top of page

ТВОРЧАСЦЬ

КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ

7 лютага

6-7 лютага

18-19 красавіка

28-29 красавіка

11-12 снежня

26-27 красавіка

24 красавіка

24 красавіка

29-30 красавіка

2015 ............

М.В. Абабурка

ТАК ЗВАНАЯ «ЧУЖАЯ МОВА» Ў ПАЭТЫЧНЫХ

ТВОРАХ А. КУЛЯШОВА

У артыкуле даследуецца прамая, ускосная, ускосна-прамая,

няўласна прамая мова, выкарыстаная ў творах А. Куляшова.

 

Прадмет даследавання ўзяты ў двукоссе з той прычыны, што ў літаратурна-мастацкім творы ўсё прыдумваецца і камбінуецца аўтарам, у тым ліку і мова дзейных асоб, увогуле ўсялякае чужое маўленне. Імітацыя яго як жывога, натуральная гаварэння ці шырэй – выказвання ў беларускай лінгвістыцы традыцыйна «падганяецца» пад тэрміны «прамая (простая) мова», «ускосная мова», «ускосна-прамая (простая) мова» і «няўласна прамая (простая) мова» [1, с. 721–749]. Спробы замяніць тэрмін «чужая мова» тэрмінамі «чужаслоўе» [2], «чужое маўленне» [3, с. 4 і наст.] не прывялі да жаданых вынікаў. Так здарылася і з намаганнямі Г.Н. Клюсава і А.Л. Юрэвіча ўвесці ў навуковы абыходак замест тэрміна «словы аўтара» словазлучэнне «прыналежна-ўказальная частка сказа» [4, с. 241 і наст.]. Традыцыя застаецца традыцыяй, хоць пад тэрмінамі «цытата» і «цытаванне» («цытацыя») сапраўды падаецца чужое маўленне (ці без змен, ці з нязначнымі адхіленнямі ад аўтэнтычнага маўлення).

У творах А. Куляшова маналагічнае і дыялагічнае маўленне суіснуюць, крэатыўна дапаўняючы адно аднаго. Мікра- і макрадыялогі могуць сустрэцца як у самым нязначным паводле аб’ёму вершы («Пракоп», «На сотай вярсце», «Добры чалавек», «Камсамольскі білет» і інш.), так і ў разгорнутым, ажно на некалькіх старонках («Каля самай граніцы», «Глушцы», «Першамайская араторыя», «Балада аб чатырох заложніках» і інш.). Зразумела, дыялогі больш эфектыўныя ў вялікіх формах – найперш паэмах «Аманал», «Сцяг брыгады», «Прыгоды цымбал», «Новае рэчышча», «Песня аб слаўным паходзе», «Грозная пушча», «Хамуціус». Зусім не маюць дыялогу паэмы «Баранаў Васіль», «Дом № 24» і «Далёка да акіяна».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

2015 ..............

У.С. Дзянісаў, Г.Л. Петрусёва

АБ НЕКАТОРЫХ АСАБЛІВАСЦЯХ МОЎНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ВЕРШАВАНЫХ ТЭКСТАЎ

А.А. КУЛЯШОВА

Усе творы А. Куляшова сведчаць пра пошукі аўтарам свайго ўласнага голасу, эмацыянальна яркай метафары, свежага параўнання, ёмістага эпітэта.

Паэт стараецца зразумець псіхалогію сваіх герояў. I дасягаецца гэта разнастайнасцю рытмікі і танальнасці, шырокім выкарыстаннем маляўнічых сродкаў вуснай паэтычнай творчасці.

Рухомы эпічны рад твораў А. Куляшова спалучае ў сабе разнастайныя стылявыя элементы: драматызацыі і лірыкі, публіцыстычныя і гутарковыя, разнастайныя сродкі мастацкай выразнасці, яркія метафарычныя вобразы, што сведчыць пра немалыя творчыя ўдачы аўтара. Да таго ж ён валодае пэўным майстэрствам сюжэтна-кампазіцыйнай пабудовы твора. Рух сюжэтнага дзеяння адбываецца дзякуючы кантрастнай падачы малюнкаў мірнага і ваеннага жыцця, уменню аўтара з дапамогай лірычных сюжэтных завязак і пераходаў перадаць рух часу, змену абставін, настрою і г.д.

