Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
ТВОРЧАСЦЬ
КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ
ІНТЭРВ'Ю
НАРЫСЫ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ
ЛІТАРАТУРНА-
КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ
ГІСТОРЫЯ АДНАГО ТВОРА
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
КУЛЯШОЎ-СЦЭНАРЫСТ
ВЫКАЗВАННІ ПРА КУЛЯШОВА
ПУБЛІЦЫСТЫКА
КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ
7 лютага
6-7 лютага
18-19 красавіка
28-29 красавіка
11-12 снежня
26-27 красавіка
24 красавіка
24 красавіка
29-30 красавіка
М.В. Абабурка
ЗАДАЧЫ ВЫВУЧЭННЯ ТВОРАЎ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
З ПАЗІЦЫЙ СУЧАСНАЙ ЛІНГВІСТЫЧНАЙ
ПАЭТЫКІ I ТЭКСТАЛОГІІ
2009 .......
Паэтычная спадчына А. Куляшова добра вывучаная беларускімі літаратуразнаўцамі, асабліва ягоныя пераклады. Аднак мовазнаўцы па сённяшні дзень канчаткова не вырашылі ролю паэта ў развіцці не толькі мовы сучаснай беларускай мастацкай літаратуры, але і ўсёй агульнанацыянальнай беларускай літаратурнай мовы. Нашы намаганні ў гэтым плане прынеслі некаторы плён, але гэта, мякка кажучы, толькі пачатак грандыёзнай справы, якую павінны здзейсніць супрацоўнікі не толькі пэўных кафедраў, але і ўсіх гуманітарных факультэтаў Рэспублікі Беларусь.
На працягу 2003–2008 гг. у выдавецтве МДУ імя А.А. Куляшова намі выпушчаны ў свет як у сааўтарстве, так і аднаасобна 7 навучальных дапаможнікаў і 2 манаграфіі, у якіх вызначаныя асноўныя і дадатковыя задачы сучаснай беларускай лінгвістычнай паэтыкі і лінгвістычнай тэксталогіі. З усіх задач узаемаперасякальнымі з’яўляюцца наступныя:
1. Выяўленне і апісанне ў плане выражэння і плане зместу інавацыйных тэкстуальных элементаў у мове сучаснай беларускай мастацкай літаратуры параўнальна з дакастрычніцкай. Больш дэталёва гэта можа прагучаць як выяўленне і апісанне дапрацаваных і перапрацаваных моўных (маўленчых) адзінак, кантэкстаў, фрагментаў, раздзелаў, варыянтаў і г.д. першаснага тэксту ў параўнанні з асноўным (канчатковым, аўтэнтычным) тэкстам.
2. Вызначэнне ролі фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных, фразеалагічных, лексічных і стылістычных замен, перастановак, трансфармацый і іншага ў павышэнні культуры маўлення, паляпшэнні ўспрымання мастацкага вобраза, у ліквідацыі стылістычных недаглядаў і г.д.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
В.Я. Барысенка
ДЗЕЯСЛОЎНАЯ МЕТАФАРА ЯК МОЎНА-ВЫЯЎЛЕНЧЫ
СРОДАК У ПАЭЗІІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
2009 .......
Дзеяслоўная метафара ў мастацкіх творах Аркадзя Куляшова – найбольш пашыраны троп. Тлумачыцца гэта тым, што ў якасці кантэксту метафары выступае назоўнік, да якога праяўляецца семантычная двухпланавасць дзеяслова: Яго [волата] пелянала дарога, калышучы ў дыме і громе; Магчыма, што не конь, а лёс праехаў праз дубраву? Магчыма, месячык з нябёс згубіў сваю падкову?
Структура метафарызацыі дзеяслова адбываецца па наступнай канструкцыі: назоўнік + дзеяслоў і як вынік – імпліцытнае значэнне. Такім чынам, дзеяслоўнай метафарай трэба лічыць выкарыстанне дзеяслова ў незвычайнай сігніфікацыі, што заснавана на семантычных адносінах з назоўнікам, і як вынік узнікае імпліцытнае значэнне. Дзеяслоўныя метафары ў залежнасці ад назоўнікаў бываюць адна-, двух-, трох- і полівалентныя. Ужыванне аднаго назоўніка ў прамым значэнні з метафарызаваным дзеясловам з’яўляецца асновай аднавалентных дзеяслоўных метафар: Хлебам-соллю вітаць не прыйшла пераможцаў Алёнчына хата; Зямля шаптала мне – ляці, спяшайся, жораў ранні, цябе чакаюць у жыцці ўсе выпрабаванні.
