top of page

ТВОРЧАСЦЬ

КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ

7 лютага

6-7 лютага

18-19 красавіка

28-29 красавіка

11-12 снежня

26-27 красавіка

24 красавіка

24 красавіка

29-30 красавіка

А.І. Барадзіна

ДА ПЫТАННЯ АБ ЛІТАРАТУРНЫХ УПЛЫВАХ

(паводле верша А. Куляшова

«Магілёўская хмарка»)

 

2002 ..............

Мастацкі тэкст не ёсць непасрэдная рэпрэзентацыя рэальнага – усё ў ім будуецца з апорай на эстэтычную шкалу, на асобасныя эстэтычныя адносіны аўтара да гэтага свету. «Значэнняў няма ні ў інтэлекце, ні ў мове; яны ўзнікаюць пры кадзіраванні і дэкадзіраванні тэкста пад уздзеяннем кантэкста» [3, с. 8]. Калі нізка вершаў «Юнацкі свет» з’явілася ў друку, Куляшову рабіліся папрокі: дробныя тэмы, нязначныя перажыванні. Аднак вобраз хмары, воблака становіцца ў яго творчасці тым вобразам-матывам, што не толькі вызначае псіхалагічны стан паэта, а і сведчыць пра філасофскія пошукі. Улічваючы месца гэтага матыву ў класічнай літаратуры, можна назваць яго архетыповым, лічыць элементам вызначальнага для літаратуры беларускай нацыі топасу зямлі і сялянскай працы.

Арыгінальнае ніколі не ўзнікае само па сабе, яно нараджаецца ў працэсе творчага засваення ранейшых мастацкіх здабыткаў. Менавіта ў выкарыстанні матываў, ідэй, вобразаў, сюжэтаў і выяўляюцца літаратурныя ўплывы рознага ўзроўню (уласна ўплыў, атаясамліваючы або «шляхам апратэставання» (А. Жыд), запазычанне, наследаванне (сімптаматычнае і генетычнае) і інш., урэшце, эпігонства).

Літаратар можа адкрыць нешта новае для сябе ў любым узросце, аднак уздзеянне аўтарытэтаў – здзяйсненне ўплыву – больш актыўна спараджае рэакцыі ў маладога пісьменніка.

Так, філалагічны аналіз вершаў А. Куляшова «Магілёўская хмарка» і Ф. Багушэвіча «Хмаркі» дазваляе зрабіць пэўныя высновы аб уплыве архетыпаў на свядомасць сучаснага творцы. Безумоўна, выбраны элемент (вобраз хмаркі) праходзіць праз новую апрацоўку, якая змяняе ягоны сэнс; але гэтая змена не датычыць цэласнасці новага твора [1, с. 90].

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

2002 .................

М.А. Камарова

ВОБРАЗ-СІМВАЛ ЗЯЗЮЛІ Ў ТВОРЧАСЦІ

А. КУЛЯШОВА

 

Традыцыйна лічыцца, што адна з найбольшых заслуг А. Куляшова ў тым, што паэт «узмацніў і паглыбіў лірыка-псіхалагічны момант беларускай паэзіі» [1, 129]. З гэтым пунктам погляду цяжка не згадзіцца, але нам думаецца, што пры гэтым яму ўдалося адлюстраваць і замацаваць нацыянальную адметнасць і непаўторнасць беларускай паэзіі. Дзякуючы таленту і плённай шматгадовай працы, А. Куляшоў здолеў стаць тым «паэтам-сувязным», у руках якога «той электрычны кантакт, дзякуючы якому ток праходзіць з аднаго правадніка ў другі, з аднаго пакалення ў другое» [1, 135]. Можа гэта ад таго, што адным з галоўных аспектаў яго творчасці з’явілася адлюстраванне сувязяў чалавека з роднай зямлёй, якая ўскарміла, дала сілы і без якой ён не бачыць будучыні. Непазбежна і само вяртанне А. Куляшова да мілага краю, які бясконца дарагі яго героям і мае для іх сэнс: за яго яны змагаюцца, яго шануюць. Прывабнасць і прыгажосць радзімага кута адлюстроўваецца А. Куляшовым вельмі своеасабліва. Ён выглядае і рэальным і казачным, і цэласным і ўвасобленым у нейкія сімвалы, першавобразы (ручэй, лес, неба, жытняе поле і г.д.).

