top of page

ТВОРЧАСЦЬ

КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ

7 лютага

6-7 лютага

18-19 красавіка

28-29 красавіка

11-12 снежня

26-27 красавіка

24 красавіка

24 красавіка

29-30 красавіка

2003 ................

М.В. Абабурка
СЭНСААДРОЗНІВАЛЬНАЯ I СЮЖЭТНА-
ТЭМАТЫЧНАЯ ФУНКЦЫЯ
НЕКАТОРЫХ
ПАЎТОРАЎ У ПАЭЗІІ А. КУЛЯШОВА

Разнастайныя паўторы як спосабы арганізацыі вершаванага маўлення і паэзіі ўласцівыя ўсім творам А. Куляшова без выключэння. Гэта ў першую чаргу рытмастваральныя, гукавыя, лексіка-стылістычныя, кампазіцыйныя паўторы. Нашу ўвагу прыцягнулі такія паўторы ў вершах і паэмах А. Куляшова, якія значную дапамогу аказваюць рэцыпіенту ва ўспрыманні і разуменні як літаратурна-мастацкага тэксту, так і куляшоўскага вобразаўтварэння, арыгінальнага паэтычнага мыслення.

Ужо на самым пачатку сваёй творчай дзейнасці, будучы ў 13-гадовым узросце, А. Куляшоў дэманструе прыклады высокапрафесійнай працы з кампазіцыйнымі паўторамі. Вось як пачынаецца адзін з безы­мянных вершаў таго часу:

 

Радасна і сумна шалясцяць асіны

Гоман жаўталісця я пачуў у іх,

I нітуюць неба струны-павуціны

Ў сонечных праменнях чыстых, залатых.

 

Канцоўка ж гэтага твора такая:

 

Радасна і сумна шалясцяць асіны,

Радасна і сумна шалясцяць дубы.

У кляновых лісцях віснуць павуціны,

У срабрыстых ніцях жоўтыя сады.

 

Нават калі б паэт пакінуў нам толькі працытаваныя строфы, твор атрымаўся б высокапаэтычны, з арыгінальным успрыняццем восені і перадачай яго не толькі пры дапамозе так званага абрамлення.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

С.А. Алісіевіч

АСАБЛІВАСЦІ СТРУКТУРНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ

ПЕРЫЯДУ Ў ТВОРАХ А. КУЛЯШОВА

 

2003 ............

Перыяд як асобая сінтаксічная канструкцыя належыць да складаных формаў звязнай мовы. У ім удала спалучаецца разгорнутае выкладанне тэмы з рытмічнасцю сінтаксічнай будовы. Перыяд характарызуецца адзінствам, паўнатой і закончанасцю выказанай у ім думкі, пазбаўляе структуру вершаванай мовы аднастайнасці, надае ёй асаблівую стройнасць, чым садзейнічае лепшаму выяўленню паэтычнага зместу.

Перыяд як складаную сінтаксічную адзінку выкарыстоўвае ў творах А. Куляшоў.

У яго вершах і паэмах пераважаюць перыяды са структурай складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі часткамі з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем і перыяды са структурай складанага сказа камбінаванай будовы. Структурная арганізацыя кампазіцыйных частак (павышэння і паніжэння) такіх перыядаў побач з тыповымі адзнакамі ў А. Куляшова мае і свае асаблівасці.

 

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

2003 ....................

В.Я. Барысенка

ЭПІТЭТЫ ЯК МОЎНА-ВЫЯЎЛЕНЧЫ

СРОДАК У ПАЭЗІІ А.А. КУЛЯШОВА

У мове твораў А.А. Куляшова вялікую ролю як моўна-выяўленчы сродак выконвае эпітэт. Паводле сувязі мастацкага азначэння (эпітэта і паяснёнага слова) падзяляецца на наступныя тыпы: агульнамоўныя (звыклыя), індывідуальна-аўтарскія (рэдкасныя, аказіянальныя), народна-паэтычныя (сталыя, традыцыйныя).

