Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
ТВОРЧАСЦЬ
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
ІНТЭРВ'Ю
НАРЫСЫ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ
ЛІТАРАТУРНА-
КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ
ГІСТОРЫЯ АДНАГО ТВОРА
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
КУЛЯШОЎ-СЦЭНАРЫСТ
ВЫКАЗВАННІ ПРА КУЛЯШОВА
ПУБЛІЦЫСТЫКА
КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ
"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".
Аркадзь Куляшоў
Я.І. Клімуць
ЛІТАРАТУРНАЯ РЭМІНІСЦЭНЦЫЯ
ЯК АСНОЎНЫ МАСТАЦКІ ПРЫЁМ
У ПАЭМЕ А. КУЛЯШОВА «ВАРШАЎСКІ ШЛЯХ»
2019 .......................
У артыкуле разглядаецца сутнасць мастацкіх прыёмаў пры стварэнні вобраза рускага паэта Аляксандра Твардоўскага ў паэме А. Куляшова «Варшаўскі шлях».
Ключавыя словы: рэмінісцэнцыя, паэма, вобраз, памяць, воблік паэта, вечнасць.
Літаратурная рэмінісцэнцыя як выразная мастацкая дэталь прысутнічае ў творах многіх знакамітых пісьменнікаў, пачынаючы ад старажытнасці. Адкрытае ці скрытае цытаванне з твораў іншага аўтара звычайна бывае рэдкім і выконвае чыста фармальную ролю, неабходнасцю нейкай канстатацыі ў асобным эпізодзе, дасягненні патрэбнага эфекту. Такі літаратурны прыём заўважаецца ў многіх беларускіх пісьменнікаў XX стагоддзя, пачынаючы ад Якуба Коласа. У Аркадзя Куляшова літаратурная рэмінісцэнцыя становіцца галоўным творчым спосабам стварэння мастацкага вобраза ўсім добра вядомага знакамітага рускага паэта Аляксандра Трыфанавіча Твардоўскага. А сюжэтным стрыжнем твора становіцца старынная «Варшаўка» – Варшаўская шаша, якая ад Брэста клалася па поўдні Беларусі праз старажытныя гарады Слуцк, Старыя Дарогі, Бабруйск і мястэчкі Глуша, Доўск і іншыя і далей на Маскву.
Чаму менавіта яе выбраў паэт для спавядальнага слова пра свайго сябра? Як і Доўск, які далёка ад Саматэвічаў і знаходзіцца ў Гомельскай вобласці. Можа таму, што там вялікае скрыжаванне заходне-ўсходняга і паўночна-паднёвага напрамкаў?
Шаша ў Беларусі раздвойваецца ў Крычаве і праходзіць праз Мсціслаў на Смаленск, праз Кісялёву Буду на Рослаўль, а там рознымі кірункамі на Маскву. А можа і таму, што гэтая шаша згадваецца ў вядомай кнізе пра байца «Васілій Теркін» праз вымушаны марш ад заходняй мяжы да ўласнай тады адзінай сталіцы, а потым і пра магчымы адпчынак пасля перамогі: «Как дойдем до той границы // По Варшавскому шоссе, // Вот тогда, как говорится, // Отдохнем. И то не все».
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
2016 .................
А.М. Макарэвіч
«ВАРШАЎСКІ ШЛЯХ» АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА:
СПЕЦЫФІКА ЭСТЭТЫЧНЫХ УЗРОЎНЯЎ
МАСТАЦКАГА ТВОРА
Характарызуюцца чатыры праблемна-эстэтычныя ўзроўні (прыгожае ў жыцці і творчасці; спосабы мастацкага адлюстравання прыгожага з жыцця і творчасці; функцыянаванне твора ў рэцэпцыйнай прасторы і асаблівасці яго ўздзеяння на свядомасць рэцыпіента; асэнсаванне эстэтычнай прасторы мастацкага твора з мэтай змены пэўных з’яў рэчаіснасці ў больш дасканалыя формы іх існавання) і адпаведныя ім мастацкія вобразы паэмы Аркадзя Куляшова «Варшаўскі шлях».
Ключавыя словы: эстэтычны ўзровень, матыў, мастацкі вобраз, выяўленчы сродак, мастацкі сэнс.