Нашу ўвагу прыцягнулі вобразы птушак, якія сталі не проста спадарожнікамі, але нават сябрамі куляшоўскіх герояў, дапамагаючы ім і падтрымліваючы іх ў цяжкіх жыццёвых выпрабаваннях. Больш таго, яны ўжо нават – сімвал радзімы: «А краіну сваю, без якой Жыць не мог, край вялікі, Захапіў у дарогу з сабой, – Умясціў ён у сэрцы музыкі. Умясціў незлічоныя дрэвы, Птушыныя спевы...» [2, т.2, 376].

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

М.В. Ладутько

ОППОЗИЦИЯ СВОЙ – ЧУЖОЙ В КОНЦЕПТОСФЕРЕ

А.А. КУЛЕШОВА

2002 .......

Пронизывая всю культуру от неживой природы к живой природе и к миру человека и являясь ядром всякого национального мироощущения, концепты «Свой» и «Чужой» приобретают фундаментальный характер, а их оппозиция становится универсалией. Данные концепты можно определить как своеобразный сгусток общечеловеческого и национального. Лингвокультурологическое описание концептов «Свой», «Чужой» представлено в работах Э. Бенвениста [1], Ю.С. Степанова [2] и многих других ученых. В.В. Иванов и В.Н. Топоров предлагают рассматривать оппозицию Свой – Чужой в трех аспектах: в социальном, т.е. между социальными группами и внутри одной группы; в этническом, т.е. в противопоставлении разных наций, религий, культур; в антропологическом, т.е. в противопоставлении человеческого и нечеловеческого, звериного, колдовского [3, с. 156-165].

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

В.В. Лапацінская

АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ I АНАТОЛЬ СЕРБАНТОВІЧ

2002 ...........

Янка Сіпакоў пісаў: «Толькі асоба, якая да самазабвення любіць сваю зямлю, якая шырока і глыбока глядзіць на свет і жыццё, можа спадзявацца на сапраўднае прызнанне і на тую вялікую радасць – павагу свайго – і не толькі свайго! – народа» («Наталенне смагі»). Такой па праву можна лічыць творчасць Аркадзя Куляшова, паэта, без якога сёння паэзія XX стагоддзя не ўспрымаецца як поўная з’ява.

Пад уплывам рамантычнай паэзіі 20-х гадоў XX стагоддзя ўзнікалі першыя вершы і зборнікі паэта. Прыгадаем хрэстаматыйны твор А. Куляшова «Плыла, цалавалася хмара з зямлёй...», па-філасофску роздумны і рамантычны ў стылявых адносінах. У ім паэт сцвярджае сваё мастакоўскае крэда і раскрывае жыццёвыя прынцыпы:

 

Хачу неспакойнаю хмарай грымець,

Маланкамі ўвесь апавіты...

Спакою не ведаць ні ноччу, ні днём

I не прыставаць у знямозе...

 

Паэзія А. Куляшова – суцэльны неспакой і шуканне, яна поўніца сапраўднай ісціны і духоўнага гарэння, і ў многім сугучная мастацтву 60-х гадоў XX стагоддзя, часу «адлігі», часу пошуку і змагання з рэшткамі сталінскай культавай свядомасці. У. Гніламёдаў у кнізе «Ад даўніны да сучаснасці. Нарыс пра беларускую паэзію» зазначае, што ў гэты перыяд «абуджаюцца эстэтычныя пошукі, імкненне да наватарства, цікавасць да мастацкай шматколернасці слова. Паэзія ўсё часцей паглыбляецца ў індывідуальнае, уласнае, аўтабіяграфічнае».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

І.М. Малашук

САЛЯРНЫЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ

А. КУЛЯШОВА

2002 .....................