Самай шматлікай групай эпітэтаў у паэтычнай мове паэта з’яўляюцца агульнамоўныя (звыклыя): Які простор! Іх лодкі незалежнай цяпер ніхто не будзе ўладаром. Наперадзе – далячыні бязмежнай нязнаны край; Толькі перад ёю я ветразяў шумлівых не згарну! Я адшукаю месца дзе б ні хмары, ні цёмныя трывогі не змаглі парушыць мар былых; Яе не цешыць болей існаванне бяздумнае на ўлонні хваль сівых. А на душы цяжкое прадчуванне няўхільных змен; Лаві трывожны міг паведамлення!; Маўклівым ценем за яго спіной стаяла незнаёмка; Выпрабаванне быць усюды разам, пакінуўшы шумлівы свет людскі, не шкадаваць аб ім; На даглядзе – вечная дарога, бясконцых хваль расплаўленае шкло. Адметнай рысай агульнамоўных эпітэтаў з’яўляецца ўстойлівая сувязь з паяснёным словам, іх часта ўзнаўляюць паэты, выкарыстоўваючы ў літаратурнай мове.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

В.П. Рагойша

ГІПЕРСТРОФІКА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

2003 .................

На першы погляд здаецца, што строфіка Аркадзя Куляшова (1914–1978) нічым асаблівым не вылучаецца. Сапраўды, калі не ўлічваць некалькі твораў астрафічных (у тым ліку паэму «Сцяг брыгады»), то звыш 90% вершаў і паэм паэта напісаны звычайнымі катрэнамі (раздзеленымі або не раздзеленымі прабеламі, з рознай рыфмоўкай). Аднак такое адчуванне складваецца толькі пры павярхоўным знаёмстве з творчасцю гэтага выдатнага паэта. Прычым, з творчасцю да 60-х гг. мінулага стагоддзя. З таго часу ў паэта пачаўся актыўны пошук страфічнай арганізацыі верша – новы змест шукаў (і знайшоў!) новую, адэкватную яму форму.

Як мы ведаем, канец 50-х – пачатак 60-х гг. XX ст. – не толькі перыяд кардынальных перамен у светапоглядзе Аркадзя Куляшова, выкліканых рэзкімі зменамі ў грамадскім жыцці тагачаснага Савецкага Саюза (рашэнні XX з’езда КПСС, выкрыццё культа асобы Сталіна), але таксама і час яго жыццёвай і творчай сталасці. Што да творчасці, то гэта выявілася найперш у значнай яе гуманізацыі і філасафізацыі, а таксама ва ўзбуйненні паэтычнага мыслення ажно да ўсепланетарнага, усечалавечага маштабу, у пастаноўцы праблем, цікавых і важных не толькі для беларусаў, але для чалавека – цывілізаванага, перадавога, дэмакратычна настроенага – увогуле. Узбуйненне паэтычнага мыслення не магло не прывесці да адпаведных змен у характары вобразнасці, а таксама – што нам цяпер асабліва важна вылучыць – у архітэктанічнай структуры верша. Выразна і наглядна ўжо пра гэта сведчыць прыход паэта да шаснаццацірадковікаў і шаснаццацірадкоўяў, вершаў і строфаў, арыгінальных не толькі сваім філасофскім зместам, але і формай, архітэктонікай.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

В.М. Саўчанка

ПЕРЫЯД У ТЭКСТАХ А. КУЛЯШОВА

2003 .....................

