top of page

ТВОРЧАСЦЬ

КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ

7 лютага

6-7 лютага

18-19 красавіка

28-29 красавіка

11-12 снежня

26-27 красавіка

24 красавіка

24 красавіка

29-30 красавіка

2019 .............................

Ю.В. Алянькова
ТВОРЧАСЦЬ А. КУЛЯШОВА I КУЛЬТУРНАЯ ПАМЯЦЬ

 

Можа вас палохае

Слова? Гучна сказана?

Хай!..

Яно з эпохаю

Больш, чым з лірай, звязана.

А. Куляшоў

 

Урачыстыя мерапрыемствы і навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя чарговай гадавіне з дня нараджэння А.А. Куляшова, у навучальнай установе, якая носіць яго імя, маюць пэўны сімвалічны сэнс. Ушаноўваючы памяць паэта, мы аддаём даніну павагі не толькі яго паэтычнаму таленту, але і той культурнай традыцыі, да якой ён належыць, адчуваем уласнае дачыненне да тых ідэй і сэнсаў, якімі напоўнена яго творчасць. I падтрыманне гэтай традыцыі само па сабе з’яўляецца адной з праяў духоўнай культуры сучаснага грамадства.

Што ўяўляе з сябе творчасць А.А. Куляшова як сацыякультурны феномен? З’яўляецца яна своеасаблівым музейным экспанатам нашага духоўнага мінулага ці жыва ўплывае на сённяшняе жыццё? У якой сістэме каштоўнасцей на шляху “паміж наступным і былым” яна лакалізаваная?..

Невялікае экспрэс-апытанне студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей у МДУ імя А.А. Куляшова паказала, што маладыя людзі асацыіруюць А. Куляшова з савецкім часам, аднак не могуць дакладна адказаць, якія менавіта творы напісаў гэты паэт. Радкі верша “Камсамольскі білет” “Стойка трымаўся юнак на дапросе”, якія ўжо сталі крылатымі, чулі ўсе, але не кожны суадносіў іх з імем А. Куляшова. Для людзей старэйшага пакалення, якія вучыліся ў савецкай школе, А. Куляшоў выступіў, перш за ўсё, у вобразе паэта-франтавіка. Апытаныя ўзгадалі такія яго творы, як “Камсамольскі білет”, “Балада аб чатырох заложніках”, “Сцяг брыгады”. I, канешне, большасць узгадала лірычны верш пра каханне “Бывай” (для многіх проста “Алеся”), які стаў папулярным, дзякуючы кампазітару I. Лучанку і ансамблю “Песняры”.

Такім чынам, у масавай свядомасці А. Куляшоў застаецца паэтам савецкай эпохі, паэтам-франтавіком, а таксама лірыкам, які пісаў пра каханне (хаця, як іранічна адзначыў адзін студэнт, калі ён паэт, дык абавязкова ў яго павінна быць нешта пра каханне)...

Сапраўды, паэзія А. Куляшова стала сімвалам сваёй эпохі, своеасаблівай рэпрэзентацыяй вопыту пакалення творчай інтэлігенцыі, сфарміраванага ва ўмовах станаўлення савецкай улады на шостай частцы сушы, умацавання камуністычнай ідэалогіі. Гэта пакаленне перажыло драматычны перыяд чалавечай і айчыннай гісторыі – Другую сусветную вайну, і сілай творчага таленту, памножанай на ідэалагічную “веру”, увасобіла перажытае ў мастацкім слове. Але гэту “веру” многія даследчыкі выбачаюць Куляшову, мяркуючы, што іншага шляху тады быць не магло. Як сведчыць паэт А. Русецкі, на адным са сходаў Саюза пісьменнікаў БССР Куляшоў сказаў: “Мы былі шчырымі ў тым, што пісалі, бо наша свядомасць была абумоўлена грамадскай псіхалогіяй нашага часу” [5, с. 14]. Гэтым тлумачыцца існаванне ў творчасці Куляшова такіх ідэалагічных вершаў, як “Дэпутату народаў”, “Размова сяброў”, “Пятага снежня”, “Камуністы”, паэма “Слова аб правадыру народаў”. “Ён быў паэтам савецкай эпохі беларускай літаратуры, які пазбегнуў рэпрэсій, скіраваных супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, выпадкова: па маладосці, асцярожнасці і шчаслівым збегу абставін. Ён ніколі не выкарыстоўваў палітычнай кан’юнктуры ні ў жыцці, ні ў творчасці”, – пісала дачка паэта Валянціна Аркадзеўна Куляшова.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page