А. Куляшоў – адзін з яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Яго паэзія, таленавітая, мужная, шчырая, жыве і змагаецца за чалавечыя сэрцы, за дабрыню, справядлівасць, мір і гуманізм. Асабліва вялікая роля паэта ў творчым выкарыстанні скарбаў беларускага фальклору. Важны сакрэт А. Куляшова – у яго ўменні насыціць традыцыйны песенна-фальклорны настрой самым надзённым паэтычным зместам, ва ўмельстве паяднаць гэты настрой і адпаведны яму прыродны вобраз з грандыёзнай рамантычнай метафарай, якая расчыняе далёкія далягляды. Важнае месца ў вусна-паэтычнай традыцыі, на якую па-мастацку абапіраецца аўтар, належыць першавобразу сонца, таму не дзіўна, што салярныя матывы даволі часта выступаюць у творчасці А. Куляшова.

У першую чаргу гэта назіраецца ў назвах яго твораў «Па песню, па сонца!», «Сонечнае заўтра», дзе сонца з’яўляецца асацыяцыяй лепшага жыцця. Гэта сімвал дабрабыту і шчасця:

 

Усё найлепшыя фарбы знаходзіла,

Перайначвалася на вачах.

Як раней толькі сонца ўзыходзіла,

Заліваючы промнямі шлях

[2, с. 139].

 

Разам з тым адсутнасць сонца, якую аўтар перадае з дапамогай трапнай метафары «развіталася сонца з зямлёй» [2, с.89], – увасабленне гора і пакут.

Аднак матыў шанавання сонца звязваецца не толькі са шчасцем: з магчымасцю яго сузіраць заўсёды асацыіравалася чалавечае жыццё ўвогуле.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

М.І. Мушынскі

БЕЛАРУСКАЕ КУЛЯШОВАЗНАЎСТВА. НАБЫТКІ.

СЁННЯШНІ СТАН. ПЕРСПЕКТЫВЫ

ВЫВУЧЭННЯ СПАДЧЫНЫ

2002 .........

Пра вялікую запазычанасць беларускага літаратуразнаўства перад Куляшовым-паэтам гаварылася ўжо не раз. Але сплачванне навукоўцамі доўгу недаравальна зацягваецца. Прычын такога становішча шмат, у асноўным яны аб’ектыўныя. Гэта цяжкасці фінансавага характару, недастатковае папаўненне літаратуразнаўчага цэха маладымі даследчыкамі. Істотна і тое, што ў сферу грунтоўнага даследавання ўведзена творчасць рэпрэсаваных пісьменнікаў, літаратура беларускага замежжа. Усё гэта пэўным чынам адсунула многіх творцаў савецкага часу ўбок, увага да іх спадчыны паслабілася. Апроч таго, перад даследчыкамі паўсталі новыя актуальныя аспекты літаратуразнаўчага, тэарэтычнага плану, пачалася распрацоўка праблем міфалогіі, нацыянальнага самавызначэння і яго праяў у літаратуры, даследуюцца мадэрнісцкі кірунак, авангардысцкія пошукі ў літаратуры XX ст., постчарнобыльскае светаадчуванне ў вобразнай сістэме твора. У выніку гэтых і іншых прычын, у тым ліку суб’ектыўна-псіхалагічнага характару, склалася сітуацыя, паводле якой планамернае, мэтанакіраванае вывучэнне творчасці многіх пісьменнікаў 30–50-х гадоў запавольваецца. А гэта – з’ява непажаданая ўвогуле і ў дачыненні да спадчыны Аркадзя Куляшова, які ўнёс вялікі ўклад у нацыянальнае прыгожае пісьменства, у беларускую лірыку і лірычны эпас. Болей за тое, беларускае куляшовазнаўства (даследаванні Н. Перкіна, М. Грынчыка, Р. Бярозкіна, В. Бечыка, М. Арочкі, В. Рагойшы, М. Мішчанчука, М. Воінава, М. Кенькі, Я. Клімуця, А. Гурскай, Л. Смальянавай, Л. Гарэлік і інш.) мае значныя заслугі перад ўсёй беларускай літаратурнай навукай. Аўтары лепшых прац паспяхова прышчэплівалі культуру навуковага аналізу паэтычных твораў, уласнай практыкай сцвярджалі погляд на паэзію як на эстэтычную з’яву. Падобнага падыходу якраз і бракавала нашаму літаратуразнаўству і крытыцы не толькі 30–50-х, але і пазнейшых гадоў, бо вульгарна-сацыялагічныя прынцыпы даследавання вобразнай, мастацкай матэрыі зжываліся з цяжкасцю. Вось чаму паслабленне ўвагі да творчасці А. Куляшова – рэч небяспечная для ўсяго нашага літаратуразнаўства. Адсюль зразумела, шго прыхільнікі таленту выдатнага паэта павінны – у межах магчымага – разам шукаць выйсце з тым, каб актывізаваць вывучэнне спадчыны выдатнага мастака слова, істотна абнавіць праграмы, падручнікі, дапаможнікі, па якіх вывучаецца творчасць А. Куляшова. Прычым, творы 40–50-х гадоў там прадстаўлены паўней у параўнанні з вершамі і паэмамі 60–70-х гг., яны і даследаваліся болей працяглы час, і аўтарамі кніг, манаграфічных прац былі вопытныя, таленавітыя літаратуразнаўцы. А між тым паводле свайго ўзроўню, мастацкай дасканаласці многія творы пазнейшага часу (цыкл філасофскіх вершаў «Маналог», паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях», «Хамуціус» і інш.) нават пераўзыходзяць творы ваеннай і пасляваеннай пары.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