Творчая спадчына А. Куляшова надзвычай цікавая і разнастайная. Праблемы, якія хвалююць паэта, – актуальныя, напоўненыя гуманістычным зместам. Шырыня ахопленых тэм у пэўнай ступені абумоўлівае выбар паэтам стылістычных і сінтаксічных сродкаў, індывідуальнае моўнае афармленне твораў. А. Куляшоў выкарыстоўвае перыяд у якасці стылістычнай фігуры не часта, але заўсёды творча, па-мастацку спалучаючы яго з іншымі фігурамі і вобразнымі сродкамі. Ці існуючы як асобны верш, ці ўплятаючыся ў тканіну больш аб’ёмнага твора, куляшоўскі перыяд характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю, г. зн. уяўляецца як мінітэкст з выкарыстаннем розных функцыянальна-сэнсавых тыпаў маўлення: апісання, апавядання, разважання, характарыстыкі.

Для стварэння статычнай карціны, дэталёвай характарыстыкі пэўнай асобы або стану рэчаіснасці А. Куляшоў выкарыстоўвае ў перыядзе апісанне:

 

Пушча – гэта плямёны асілкаў-дубоў

Што сышліся на вечныя сходкі дуброў;

Гэта мачтавых сосен бары-гушчары,

Цёмны лог, дзе пасуцца дзікі і зубры;

Дом, абжыты арлом, схоў, абраны ласём,

Цэлы край са сваім першародным звяром.

                                           «Грозная пушча»

 

З прыведзенага прыкладу відаць, што апісанне велічнай пушчы аўтар падае з дапамогай прэдыкатыўнага перыяду, паніжэнне танальнасці якога складаецца з аднаго толькі слова – пушча, што выконвае ў сказе сінтаксічную функцыю дзейніка. Павышэнне танальнасці ў сваю чаргу складаецца з некалькіх выражаных назоўнікамі выказнікаў, якія маюць пры сабе даданыя азначальныя часткі або адасобленыя азначэнні. Наяўнасць значнай колькасці назоўнікаў і прыметнікаў, абмежаванае ўжыванне дзеясловаў, адваротны парадак слоў падкрэслівае статычны, апісальны характар твора, г. зн. спрыяе найлепшаму адлюстраванню аўтарскай задумы.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

А. В. Солахаў

ІНДЫВІДУАЛЬНА-АЎТАРСКІЯ НАВАТВОРЫ

АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

2003 ..............

Стварэнне новых слоў – з’ява распаўсюджаная ў мастацкім, у т.л. паэтычным, маўленні. У той або іншай ступені да словатворчасці звярталіся мастакі слова розных часоў, розных жанраў і рознага ўзросту. Не быў выключэннем сярод іх і Аркадзь Куляшоў.

Аналіз індывідуальна-аўтарскіх слоў паэта паказвае, што ўсе яны ўтвараюцца па агульнамоўных словаўтваральных мадэлях.

У сістэме назоўніка найбольшае распаўсюджанне ў творах А. Куляшова атрымалі аказіяналізмы з абстрактным значэннем. Так, па прадуктыўнай у мове словаўтваральнай мадэлі створаны адад’ектыўныя аказіяналізмы на -асць са значэннем адцягненай якасці безназоўнасць, заўсёднасць, нявечнасць: Сябры мае! Пад пустак дыванамі Ці не абрыдла безназоўнасць вамі; Рупная заўсёднасць Плуга, рук, паперы Нам у нашу годнасць Адчыняе дзверы; Зямля для ўсіх, хто там, для ўсіх, хто тут, – Адзіная сапраўднасць і бясспрэчнасць, У ёй адной – іх вечнасць і нявечнасць.

Аддзеяслоўныя аказіянальныя ўтварэнні прадстаўлены суфіксальнымі дэрыватамі гарэзія, сумняванне, нульсуфіксальным сковыт, складана-нульсуфіксальным земляўздрыг: ...Хай радкі ўспрымаюцца Сёння як гарэзія – Сэнс у іх хаваецца Большы, чым паэзія; Так, зазнаў ён не з кніг Палымяную повесць жаданняў Сумняванняў, трывог...; Ні сковыт сцюж, ні жах абледзянення Не знішчыць іх [соснаў], не замяце іх след...; Мяне знішчаюць там агонь і сцюжа, Хістае ледзьве чутны земляўздрыг...

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page