top of page

ТВОРЧАСЦЬ

КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ

7 лютага

6-7 лютага

18-19 красавіка

28-29 красавіка

11-12 снежня

26-27 красавіка

24 красавіка

24 красавіка

29-30 красавіка

2016 ....................

М.В. Абабурка
ЭЛЕМЕНТЫ МАЎЛЕНЧАГА ЭТЫКЕТУ
Ў ПАЭТЫЧНЫХ ТВОРАХ
АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

 

Маўленчы этыкет – гэта правілы маўленчых паводзін, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне і абапіраюцца на нацыянальныя і інтэрнацыянальныя традыцыі. Выражаецца беларускі маўленчы этыкет вербальна (пры дапамозе слоў, словазлучэнняў і сказаў) і невербальна (гутарковымі жэстамі, мімікай, рознымі паставамі і рухамі цела пры дыялогах ці палілогах. Асабліва ў літаратурна-мастацкіх тэкстах надаецца значная ўвага вербальнаму маўленчаму этыкету ў самых разнастайных сітуацыях: вітаннях і развітаннях суразмоўцаў, зваротах і пажаданнях, згодзе і нязгодзе, падзяках і віншаваннях, адабрэнні і асуджэнні, кампліментах і спачуваннях, просьбах і адказах, ухваленнях і парадах. У вершавана-паэтычных творах А. Куляшова, у якіх пануе пытальна-адказавая форма аўтарскага выкладу, а таксама выкарыстанне ўсіх спосабаў і прыёмаў беларускага вусна-гутарковага маўлення [1, с. 13-56], формулы маўленчага этыкету выконваюць не толькі камунікацыйную функцыю ва ўсіх яе разнавіднасцях, але і фатычную (устанаўленне кантакта паміж суразмоўцамі), канатыўную (арыентацыя на адрасата), валюнтатыўную (выражэнне волі, намеру), эмацыянальную (выражэнне пачуццяў, эмоцый) і інш.

Паэзія А. Куляшова наскрозь антрапацэнтрычная, што нават відаць з назваў саміх твораў, разнастайных паводле іх жанраў: «Суседка», «Доля горкая, чалавек...», «Першабытны чалавек», «Таварыш Алесь», «Чараўніца», «Пракоп», «Антон Шандабыла», «Баранаў Васіль», «Хлопцы апошняй вайны», «Хамуціус» і інш.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

Дз.Я. Дрозд
ФАЛЬКЛОРНЫЯ ТРАДЫЦЫІ Ў ТВОРЧАСЦІ
АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

 

2016 ............

Каштоўнасці традыцыйнай народнай культуры – асноватворныя і фундаментальныя. Сувязь мастацкай літаратуры з вуснай паэтычнай творчасцю даўняя, трывалая і плённая. У творчасці А. Куляшова назіраецца моцнае фальклорнае напаўненне. Для паэта характэрны творчы зварот да фальклорных жанраў і выяўленчых сродкаў. Некаторыя тэксты створаны аўтарам на аснове народных балад, з уласцівымі для іх сюжэтамі, вобразамі. Шматлікія вершаваныя тэксты маюць характэрную для фальклору сістэму сімвалаў. Аўтар не абыйшоў увагай сукупнасць міфалагічных уяўленняў, якой багатая беларуская традыцыйная культура.

Паводле народных уяўленняў, чалавек здольны пераўтварацца ў адушаўлёныя і неадушаўлёныя прадметы. Матыў пераўтварэння прысутнічае ў вершы Аркадзя Куляшова «Млын», у якім юнак «аддае каханаю шляхам, далінам», а сам пажадаў «зрабіцца на тым месцы млынам» з жорнамі замест сэрца і са струменем вады замест крыві. У выглядзе млына юнак будзе заставацца да таго часу, пакуль не перамеле ўсяго, «што яму належала калісьці». Але калі гэта будзе, «гадаць не след».

 

Бо адзін ён не ведае пра тое,

Што яму належаў цэлы свет,

Як хадзіў з дзяўчынай у жытное

[2, с. 14].

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page