Т.С. Нуждзіна

АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ I АЛЯКСАНДР ТВАРДОЎСКІ:

«ДЫЯЛОГ, ПАТРЭБНЫ ЎСІМ»

2002 .........

Паэзія Аркадзя Куляшова – асобая з’ява ў нашай літаратуры. Асабліва цікавай і значнай бачыцца постаць А. Куляшова, калі прачытаць яго твочасць у кантэксце літаратурных пластоў суседняга народа. Руская літаратура ў жыцці А. Куляшова пазначана найперш такімі імёнамі, як А. Пушкін, М. Лермантаў, А. Твардоўскі. Ёсць у паэзіі А. Куляшова дзівосныя і таленавіта ёмістыя радкі: «Я – акіяна жытняга калоссе: // Мільёны лёсаў змешаны ў маім, // Яшчэ да дна не вычарпаным лёсе» [2, 135]. Сапраўдны іх сэнс, глыбіня адкрываюцца толькі тады, калі паспрабуеш убачыць за гэтымі радкамі лёс чалавека і чалавецтва, сувязь вякоў і пакаленняў, культур і цывілізацый. Разам з тым бачыцца і лёс канкрэтнага чалавека, паэта-беларуса А. Куляшова, жыццё якога арганічна і непадзельна было знітавана з духоўным і творчым вопытам А. Твардоўскага. Кожны з іх з асобай увагай, радасцю і цеплынёй будзе адзывацца на мастацкія пошукі і адкрыцці сябра, шчыра перажываць жыццёвыя і творчыя набыткі і страты адзін аднаго.

Дарэчы, праблема адказнасці перад сяброўствам востра ставілася ў творчасці А. Твардоўскага яшчэ ў сярэдзіне 50-х «В дружбе есть святая проба», «Ни ночи мне, ни дня» і інш. Ужо тады дакладна і па-мастацку афарыстычна сфармуляваў рускі паэт свой погляд на сяброўства. Праблема гэтая настолькі была хвалюючай для Твардоўскага, што знайшла свой працяг і ў паэме «За далью-даль», адзін з раздзелаў якой называецца «Друг детства». Твардоўскі вуснамі свайго лірычнага героя выносіць на суд чытача праўду часу, боль адной душы.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

І.В. Поўх

КАМПАРАТЫЎНЫ АНАЛІЗ РАЗВІЦЦЯ ТЭМАТЫЧНАЙ

ЛІНІІ ПАЭТА I ПАЭЗіі Ў ТВОРЧАСЦІ ШЭЙМУСА ХІНІ

I АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

2002 ....

