Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
ТВОРЧАСЦЬ
КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ
ІНТЭРВ'Ю
НАРЫСЫ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ
ЛІТАРАТУРНА-
КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ
ГІСТОРЫЯ АДНАГО ТВОРА
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
КУЛЯШОЎ-СЦЭНАРЫСТ
ВЫКАЗВАННІ ПРА КУЛЯШОВА
ПУБЛІЦЫСТЫКА
КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ
7 лютага
6-7 лютага
18-19 красавіка
28-29 красавіка
11-12 снежня
26-27 красавіка
24 красавіка
24 красавіка
29-30 красавіка
М.В. Абабурка
РУСІЗМЫ Ў ТВОРАХ А. КУЛЯШОВА – ЗАКАНАМЕРНАЯ З’ЯВА
2018 ....................
Артыкул прысвечаны аналізу рускамоўных элементаў,
выкарыстаных А. Куляшовым у ягоных вершаваных творах
Русізмы, ці русіцызмы, – гэта «словы або выразы, запазычаныя з рускай мовы». Спрадвеку яны пранікаюць у беларускамоўнае маўленне пераважна двума шляхамі: вусна (праз непасрэднае кантактаванне суразмоўцаў дыспутантаў, камунікантаў і г. д.) і пісьмова (праз разнастайны абмен думкамі на адлегласць, навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне і інш.)
У Рэспубліцы Беларусь дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская літаратурныя мовы. Іх узаемадзеянне стварыла ў сучаснай моўнай сітуацыі Беларусі так званую «трасянку» – «разнавіднасць змешанага вуснага маўлення, якое характарызуецца наяўнасцю элементаў другой моўнай сістэмы».
Узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму прынята называць інтэрферэнцыяй. Класіфікуецца яна ў залежнасці ад моўнага ўзроўню: фанетычная, лексічная, словаўтваральная, марфалагічная, сінтаксічная інтэрферэнцыя.
У мове літаратурна-мастацкіх твораў русізмы выкарыстоўваюцца галоўным чынам як мастацкае адлюстраванне мясцовага каларыту і імітацыя жывога вусна-гутарковага маўлення таго ці іншага літаратурнага героя (персанажа). Такое выкарыстанне рускамоўных выяўленчых сродкаў варта называць свядомым, матывацыйным, якое вымяраецца стылістычнымі (стылёвымі) меркамі. Аднак у розных мастацкіх тэкстах, напісаных як вершаванай, так і празаічнай мовай, можна сустрэць і стыхійнае выкарыстанне русізмаў не толькі ў маўленні дзейных асоб, але і ў аўтарскім. Ад усяго гэтага не пазбаўлены і творы Аркадзя Куляшова (як раннія, лірычныя, так і надзвычай сталыя, ліра-эпічныя).