Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
ТВОРЧАСЦЬ
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
ІНТЭРВ'Ю
НАРЫСЫ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ
ЛІТАРАТУРНА-
КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ
ГІСТОРЫЯ АДНАГО ТВОРА
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
КУЛЯШОЎ-СЦЭНАРЫСТ
ВЫКАЗВАННІ ПРА КУЛЯШОВА
ПУБЛІЦЫСТЫКА
КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ
"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".
Аркадзь Куляшоў
1954 .......................
Алесь Бачыла
«ГРАНIЦА»
Вершаваная аповесць А. Куляшова
Гэта аповесць аб тым,
як зімою і летам
Мы вартавалі, на нашых
былых рубяжах,
Мірны свой дом,
што Крэмлём узвышаўся над светам.
Так вызначае Аркадзь Куляшоў змест свайго новага твора – аповесці ў вершах «Граніца».
Паняцце «граніца» паэт бярэ у шырокім сэнсе слова. Гэта не толькі тая лінія, якая падзяляе землі народаў з розным дзяржаўным і грамадскім ладам. Граніца, як сцвярджае паэт, «праходзіць па сэрцах мільёнаў людзей».
Падзеі, апісаныя ў аповесці, адносяцца да пачатку трыццатых гадоў. Гэта быў час вялікага пералому ў жыцці людзей, час ломкі старых устояў сялянскай гаспадаркі, ломкі дробнаўласніцкай ідэалогіі.
А. Куляшоў паказвае, як у час абвастрэння класавай барацьбы адны (Змітрок, Цімох, Паліна) памыляліся, збочвалі з правільнай сцежкі і толькі потым, пасля выпрабаванняў, выходзілі на светлы шлях. Другія (Максім і Марына), падхопленыя светлай плыняй жыцця, прама і смела ішлі насустрач свайму шчасцю. Трэція (Сцяпан), не парваўшы ніцей, што звязвалі іх з кулацкай ідэалогіяй, апынуліся ў варожым лагеры.
Сюжэт аповесці такі: студэнты, якія калісьці разам вучыліся ў школе, вырашылі ў час канікул сабрацца, каб разам правесці свой вольны час на радзіме. Тут, у пагранічных вёсках, і разгортваюцца падзеі.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Борис Бурьян
«ГРАНИЦА»
1953 ...................................................
В нынешнем году Аркадий Кулешов опубликовал новое произведение – повесть в стихах «Граница». События, легшие в основу повести, – «справы мінулыя, перадваенныя справы, пройдзены шлях наш», события тридцатых годов, годов юности и отрочества лирического героя, образ которого создан А. Кулешовым в предыдущих вещах – в стихотворениях и поэмах, написанных до 1953 года.
«Граница» – повесть в стихах. Законы этого жанра обязывают писателя, быть может, к более замедленному, однако и к более обстоятельному рассказу. «Граница» – обстоятельный рассказ о том, что и как случилось в одном из пограничных районов Белоруссии летом 1931 года.
Студенты Максим и Марина, вернувшись на каникулы в родной колхоз, идут в гости к своим школьным товарищам. В дороге их застала гроза, парень и девушка заблудились. Их задержали какие-то люди. Говорят по-белорусски, одеты обычно. Но ведь граница как раз и рассекает белорусскую землю! На одну сторону – Беларусь Советская, по другую – Беларусь-полонянка.
Дзе апынуліся?
Хто іх вязе і куды?
Можа, граніцу яны
Перайшлі сапраўды?
Лес, ён, як лес.
Асаблівых не мае прыкмет.
Полем павезлі іх.
Трактара ўбачылі след.
Пераглянуліся:
Ехалі полем арцелі.
Это одновременно и место действия и поэтическое обобщение. Тракторный след... Он возможен лишь на нашей земле. Поле открылось широкое, без следов чересполосицы – колхозное поле! Значит, герои дома, на советской территории. Так, в незначительном, на первый взгляд, эпизоде поэт воссоздает яркие приметы обновленной советской земли.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Р. Касарэўскі
СЛАЎНЫЯ СТАРОНКІ МІНУЛАГА
1953 ...........................
