top of page

ЖЫЦЦЁ

СЯМ'Я

"ТЫ БЫЛА
МАЁЙ ЛЮБАЙ..."

"ПРЫ ІМ ЗАЎСЁДЫ БЫЛА МАНЕТА З ЛІЧБАЙ 1914"
(Валянціна Куляшова – пра бацьку,
містыку дат і знішчаныя рукапісы)

 

2014 ...........

Сёння, 6 лютага, – 100 гадоў з дня нараджэння народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова. З нагоды юбілейнай даты мы сустрэліся з яго дачкой, каб пагутарыць пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

– Валянціна Аркадзьеўна, ваш бацька вельмі рана пачаў пісаць. Як ён ставіўся да сваіх здольнасцей?


– Ён аддаў іх развіццю ўсё жыццё, шмат пісаў. За гэтым заняткам мы, члены сям’і, бачылі яго заўсёды. Ён альбо зачыняўся ў сваім пакоі, альбо ляжаў на канапе. Звычайна працаваў лежачы: гэтая поза давала яму магчымасць засяродзіцца. Яму рух нават перашкаджаў. 
Ён, канешне, ведаў меру сваёй адоранасці. Рана зразумеў (у 8 гадоў, тады толькі пазнаёміўся з паэмай «Мцыры»), што яго прызначэнне ў жыцці, як у М.Ю. Лермантава. Да свайго прызначэння бацька ставіўся сур’ёзна і лічыў яго галоўным у жыцці, таму ўсю сваю энергію аддаваў паэзіі.

– Многія прыпісвалі яго поспех сяброўству з вядомымі майстрамі слова. Як ставіўся да крытыкі сам Куляшоў?


– Не лічыў яе істотнай. Бацька быў знаёмы, і гэта праўда, з рознымі вядомымі людзьмі, многія з іх былі яго добрымі сябрамі. Калі Расул Гамзатаў дазнаваўся, што Куляшоў у Маскве, ён стараўся знайсці яго, каб па-сяброўску пагутарыць. Сябраваў мой бацька і з паэтам Кайсынам Куліевым. Той пазнаёміўся з паэзіяй Куляшова ў 1943 годзе, калі ў перакладзе Ісакоўскага прачытаў паэму «Сцяг брыгады». Тады Куліеў адзначыў, што гэта твор вя-лікага паэта. І потым ён працягваў сачыць за творчасцю Куляшова. Беспадстаўна крытыкаваць і наводзіць паклёп мог толькі той, хто не ведаў сітуацыі.

– Якія з уласных вершаў былі найдаражэйшымі Аркадзю Аляксандравічу? 


– Усё, над чым ён працаваў, было яму дорага ўжо таму, што прыцягнула да сябе ўвагу. Кожны верш быў адказам на пэўнае пытанне. Мяне, можна сказаць, выхаваў бацька. Не было мне і двух гадоў, як нарадзіўся брат Валодзя. Ён з’явіўся на свет раней, чым трэба, таму патрабаваў шмат увагі ад маці. За мной наглядаў бацька, часта гушкаў і спяваў песні – рускія, беларускія, украінскія. Ён альбо спяваў (і трэба адзначыць, што вельмі хораша!), альбо чытаў вершы, але не свае, а пісьменнікаў-класікаў. Чытаў арыгіналы, бо лічыў, што самы добры пераклад усё роўна значна слабейшы за арыгінал. Памятаю, як бацька заўсёды вылучаў Лермантава, які, здаецца, эмацыянальна быў яму блізкі. 

– Вядома, што Куляшоў не захоўваў рукапісаў, акрамя паэмы «Сцяг брыгады»… 


– Так, рукапісы бацька знішчаў, але «Сцяг брыгады» быў асаблівым творам. Гэта паэма, напісаная па фактах вайны, яна не толькі праўдзівая, але і эмацыянальная, а эмоцыі – галоўны фактар паэзіі. За гэтую паэму ў 1946 годзе бацька атрымаў Сталінскую прэмію I ступені. Вялікія рускія паэты Твардоўскі, Сіманаў высока ацанілі гэты твор. І, як паказалі далейшыя гады, лепшай паэмы пра вайну ў савецкай літаратуры не было. Гэта тлумачылася і талентам аўтара, і тым, што ён быў сведкам падзей.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page