчэ адна вельмі важная, на наш погляд, слушная заўвага ў слоўніку: «Маналог пераважае ў лірыцы, у прозе адыгрывае другарадную ролю» (9, с. 225). Калі не згадваць пры гэтым так званы «ўнутраны маналог».

Паставіўшы ў назву свайго даклада слова «маналог» і звёўшы пры гэтым для ўмоўнай, можна сказаць, гаворкі паэта А. Куляшова і крытыка В. Бечыка, я маю на мэце на прыкладзе іх творчасці паказаць, з кім і якую гаворку вёў кожны з іх, чаго дамагаліся Паэт і Крытык у сваіх творах – вершах, паэмах, крытычных артыкулах, дзённіках.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

2014 .............

В.Д. Старычонак

ДРУГАСНЫЯ НАМІНАЦЫІ Ў ПАЭТЫЧНЫМ ДЫСКУРСЕ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

Творчасць Аркадзя Куляшова часта называюць роздумам паэта аб маральным абавязку людзей перад памяццю, аб непераможнай сіле праўды і справядлівасці, аб значэнні творчасці ў жыцці грамадства, аб адказнасці творцаў перад часам і людзьмі. Яна прыцягвае да сябе ўвагу багаццем і дасканаласцю мастацкіх вобразаў, якія ў радзе выпадкаў ствараюцца дзякуючы ўдаламу выкарыстанню другасных намінацый.

Сярод вялікай колькасці вобразна-выяўленчых сродкаў найбольш пашыранымі ў паэзіі А. Куляшова з’яўляюцца другасныя метафарычныя намінацыі. Метафара выконвае важную ролю ў пабудове моўнай карціны свету, інтэграцыі вербальна-моўнай і пачуццёва-вобразнай сістэм чалавека, актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні асобаснай мадэлі свету. Менавіта ў метафары і яе падсістэмах утрымліваецца імліцытнае проціпастаўленне звычайнага бачання свету (яно адапавядае навуковым класіфікацыям і лагічнай карціне свету) і незвычайнага бачання свету, якое выяўляе індывідуальную сутнасць прадмета, яго спецыфіку [1, с. 7].

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page