Тэматычная лінія паэта і паэзіі тым ці іншым чынам закранаецца ў творчасці многіх паэтаў. Паэзія Ш. Хіні і А. Куляшова – яскравае сцверджанне таго.

Развіццё тэматычнай лініі паэта і паэзіі адбываецца на працягу ўсяго творчага шляху абодвух паэтаў. Прыкладам гэтаму могуць быць такія вершы, як «Колас», «На пасадзе цяжкой», «Да паззіі» А. Куляшова, «Dіggins», «Sweeney Astray», «Station Island» і іншыя Ш. Хіні. Нягледзячы на сваю традыцыйнасць, тэма атрымлівае новае гучанне ў Хіні і Куляшова. Хіні ставіць перад паэтам праблему ўдзелу ў жыцці грамадства ці адыходу ад яго. Гэтую ж праблему мы сустракаем і ў творчасці А. Куляшова.

Тэматычная лінія паэта і паэзіі бярэ пачатак у вершы Ш. Хіні «Dіggins». Хіні сцвярджае, што яго занятак павінен служыць людзям, быць працягам занятку яго бацькі і дзеда.

 

Рыдлёўкі няма, няма з чым

да іх мне пайсці.

Між пальцаў пяро

спачывае,

ім буду капаць.

 

Для Куляшова ж пяро – перш за ўсё зброя, з дапамогай якой паэт змагаецца з нянавісцю, зайздрасцю, варожасцю (верш «Пра вечнае пяро»). У гэтым вершы, як і ў «Dіggins», мы сустракаемся з вобразамі пяра і рыдлёўкі, але калі Хіні атаясамлівае гэтыя прадметы як прылады цяжкай, але творчай працы, то Куляшоў супрацьпастаўляе іх. У Куляшова «пяро» і «рыдлёўка» – носьбіты адпаведна стваральнага і разбуральнага пачатку.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

2002 .................

Л.І. Расулева, А.А. Шаталава

МАСТАЦКІЯ ТЭКСТЫ А.А. КУЛЯШОВА

НА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАХ

ПА СУЧАСНАЙ РУСКАЙ МОВЕ

Праца з мастацкім тэкстам трывала замацавалася ў практыцы навучання мове. Тэксты арганічна ўключаюць у сябе і вучэбныя, і выхаваўчыя задачы, актывізуюць творчыя здольнасці студэнтаў.

Пры адборы мастацкага тэкста трэба ўлічваць ідэйна-выхаваўчы змест твора, спецыфіку працы на філалагічным факультэце беларускага аддзялення.

Мэтай працы над мастацкім творам з’яўляецца не толькі даследаванне індывідуальна-аўтарскага стылю, але і паглыбленае знаёмства з рознымі аспектамі агульнанацыянальнай мовы праз пасрэдніцтва мовы твораў такога вядомага мастака слова, як А.А. Куляшоў.

Паэзія А.А. Куляшова з’яўляецца ўзорам творчага спалучэння класічных традыцый рускай літаратуры і вуснай творчасці беларускага народа.

Прыёмы працы з тэкстам разнастайныя. У залежнасці ад мэты заняткаў праводзіцца поўны ці частковы аналіз твораў.

У час працы з гатовым тэкстам мы выкарыстоўваем наступныя віды практыкаванняў: розныя віды моўнага аналіза, граматычны разбор у розных варыянтах, арфаграфічнае каменціраванне, выдзяленне ў тэксце вывучаемых адзінак мовы і тлумачэнне значэнняў і мэтазгоднасці іх ужывання, перабудова тэкста, яго пісьмовы і вусны пераказ і г.д.

Разгледзім некалькі канкрэтных прыкладаў працы над тэкстам з твораў А.А. Куляшова на практычных занятках па сучаснай рускай мове на беларускім адзяленні.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

2002 ......

