top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ

"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".

Аркадзь Куляшоў

А. Макарэвіч

«ГРОЗНАЯ ПУШЧА»

1956 ..........................................

Аркадзя Куляшова мы ведаем як пранікнёнага паэта-лірыка, які па-майстэрску ўмее перадавадь пачуцці і думкі сваіх сучаснікаў. Творы яго дыхаюць высокароднай грамадзянскай страсцю, глыбокім паэтычным пафасам і таму яны карыстаюцца выключнай папулярнасцю і любоўю ў нашага чьгтача.

Гэтыя лепшыя якасці паэзіі А. Куляшова выразна выяўляюцца і ў яго новай кнізе «Грозная пушча», якая выпушчана Дзяржаўным выдавецтвам БССР у пачатку 1956 года.

«Грозная пушча» – гэта ўсхваляваная, поўная драматызму аповесць аб жыцці і змаганні маладога совецкага пакалення перыяду трыццатых гадоў, аб тым, як гэтае пакаленне мужнела і загартоўвала свой характар, як яно самааддана і самаахвярна служыла сваёй Радзіме, свайму народу.

Асноўная тэма «Грознай пушчы» – гэта тэма граніцы, якая падзяляе ўвесь свет, усіх людзей на два варожых, непрымірымых лагеры. Лёс кожнага з герояў аповесці ў той ці іншай ступені звязан з граніцай, якая да 1939 года пераразала беларускую зямлю.

Падзеі, апісаныя ў творы, адбываюцца ў адным з прыгранічных совецкіх раёнаў. Совецкая ўлада адкрыла шырокія дарогі ў жыццё, навуку для нашай моладзі. На летнія канікулы з розных інстытутаў і гарадоў з’язджаюцца студэнты. Сустракаюцца сябры па школе. Колькі радасці, шчасця, вяселля прыносяць з сабой гэтыя сустрэчы!.. Ды толькі нельга маладым людзям цалкам і поўнасцю аддацца гэтай маладой, бурлівай весялосці, бо мы, гаворыць паэт, жывем на граніцы. Капіталістычны свет не можа спакойна глядзець на грандыёзныя поспехі нашага соцыялістычнага будаўніцтва. Каб падарваць эканамічную, ваенную і палітычную магутнасць совецкай краіны, імперыялісты засылаюць на яе тэрыторыю шпіёнаў і дыверсантаў. Але совецкія людзі пільна ахоўваюць свяшчэнныя рубяжы сваёй Радзімы і гатовы ў кожную хвіліну выступіць на абарону вялікіх заваёў Кастрычніка. Вялікая роля ў вылаўліванні шпіёнаў і дыверсантаў належыць маладым совецкім патрыётам-комсамольцам. У сваім творы А. Куляшоў у глыбока паэтычнай форме і апавядае, як комсамольцы мужна і гераічна выконвалі баявыя заданні па ахове совецкіх межаў.

Істотнай асаблівасцю «Грознай пушчы» з’яўляецца тое, што жыццё ў ёй падаецца не прыгладжаным, а ў вострых супярэчнасцях і канфліктах. А. Куляшоў ставіць сваіх герояў у складаныя жыцёвыя абставіны, што садзейнічае найбольш поўнаму выяўленню лепшых рыс іх характару. Яго героі праходзяць суровую школу жыцця. Пераадольваючы рознастайныя жыццёвыя няўдачы, перашкоды, яны вырастаюць у высокасвядомых грамадзян, бясстрашных совецкіх патрыётаў, актыўных змагароў за шчасце людзей, за мір і спакой на зямлі.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page