У часопісе «Полымя» (№ 3, 1953 год) змешчана вершаваная аповесць Аркадзя Куляшова «Граніца». Твор гэты зрабіў на мяне вялікае ўражанне, нягледзячы на тое, што падзеі, асветленыя ў ім, аддалены ад нашых дзён больш чым на 20 год. У аповесці глыбока раскрываюцца лепшыя якасці нашай совецкай моладзі, у ёй узнімаецца тэма пільнасці, гатоўнасці да абароны соцыялістычнай Радзімы.
Галоўныя дзеючыя асобы аповесці – юнакі і дзяўчаты, якія выраслі за гады совецкай улады і не могуць уявіць сабе іншага жыцця, акрамя шчаслівага жыцця ў вялікай соцыялістычнай краіне.
Пагранічны раён, дзе адбываюцца падзеі, мае свае суровыя законы. Цвёрда стаяць совецкія людзі на варце межаў роднай краіны, на варце бяспекі і міру. Гэта ярка адлюстравана ў эпізодах барацьбы з парушальнікамі граніцы – дыверсантамі і шпіёнамі.
Надзвычай добра паказана ў аповесці мужнасць маладых совецкіх патрыётаў, іх адданасць Радзіме, згуртаванасць і адзінства ў барацьбе з ворагам.
Лепшыя рысы будучых будаўнікоў комунізма – палымяны совецкі патрыятызм, калектывізм, самаадданае служэнне свайму народу – аўтар паказаў на вобразах Максіма, Марыны, Сымона, Міхася. Некалькі дзён яны, рызыкуючы ўласным жыццём, вядуць змаганне з лясным пажарам, які быў учынен парушальнікамі граніцы. Самае галоўнае для маладых патрыётаў у гэты час – захаваць народную маёмасць, выратаваць ад агню нафтабазу, чыгунку, лясны склад. У гэтым ім дапамагае комсамольская настойлівасць, мужнасць і вытрымка. Барацьба яшчэ больш загартоўвае іх. I няма сумнення, што ў далейшым яны дасягнуць яшчэ большых перамог.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Г. Шчарбатаў
ТВОР АБ ПІЛЬНАСЦІ СОВЕЦКІХ ЛЮДЗЕЙ
1953 ...................
Той, хто сочыць за творчасцю Аркадзя Куляшова, можа заўважыць: у апошнія гады паэт паспяхова развівае ў беларускай літаратуры лірыка-эпічны жанр. У яго паэмах «Новае рэчышча», «Простыя людзі», «Толькі ўперад» мы бачым спалучэнне лірычнага і эпічнага жанраў. Высокім ідэям сваіх твораў паэт знаходзіць дасканалую форму.
Новы твор Аркадзя Куляшова – аповесць у вершах «Граніца» – сведчыць аб тым, што паэт не спыніўся на аднойчы ўдала знойдзенай форме літаратурнага вырашэння сваёй задумы. Следуючы традыцыям вялікай рускай літаратуры, паэт знаходзіць усё новыя і новыя формы адлюстравання нашага багатага і разнастайнага жыцця.
З гісторыі рускай літаратуры мы ведаем прыклады буйных лірыка-эпічных твораў. Гэта перш за ўсё раман у вершах А. Пушкіна «Яўгені Анегін», у якім даецца найшырэйшая карціна рускага грамадства, сапраўдная энцыклапедыя рускага жыцця. А. Пушкін адчуваў усю складанасць напісання такога твора. Ён пісаў Вяземскаму: «Што датычыць майго занятку, я зараз пішу не раман, а раман у вершах – д’ябальская розніца».
I сапраўды, раман ці аповесць у вершах патрабуюць ад аўтара, апрача даеканалага ведання жыцця, вялікай паэтычнай культуры і наватарскай сталасці.
Таленавітасць паэта, яго выдатнае веданне совецкай рэчаіснасці, аўтарская самабытнасць дапамаглі А. Куляшову напісаць твор вялікіх абагульненняў. Паклаўшы ў аснову «Граніцы» падзеі трыццаць першага года ў адным з раёнаў на заходняй граніцы, паэт стварыў глыбока сучасную аповесць, якая цалкам адпавядае надзённым запатрабаванням народа. Аповесць «Граніца» – гэта перш за ўсё твор аб пільнасці совецкіх людзей.