Уводзіны
Паэма Аркадзя Куляшова «Варшаўскі шлях» (1973) твор «не проста рэквіем, плач па сябру [Аляксандру Твардоўскаму. – А.М.], а і споведзь перад уласным сумленнем», якое было неспакойным з прычыны «няспоўненага маральнага абавязку перад самым дарагім чалавекам, які быў яму сябрам і настаўнікам». Гэтыя вызначэнні М. Арочкі знаходзяць далейшае развіццё ў наступным кантэксце: «таямніца з’яўлення «Варшаўскага шляху» <...> можа быць вытлумачана ўзаемнымі творча-сяброўскімі сувязямі [А. Куляшова і А. Твардоўскага. – А.М.], заўчасна абарванымі смерцю» аўтара «Васілія Цёркіна». У А. Твардоўскага, відаць, засталася крыўда на А. Куляшова за тое, што той не падтрымаў яго ў складаны час адлучэння ад пасады галоўнага рэдактара «Нового мира», бо былы сябар застаўся ў рэдакцыі гэтага выдання, не выйшаў з яе. «Можна верыць сведчанню, адзначае М. Арочка, што пад канец жыцця Твардоўскі пахаладзеў да Куляшова» [1, с. 451].
Як бы там ні было, а подых таго складанага і непрадказальнага для лёсаў і ўчынкаў людзей часу знайшоў адбітак у «матыве віны» (М. Арочка), які своеасабліва развіваецца ў паэме «Варшаўскі шлях». Акрамя гэтага матыву, у творы прадстаўлены і іншыя. Іх можна рэпрэзентаваць у выглядзе дзвюх груп (прадстаўлены ў асноўнай частцы ў той паслядоўнасці, якая існуе ў творы) з мэтай характарыстыкі эстэтычных узроўняў гэтага твора.
Зыходнымі палажэннямі для характарыстыкі эстэтычных узроўняў паэмы «Варшаўскі шлях» з’яўляюцца наступныя.
Эстэтычныя погляды пісьменніка – яго погляды на:
– сутнасць прыгожага ў прыродзе, рэчаіснасці, мастацтве;
– спосабы адлюстравання прыгожага мастаком у яго творы;
– працэс функцыянавання твора ў рэцэпцыйнай прасторы і асаблівасці яго ўздзеяння на свядомасць рэцыпіента;
– асаблівасці спасціжэння гэтага прыгожага рэцыпіентам з мэтай змены рэчаіснасці ў больш прыгожыя формы.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
Ю. Быцько
ЧАЛАВЕК, ЧАС I ПРАСТОРА Ў ПАЭМЕ
«ВАРШАЎСКІ ШЛЯХ»АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
2012 ...............
Аналізуючы творы А. Куляшова, даследчыкі часта пішуць, што яго творчае станаўленне ў паэзіі ішло поруч з вучобай у беларускіх, рускіх і ўкраінскіх класікаў мінулага. Беларуская народная паэтычная стыхія, якая з такім майстэрствам ужо ў ранняй творчасці паспяхова і арыгінальна асвойваецца паэтам, арганічна сінтэзуецца ў яго творах з вобразным ладам усёй беларускай паэзіі.
Своеасаблівае спалучэнне ў адно гарманічнае цэлае традыцый народнай паэзіі і вышэйшымі дасягненнямі беларускай паэтычнай школы XX ст. прыйшло ў творчасць паэта не адразу. Яно вырасла на глебе вывучэння паэтам жыцця, на глебе ўсе большага паглыблення ідэйна-эстэтычнага кругагляду пісьменніка, вучобы ў беларускіх, рускіх і замежных класікаў літаратуры, якіх ён ахвотна потым і перакладаў на родную мову.
У біяграфіі былі закладзены акалічнасці, якія спрыялі такому развіццю паэта. А. Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 года ў сям’і настаўніка ў мястэчку Самацеевічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Грымоты вайны 1914–1918 гадоў, нямецкая і белапольская акупацыі значнай часткі Беларусі ў 1918, 1919 і 1920 гг. не дасягалі мясцін, дзе паэт нарадзіўся і правёў дзіцячыя гады.
Вялікая Айчынная вайна, актыўным удзельнікам якой быў А. Куляшоў, раскрыла новыя грані таленту паэта: быць страсным трыбунам, умець рабіць паэтычнае слова жывым, гаваркім і трапным, якое прасвятляе розум і сагравае душу. Гэтыя якасці былі закладзены і ў ранняй паэзіі А. Куляшова, але набылі поўную сілу ў творах часоў Вялікай Айчыннай вайны і потым у творах антываеннай, гуманістычна-філасофскай праблематыкі.