Асабліва ўражваюць балады А. Куляшова: яны вызначаюцца вострым драматычным сюжэтам, чаканным, з частымі перарывамі рытмам, строгім лаканічным стылем. Усё гэта выразна праяўляецца ў баладзе «Над брацкай магілай», адным з лепшых твораў А. Куляшова ваеннага часу. Яна вызначаецца ідэйнай глыбінёй, дасканаласцю мастацкай формы, сведчыць пра неабмежаваныя магчымасці А. Куляшова ў раскрыцці характару лірычнага героя.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

Я.І. Клімуць

АД ПЕРШЫХ ІМПУЛЬСАЎ ДА ДАСКАНАЛАСЦІ

(некаторыя аспекты творчай лабараторыі

Аркадзя Куляшова)

2015 ...........

У артыкуле разглядаюцца некаторыя аспекты творчага працэсу з практыкі народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова. На прыкладзе асобных вершаў прасочваецца шлях

ад першапачатковай задумы да поўнай дасканаласці твора.

 

У свядомасці інтэлігенцыі і ў некаторай ступені ў літаратуразнаўстве трывала замацавалася стэрэатыпнае меркаванне, што Аркадзь Куляшоў без вялікай душэўнай напругі адразу выдаваў паэтычныя шэдэўры. Пры гэтым пераканаўча даводзіцца, што ў народнага паэта была свая манера тварыць вершы. Ён, нібыта, ляжаў, думаў, а пасля раптоўна падымаўся і запісваў гатовы твор. I, мусіць, пачалося гэта з успамінаў былога рэдактара армейскай газеты «Знамя Советов», які прыгадваў эпізод: высокае начальства, убачыўшы каля рэдакцыйнай зямлянкі ляжачага «гультая», раптам загаварыла пра парушэнне статутнай дысцыпліны. Рэдактар адказаў, што гэта паэт Аркадзь Куляшоў, у яго такая манера творчасці. I далей прыгадваў, што праз колькі хвілін А. Куляшоў прыходзіў у рэдакцыю і дыктаваў машыністцы гатовы верш. Такі спосаб творчасці пазней не адзін раз згадваліся і дачкой паэта Валянцінай, і ўнукам Уладзімірам Берберавым. I гэта стала своеасаблівым міфам, да яго прызвычаіліся, сёння амаль усе так і лічаць: А. Куляшоў ляжаў на канапе, пасля падымаўся, запісваў і – аддаваў у друк. Але ўсё было некалькі інакш. Дапушчальна, што спосаб мыслення ў яго адбываўся сапраўды так, бо калі надыходзіць той міг, творчае азарэнне, нябеснае пасланне, ці няхай яго назавём неяк інакш, да сённяшняга дня застаецца невытлумачальным. Зямляк паэта, таленавітая асоба, Алесь Пісьмянкоў нават напісаў цыкл невялікіх эсэ пра «думанне вершаў», у яго ж можна знайсці выраз «сёння гаварыў ён з небам», значыць, гэтае пасланне-імпульс прыходзіць не заўсёды, яго трэба ўлавіць у патрэбным месцы і ў патрэбны час. У Аркадзя Куляшова гэта атрымлівалася амаль заўсёды. Пра што і сведчанні яго родных. Але гэта толькі першы этап. Успыхвала ідэя, тэма, можа нават структура, форма верша, якую паэт тут жа занатоўваў. А пасля пачыналася тытанічная праца ў пошуках патрэбнага слова, канцэнтраванага выяўлення канцэпцыі твора, яго ідэйнай завершанасці.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

А.Я. Леванюк

АФАРЫСТЫЧНЫЯ ВЫСЛОЎІ Ў ПАЭТЫЧНЫХ

ТВОРАХ А. КУЛЯШОВА

2015 ...........

У артыкуле разглядаецца афарыстычная творчасць А. Куляшова. Адзначаецца, што Куляшоў вядомы нам як аўтар шэрагу паэтычных твораў. А. Куляшоў узбагаціў беларускую літаратуру самабытнымі, індывідуальнымі па тону і манеры, па сродках і каларыту творамі. Акрамя таго, падкрэсліваецца, што афарызм – адна з старажытнейшых форм філасофскага мыслення.