Е.К. Сычова

КОНЦЕПТ ~ЖИЗНЬ~ В ТВОРЧЕСТВЕ А. КУЛЕШОВА

Жизнь человека неотделима от Времени, но традиционно представляется в виде пространственной модели. Данная модель нашла отражение и в творчестве А. Кулешова, где Жизнь показана как дорога:

 

Яны ў мае наведваліся сны,                                  Они в ночи ко мне являлись оба

Праходзілі дарогамі былога                                (Тревожных сновидений колдовство!)

Адлегласць ад калыскі да труны.                      Их путь от колыбели и до гроба

(«Яны ў мае наведваліся сны... »)                    Теперь частица сердца моего.

                                                                               («Они в ночи ко мне являлись оба…»

                                                                                                                 пер. Я.Хелемского).

 

И это не случайно: ранее мы уже писали об освоении Человеком пространства, окружающего хату. Действительно, с течением времени Человек уходит все дальше и дальше от родного дома, осваивая не только физическое, но и социальное пространство. Этот путь четко отражен в народных заговорах: «Некаторыя замовы адлюстроўвалі дэталёва распрацаваны шлях з дома-цэнтра: з хаты праз дзверы (ужо мяжа) на двор, адтуль праз браму на поле, па дарозе цераз поле, раку, праз лес (тут асабліва неабходна было сцерагчыся раскрыжавання дарог), нарэшце, да гары ці мора» [1, с. 57]. Море являлось концом жизни, символом смерти, так как это воплощение хаоса.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

2002 ........

В.В. Ялтухоўская

ПАДАННІ Ў ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

Паэзія А. Куляшова адлюстроўвае гісторыю беларускага народа, духоўную прыгажосць.Трэба падкрэсліць, што творчасць паэта не абмежавана толькі яго асабістым светаўспрыманнем, ён часта звяртаўся да народнай творчасці, выкарыстоўваў яе сюжэты. Многа вершаў, напісаных паводле вуснапаэтычных матываў, у якіх выразна гучаць смутак і перажыванні людзей, ідэі справядлівасці і гуманнасці.

Вершы паводле народных паданняў А. Куляшова вызначаюцца асаблівым успрыманнем навакольнага свету. Нельга не заўважыць трывогі і хвалявання за лёс чалавека. Адной з асноўных з’яўляецца тэма нешчаслівага кахання, якая знайшла сваё адлюстраванне ў паэзіі аўтара Адзін з такіх твораў – яго верш «Млын», у якім распавядаецца пра юнака, які страціў сваю закаханую і разам з ёю «цэлы свет». З гора ён падумаў, што лепш бы яму стаць млынам, і яго жаданне збылося. Аўтару шкада хлопца, які развітаўся з зямным жыццём, якому ніколі не выйсці з магутных чараў. Але паэт падкрэслівае, што страціўшы чалавечае, ён набывае непрадказальнае значэнне – дапамагаць людзям: «Людзі жыта носяць дзень у дзень, а драўляны млын слухмяна меле...» [1]. Адначасова адчуваем у гэтым вершы і ўплыў сацыяльных падзей. Вядома, што людзі верылі ў светлую будучыню чалавека працы. А. Куляшоў не з’яўляўся выключэннем, ён актыўна ўслаўляў маральна-душэўныя якасці дастойнага грамадзяніна сваёй краіны. Шчасце чалавека таго часу было ў працы, працы на калгаснай зямлі, якая «будзе калісьці шчасцем гадоў, а значыць – і нашым шчасцем...» [1].

У многіх паданнях закранаецца тэма кахання, смерці і цяжкага становішча жанчыны ў сям’і і грамадстве. У адным з сваіх вершаў і А. Куляшоў уздымае пытанне аб паднявольным жыцці жанчын у дарэвалюцыйны перыяд («Вянок»). Твор заснаваны на паданні пра дзяўчыну Марылю і яе закаханага. Дзяўчына павінна вянчацца з багатым. Але, паводле народнага, на развітанне пляце вянок як сімвал свайго адыйшоўшага кахання. Яны ніколі не будуць разам, але сваё сэрца хлопец-паэт аддае песні, у якой услаўляе чыстае, светлае пачуццё.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page