Пры двухвалентных метафарызаваных дзеясловах побач з асноўным назоўнікам, які ўдакладняецца дзеясловам з пераносным значэннем, выкарыстоўваюцца дадатковыя назоўнікі, што дапамагае акрэсліць межы сінтаксічна-семантычнай канструкцыі, якая рэалізуе імпліцытнае значэнне тропа. Дадатковы назоўнік пры двухвалентным метафарызаваным дзеяслове выконвае наступныя функцыі: сінтаксічную функцыю прамога і ўскоснага аб’екта: Унь вокны смела ў лес глядзяць, хіба мілей палацы?; Адчуў я прагу вышыні, зямля дала мне сілы, мяне ўзнялі юнацтва дні – майго адлёту крылы; Сланечнік нам у твары дыхаў цветам, мы прыкмячалі летняю парой, што ён за сонцам водзіць следам сваёй агністай, жаркай галавой; верыць я гатоў, што гэта сонца так параскідала па ўсёй зямлі малых сваіх братоў; Міма яго [дома] прамчаліся з громам падзеі.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Б.А. Крук
БЯЗЗЛУЧНІКАВЫЯ СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ Ў ТВОРАХ
А. КУЛЯШОВА: СЕМАНТЫКА I СТРУКТУРА
2009 .......
Вывучэнне мастацкага тэксту – адна з важных задач сучаснага мовазнаўства. У беларускай лінгвістыцы тэксты часцей аналізуюцца на лексічным узроўні. Асаблівасці сінтаксічнай арганізацыі таксама павінны быць у полі зроку даследчыкаў, бо ў канкрэтным кантэксце сінтаксічная арганізацыя можа выступаць як сродак «стварэння новых семантычных нюансаў». Праз выбар сінтаксічных канструкцый выяўляюцца і ўнутраныя заканамернасці мовы.
У мове мастацкай літаратуры, аб чым сведчыць даследаваны матэрыял, назіраецца розная частотнасць ужывання бяззлучнікавых складаных сказаў Некаторыя пісьменнікі (Т. Хадкевіч, С. Грахоўскі, I. Пташнікаў, П. Панчанка) шырока выкарыстоўваюць бяззлучнікавыя сказы, а ў мастацкіх дворах, напрыклад, Я. Брыля, А. Чарнышэвіча бяззлучнікавыя складаныя канструкцыі менш пашыраны.
Аналіз выбаркі з твораў А. Куляшова (усяго 116 адзінак) паказвае, што бяззлучнікавыя складаныя сказы вызначае надзвычай розная структура і семантычная напоўненасць. Састаўныя часткі, што ўваходзяць у склад такіх канструкцый, маюць форму розных тыпаў простых аднасастаўных і двухсастаўных сказаў: Маці спіць – не падняцца – стамілася, сіл не стае («Прыгоды цымбал»); Ноч праходзіць, сонца ўзыходзіць, заспявалі жаўранкі ў полі («Балада аб чатырох заложніках»); Зашумелі кусты, затрымцелі лісты («Прыгоды цымбал»); Цяжка ўздыхае з лясоў вайна, нехта на мове чужой кліча каня («Хлопцы апошняй вайны»).
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
2009 .........................
Г.М. Курыленка
ЖАНРАВАЯ ФОРМА СПОВЕДЗІ
Ў ПАЭЗІІ А. КУЛЯШОВА
Адной з адметных жанравых форм у вербальнай культуры, да якой адносіцца літаратура, з’яўляецца форма споведзі, якая адлюстроўвае сістэму духоўных каштоўнасцей і маральна-этычны вопыт усяго чалавецтва. Сёння відавочным з’яўляецца тое, што за гісторыю развіцця хрысціянства адбылася трансфармацыя рэлігійнай, сакральнай споведзі ў свецкую. Прычым праяўляецца гэта ў самых разнастайных формах мастацкай творчасці: жывапісе, графіцы, пластычных мастацтвах, музыцы, драматургіі. Але найбольш выразна спавядальная лінія назіраецца ў літаратуры, прынамсі, у лірычнай паэзіі. Вельмі паказальнай у гэтым плане з’яўляецца паэзія А. Куляшова, якая ў інтымнай лірыцы мае выразна акрэсленую спавядальную форму.