У лаканічных па форме, але ёмістых па змесце выразах глыбока і разнастайна аналізуецца

чалавек і яго свет: часам абагульняецца, часам канкрэтызуецца. Афарызмы могуць даць верныя адказы на «вечныя» пытанні, якія ставіць само жыццё. Пацвярджаецца прыкладамі, што маўленчыя сродкі, якія выкарыстоўвае А. Куляшоў пры стварэнні афарызма, адлюстроўваюць, акрамя іншых, і такую якасць гэтай адзінкі тэксту, як парадаксальнасць, нечаканасць.

 

Адным з найбольш дзейсных моўных сродкаў, якія сустракаюцца ў мастацкіх творах, з’яўляецца афарыстычнае выслоўе. Яно мае даўнія традыцыі выкарыстання як у замежнай літаратурнай практыцы, так і ў айчыннай. Афарыстычнае выслоўе мае свае адметныя рысы ў структуры (гэта тычыцца разнастайных спосабаў і сродкаў пабудовы) і стылістычных функцыях. Разам з іншымі фігурамі і тропамі (антытэза, хіязм, параўнанне, метафара і г.д.), афарызм шырока выкарыстоўваецца ў мове мастацкіх твораў для стварэння гумару, сатыры, іроніі, а таксама маўленчай характарыстыкі персанажаў.

Наогул выслоўе – гэта малая форма слоўнай творчасці. Таму яна існуе не толькі самастойна, але і ў складзе іншых, буйных твораў. Якраз апошні спосаб абнародавання выслоўяў рознага тыпу і ўласцівы творчаму почырку пісьменніка. Менавіта творчаму почырку, асабістай мастацкай традыцыі, бо шматлікія факты сведчаць, што майстры слова добра ўсведамляюць мастацкую вартасць, філасофскія гарызонты гэтага жанру, але часам не імкнуцца звяртацца да яго дзеля яго самога, затое вельмі ахвотна, шырока, плённа выкарыстоўваюць, па-майстэрску ўводзячы ў тканку іншых твораў і надаючы афарыстычнасць і сваёй, аўтарскай, мове і мове сваіх герояў.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

А.М. Ненадавец

«МЫ ЦЫГАРКУ СКРУЦІМ ПА-БЫЛОМУ…»

(Разважанні паводле ваеннай лірыкі

А. Куляшова і А. Пысіна)

2015 ................

Разглядаецца тэма вайскавога брацтва ў творчасці А. Куляшова і А. Пысіна,

падкрэсліваецца міфічна-сімвалічнае значэнне салдацкай славутай махоркі,

без якой байцы не абыходзіліся ні ў час баёў, ні ў час адпачынку.

 

Задумваў сваё выступленне, як своеасаблівы «перакур»: кароткі, вокамгненны, цяжкі і абавязковы, неабходны, – паміж байцамі. Пасля чарговай баявой аперацыі, пасля выкананай «вайсковай работы», у час адпачынку, і неабавязкова, што запланаванага раней. Потым падалося, што лепей будзе, калі прааналізую сцэны «перакуру» ў творчасці баявых беларускіх паэтаў, тых, хто не толькі працаваў у франтавых і армейскіх газетах, але і ў творцаў, якім выпадала пісаць на перадавой, у траншэях і бліндажах, абдумваць свае рыфмы ў час артабстрэлаў і засад. Задума, як здавалася, была добрая. Толькі чакала расчараванне. Я ж запланаваў паглядзець вершы З. Астапенкі, А. Коршака, М. Сурначова (палеглі ў баях), А. Куляшова і А. Пысіна (прыйшлі дамоў пераможцамі). Аказалася, што першыя трое ўвогуле нідзе не прыгадалі франтавыя цыгаркі, славутую маршанскую ці віцебскую махорку. Самае цікавае, што на даваенных фотаздымках З. Астапенка і М. Сурначоў пазіруюць з моднымі люлькамі ў зубах. Мабыць, не закранула іх гэтая тэма ў ваеннай лірыцы, знайшлося месца для больш важных тэм, тых, якія клаліся на душэўныя перажыванні і хваляванні, адпавядалі пэўным акалічнасцям.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page