top of page

ТВОРЧАСЦЬ

КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ

7 лютага

6-7 лютага

18-19 красавіка

28-29 красавіка

11-12 снежня

26-27 красавіка

24 красавіка

24 красавіка

29-30 красавіка

2017 ..............

А.А. Голік
ПАЭЗІЯ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА – ДУХОЎНАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ЯГО ПАКАЛЕННЯ

 

Аркадзь Куляшоў – прадстаўнік пакалення, якое ўваходзіла ў жыццё, абуджанае рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі. Юнацтва паэта супала з маладосцю роднай дзяржавы. I можа у гэтым шчаслівым супадзенні адна з прычын той арганічнай элітнасці асабістага і грамадскага пачатку, якое назіраецца ўжо ў самых ранніх творах паэта. Самымі першымі яго жыццёвымі ўражаннямі, на грунце якіх выхоўваецца светаадчуванне чалавека, былі ўражанні, звязаныя з перабудовай рэчаіснасці на новы лад, з нечуваным творчым уздымам людзей працы, якія адчулі сябе сапраўднымі гаспадарамі зямлі. I тое, што сёння здаецца для нас будзёным і звыклым, успрымалася тады як сімвал пераможнага поступу, як жывая рамантыка новага часу, перад якою, па словах М.М. Арочкі, бляклі нават самыя дзівосныя падзеі сівой мінуўшчыны.

Тое, што чалавечы і творчы вопыт А. Куляшова супадаў з рэвалюцыйным вопытам яго пакалення, з вопытам усёй роднай краіны, у вялізнай ступені дапамагло паэту акрэсліць свае жыццёвыя і ідэйна-эстэтычныя пазіцыі, увасобіць у лірычным героі не толькі абагульненага, тыповага, але і рэалістычна канкрэтызаванага, непаўторнага ў сваёй чалавечай індывідуальнасці прадстаўніка племені змагароў за сцвярджэнне ідэалаў новага жыцця. Гэта асабліва прыкметна выявілася у паэме «У зялёнай дуброве» (1832), у вершах «Ельнік», «Карусель», «За дваіх», у якіх паэт, у адрозненне ад больш ранніх твораў, спрабуе пазнаць і адлюстраваць характар сучасніка не толькі ў яго сутнасці, але і ў багацці і шматграннасці праяў. I гэты працэс у творчасці паэта быў натуральны і заканамерны ў той час, калі ў свядомасці сучаснікаў трывожнае водгулле баёў грамадзянскай вайны прыглушаецца гулам стваральнай працы, а гарачка аднаўленчага фронту першых паслярэвалюцыйных гадоў змяняецца цвярозай будзённасцю ў вырашэнні велічных задач. Узнікла праблема разабрацца ў новым характары адносін паміж людзьмі, асэнсаваць тыя глыбінныя духоўныя зрухі, якія нарадзіў у чалавеку новы лад тагачаснага жыцця. I паэт не мог не адчуць гэтую патрэбу і не адказаць на яе ў сваіх творах. Але трэба адзначыць, пгго, імкнучыся да індывідуальнасці, да жыццёвай паўнакроўнасці свайго героя, Куляшоў ніколі, нават у юнацкіх, яшчэ далёкіх ад ідэйна-мастацкай сталасці творах, не здрабняе яго, не прызямляе, не зніжаецца да бытаўшчыны. Галоўнае для паэта – уменне ўвасабляць тыя з’явы, якія адзначаюць эпоху, заўважаць і ўзбуйнена падаваць найбольш істотныя рысы характараў і падзей.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

Л.А. Казлоўская
КЛАСІЧНЫЯ ТРАДЫЦЫІ Ў ПАЭТЫЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ А. КУЛЯШОВА

 

2017 .................

Творчасць А. Куляшова добра вядома шырокай грамадскасці Рэспублікі Беларусь і далёка за межамі краіны. Яна не патрабуе нейкай асаблівай рэкламы – каштоўнасць мастацкага слова відавочная. Аркадзь Куляшоў належыць да тых паэтаў у беларускай літаратуры, якія з поспехам развіваюць класічныя традыцыі паэтычнай творчасці. Верш у Аркадзя Куляшова – ёмкі па змесце і дакладны па форме, верш сапраўды класічнага характару, у якім дасягаецца гармонія формы і зместу. Нездарма Аркадзь Куляшоў з поспехам займаўся перакладамі рускай, украінскай і замежнай паэзіі. Мастацкія пераклады класічных твораў, зробленыя Аркадзем Куляшовым, сведчаць аб дасканаласці і сталасці беларускай літаратуры.

Значны ўплыў на фарміраванне асобы А. Куляшова-паэта аказаў А.С. Пушкін. Да творчасці класіка рускай літаратуры беларускі паэт звяртаўся на працягу ўсяго жыцця. А. Куляшоў прыняў удзел у падрыхтоўцы да выдання аднатомніка твораў А.С. Пушкіна на беларускай мове і паспяхова пераклаў паэму «Цыгане». Захапленне творчасцю А.С. Пушкіна пакінула след у радках ранніх вершаў Аркадзя Куляшова. У вершы «Дарогі» (1930 г.) згадваецца яго інтанацыйная, сэнсавая блізкасць да пушкінскага «Вновь я посетил...». У вершы «Бацькі» (1929 г.) чуецца водгук радкоў з твора «Во глубине сибирских руд...». Але ўсё ж не наследаванне, не перапеў, а творчае ўспрыняцце вопыту класікаў былі вызначальнымі ў ранніх вершах Куляшова. Ён хацеў адысці ад ілюстратыўнасці, схематызму, уласцівых у той час беларускай паэзіі, шукаў сябе, імкнуўся набыць свой голас.

Куляшоў згадваў пазней, што гэтыя пошукі прывялі яго да засваення традыцый беларускай і рускай класікі, а таксама вуснай народнай творчасці: «Нягледзячы на тое, што кніга за кнігай выходзяць зборнікі маіх вершаў і паэм – «Па песню, па сонца», «Аманал» (1932 г.), «Медзі дождж» (1933 г.), «Гарбун» (1935 г.), – напісанае не задавальняе мяне. Разумею, што дрэнна, павярхоўна ведаю жыццё, а пра тое, што ведаю, пяю, як кажуць, не ўласцівым да мяне голасам. Усё часцей і часцей звяртаюся да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна, Някрасава».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page