Так, у вершы «Элегія» аўтар піша: « Жыццё маё – цяжкі з гадамі бой...». У дадзеных радках праяўляецца аўтарская споведзь, выражаная праз шчырае прызнанне паэта ў тым, у чым прызнацца нялёгка, часам немагчыма – у сваіх уласных недахопах, можа нават бедах ці праблемах. Прызнацца ў гэтым самому сабе бывае складана, тым больш вынесці гэта на прысуд калектыўнага чытача. Для гэтага патрабуецца мужнасць, смеласць, гатоўнасць і здольнасць да самарэфлексіі, самавыкрыцця. А гэта ўжо ёсць праяўленне пэўнай грамадзянскай пазіцыі, адзнака чалавечай сталасці і псіхічнага здароўя. Усё гэта адпавядае адной з пяці ўмоў сакрамэнту рэлігійнага пакаяння (споведзі) – спавядальнай шчырасці. Вядома, што шчырае прызнанне немагчыма без спавядальнай інтэкцыі: інакш яно не зможа закрануць сэрца адрасата, да якога звернута дадзеная споведзь-прызнанне. У рэлігійнай споведзі такім адрасатам з’яўляецца Бог, а ў свецкай – чытач у літаратуры, глядач – у выяўленчым мастацтве ці слухач – у музыцы. Яшчэ адным вельмі важным аспектам жанравай формы споведзі ў літаратуры з’яўляецца імкненне выказацца і быць пры гэтым пачутым. Апроч таго, споведзь, як рэлігійная, так і свецкая, – гэта яшчэ і катарсіс – духоўнае ачышчэнне, вызваленне, якое так неабходна кожнаму, а аўтару мастацкага твора – у значнай ступені.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
В.Б. Несцяровіч
СІМВАЛІЧНЫЯ ВОБРАЗЫ Ў ПАЭЗІІ А. КУЛЯШОВА
2009 ........
Свет Куляшова ўвасаблялі дзве стыхіі – крынічныя берагі
роднай Беларусі і неўтаймаваная бязмежнасць «акіяна».
Першая са стыхій стварала глыбока лірычны, апавядальны
асяродак яго паэзіі, другая – шырока эпічную цягу
да планетарных маштабаў, да філасофскага спасціжэння
драматызму ўсечалавечага жыцця, да трывожнага
засяроджання роздуму аб свеце і сусвеце.
Мікола Арочка
Паэзія А. Куляшова – неабсяжны акіян духоўных даляглядаў, нястомных пошукаў, глыбокіх разважанняў і моцных пачуццяў.
Амаль два дзесяткі паэм, сотні вершаў А. Куляшова падпарадкаваны прынцыпу разгорнутай метафарызацыі з’яў, іх няпростаму перапляценню, напоўнены развагамі аб зробленым і пражытым, аб былых шляхах і новых дарогах, аб шчасці, асновах быцця.
Літаратуразнаўцы М. Арочка, А. Бельскі, В. Бечык, Дз. Бугаёў, Р. Бярозкін адзначалі багацце і шматфарбнасць створанага паэтам мастацкага свету, неверагоднасць асацыяцый, якія сталі асноваю для сімвалічных вобразаў. У паэзіі А. Куляшова адлюстраваныя і асабістыя ўражанні аўтара, і цяжкасці «эпохі бур». Дз. Бугаёў у кнізе «Спавядальнае слова» пісаў: «Аркадзь Куляшоў быў надзелены выдатным мастакоўскім талентам, які выразна адчуваўся ўжо ў самых ранніх творах паэта. Ён заяўляў пра сябе неардынарнасцю мастацкіх дэталей, за якімі праглядваўся жорсткі, бязлітасны да чалавечага лёсу час, напоўнены крутымі пераменамі, нечуванай раней індустрыяльна-тэхнічнай і сацыяльнай ломкай, якую на ўсе лады славіла савецкая літаратура». «Ён жыў невялічкаю кропляю соку // у целе цякучай жалезнай крыві...» (верш «Цвік»).
Сімволіка паэзіі А. Куляшова псіхалагічна заглыбленая, філасофская, насычаная парадаксальнымі супярэчнасцямі, закладзенымі ў сутнасць адлюстраваных фактаў і з’яў. Акіян – вобраз, які сімвалізуе неабсяжнасць. Гэта адлюстраванне бяскрайняга неба, космасу: «Нябёсы – акіян, я знаў даўно – // Блакітны, неабсяжны, першародны, // А ўсё, што зорам на зямлі відно, // Ні больш, ні менш як свет яго падводны». Акіян – сімвал жыцця, поўнага руху, падзей, ён змяшчае ў сабе лёсы людзей. Гэта і сімвал небыцця, дзе завяршаюцца ўсе шляхі-дарогі чалавека. Паэт кідае яму выклік: «Ты не лаві мой позірк развітальны, // Расчулены, дарэмных слёз не лі – // Яшчэ не хутка шторм дзесяцібальны // Мяне насіць пакіне на зямлі».