top of page

ТВОРЧАСЦЬ

КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ

7 лютага

6-7 лютага

18-19 красавіка

28-29 красавіка

11-12 снежня

26-27 красавіка

24 красавіка

24 красавіка

29-30 красавіка

М.В. Абабурка

АЛЬТЭРНАТЫЎНА-АНТАНІМІЧНЫЯ ВЫКАЗВАННІ –

СТЫЛЁВАЯ РЫСА ТВОРАЎ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

2012 ......

Агульнапрызнаным з’яўляецца кантраснае адлюстраванне як аб’ектыўнай, так і суб’ектыўнай рэчаіснасці, асабліва ў літаратурна-мастацкіх тэкстах. Так, ужо ў лірыцы А. Куляшова 30-х гадоў знаходзім рэзкае супрацьпастаўленне старога ўкладу жыцця з новым:

Любы край,

Часы прыносяць

Нам другія дні –

Ў полі буйнае калоссе

Песняю звініць... [1]

Дзе раслі ў пустэлях травы,

Слаўся дзікі мох, –

Там расце ў вялікіх справах

Радасць перамог!

(верш «Радасць», 1929 г.)

Аднак побач з прадэманстрыраваным маўленнем сустракаюцца і такія выказванні, якія паўнапраўна можна назваць альтэрнатыўна-антанімічнымі:

Радасна і сумна шалясцяць асіны,

Радасна і сумна шалясцяць дубы.

(Аднайменны верш, 1927 г.)

Калі тут словы «радасна» і «сумна» – яскравыя антонімы, то словы «асіны» і «дубы» выступаюць толькі як альтэрнатыўныя ў параўнанні з шумам клёнаў і соснаў, грабаў і елак, бяроз і алешын.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

Я.І. Клімуць

РАМАНТЫЧНАЕ ЎСПРЫНЯЦЦЕ РЭЧАІСНАСЦІ

(першыя паэтычныя творы Аркадзя Куляшова)

2012 ............

У літаратуразнаўстве замацавалася думка, што Аркадзь Куляшоў уваходзіў у літаратуру імкліва, рана і стала. Аднак зварот да першых вершаў паказвае, што сапраўдны дэбют быў ранні і паспяховы, але не такі ўжо і сталы, як гэта раней здавалася. Вядома, не браўся пад увагу зусім дзіцячы верш «Ты мой брат», напісаны не столькі ад уласных назіранняў, колькі зыходзячы ад узораў не лепшых варыянтаў агітацыйнай тагачаснай літаратуры. Мною ўжо выказвалася меркаванне, што ў рэдакцыю вучань мог паслаць і іншыя вершы, але рэдакцыя выбрала, няхай сабе і бездапаможны твор у сэнсе паэтыкі, затое надзвычай актуальны для тагачаснай ідэалогіі, акцэнтаваўшай увагу на змычку вёскі з горадам. Гэтаму доказ апублікаваныя ў перыёдыцы вершы ў 1927 і 1928 гадах, пераважна ў «Магілёўскім селяніне». У іх ёсць усё, уласцівае ўзросту пачынаючага паэта: бурлівая радасць, радасць кармазынавых, лясных суніц, дні пурпуровыя, хмялёвы час, несупынны лёскат жыцця і г.д. Гэта ў пэўным сэнсе вызначала яго светаадчуванне, рамантычнае ўспрыняцце жыцця, што яшчэ ішло ад кніжнасці, вобразнасці невялічкіх кніжачак першых маладых паэтаў, што траплялі ў правінцыю, таму і вершы атрымліваліся чыста маладнякоўскія з яе выразнай паэтыкай квяцістасці.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст


 

Т.М. Пучынская

ПАРАЎНАЛЬНЫ АНАЛІЗ ПРАБЛЕМАТЫКІ

МАСТАЦКІХ ТВОРАЎ У ПРАЦЭСЕ

ВЫВУЧЭННЯ ЛІРЫКІ А. КУЛЯШОВА

I М. ТАНКА Ў ВНУ

2012 .................

Выкладанне літаратуры ў вышэйшай школе патрабуе рэалізацыі сістэмнага падыходу, які прадугледжвае выбар асноўных, прафесійна значных уменняў студэнтаў, адным з якіх з’яўляецца параўнальны аналіз мастацкіх твораў.

Як паказвае практыка выкладання літаратуры ў ВНУ, студэнты, нават здольныя і філалагічна падрыхтаваныя, з цяжкасцю выконваюць заданні на параўнанне асаблівасцей творчасці пісьменнікаў. У час правядзення заняткаў выяўляюцца фактары, якія абумоўліваюць недастаткова высокі ўзровень сфарміраванасці ўмення параўноўваць мастацкія творы. Да іх адносяцца:

1) пэўная абмежаванасць ведаў па манаграфічнай тэме, ідэйна-тэматычным дыяпазоне творчасці пісьменнікаў, стылю іх пісьма;

2) няўменне вызначыць «кропкі» судакранання, паралелі, лініі, па якіх мэтазгодна праводзіць параўнальны аналіз;

3) фактычная адсутнасць метадычных напрацовак па параўнальным аналізе, адносна невялікая колькасць літаратуразнаўчых прац у кантэксце творчых узаемасувязей і ўзаемаўплываў.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page