Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
ТВОРЧАСЦЬ
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
ІНТЭРВ'Ю
НАРЫСЫ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ
ЛІТАРАТУРНА-
КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ
ГІСТОРЫЯ АДНАГО ТВОРА
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
КУЛЯШОЎ-СЦЭНАРЫСТ
ВЫКАЗВАННІ ПРА КУЛЯШОВА
ПУБЛІЦЫСТЫКА
КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ
"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".
Аркадзь Куляшоў
М.В. Абабурка, І.М. Ячмянёва
РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СІМВОЛІКІ
Ў КНІЗЕ ПАЭЗІІ А. КУЛЯШОВА «САСНА I БЯРОЗА»
2017 ......
Названы паэтычны зборнік пэўны час лічыўся пятым томам збору твораў А. Куляшова, бо чацвёрты том больш-менш поўнага збору вершаў, паэм і перакладаў народнага паэта Беларусі выйшаў з друку яшчэ ў 1967 годзе. Як вядома, перадсмяротны пяцітомнік А. Куляшова ўбачыў свет у 1974–77 гг. На вялікі жаль, пасля смерці песняра (1978 г.) уся ягоная творчая спадчына так і не сабраная пакуль што на сённяшні дзень у поўны сумесны кнігазбор.
Высокі паэтаў інтэлект, багаты інтэлектуалізм ягонай паэзіі, інтэлектуальнасць паэтычнага выказвання (асобнай паэтавай страфы ці нават асобнага радка або толькі аднаго слова) пастаянна раскрываліся на неаднаразовых Куляшоўскіх чытаннях і іх публікацыях, пачынаючы з 1986 года.
Зборнік паэзіі пад назваю «Сасна і бяроза» адметны ўжо тым, што ў ім апублікаваная аўтабіяграфічная паэма А. Куляшова «Далёка да акіяна» [1, Т. 3, с. 161–301], у якой купалаўска-коласаўскія традыцыі ў творчасці паэта яшчэ пабольшалі, асабліва ў выкарыстанні вобразаў-сімвалаў (рэк і дарог, жыцця і жытла, нябесных свяціл і пор года, лесу, поля, мора, акіяна і шмат інш.)
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
А. Турков
«ВСЕМ ДРУЗЬЯМ ДОРОГУ ОТКРЫВАЯ...»
(Аркадий Кулешов. Сосна и береза. Стихи и поэмы.
Авторизованный перевод с белорусского Я. Хелемского
и Н. Кислика. Издательство «Советский писатель». Москва, 1971.)
1972 ...........
Не первый раз я перечитываю книгу Аркадия Кулешова «Сосна и береза».
И потому, что сколько ни читаешь хорошие стихи, всегда отыщешь в них новое, прежде не замеченное – строчку, образ, оттенок мысли, при первом знакомстве укрывшиеся от тебя.
И потому, что творческая судьба Кулешова, на мой взгляд, неотделима от судьбы некоторых русских поэтов, в особенности – Александра Твардовского. Мне уже случалось писать о том, что, многим обязанный русскому собрату в начале своего литературного пути, Кулешов потом в значительной степени «вернул свой долг», ибо его, высоко оцененная Твардовским, поэма «Знамя бригады» сыграла немаловажную роль в формировании замысла «Дома у дороги».
Но теперь-то, – скажут мне, – жизненный и творческий путь автора «Дома у дороги» закончен!
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
1971 ..................................
Уладзімір Гніламёдаў
«Я – СВЕДКА ЎСІХ ПАДЗЕЙ...»
У паэзіі Аркадзя Куляшова час ад часу ўзнікае хвалюючы вобраз бязмежнага акіяна – то рэальнага, Атлантычнага, якім паэт вяртаўся некалі на радзіму (пасля ўдзелу ў рабоце сесіі ААН), то метафарычнага, пад якім трэба разумець жыццё, сучаснасць, вірлівую эпоху сярэдзіны дваццатага стагоддзя. Творы А. Куляшова даюць, на мой погляд, праўдзівую карціну нашага веку ў «акіянскай» складанасці яго востраканфліктных супярэчнасцяў і нявырашаных праблем, менавіта ім, дваццатым векам, народжаных. I адразу хочацца дадаць, што гэтая куляшоўская карціна прасякнута глыбока абгрунтаваным і гістарычна пераканальным аптымізмам, які заўсёды жывіў лепшыя творы савецкай паэзіі і якім заўсёды быў да канца апладнёны светапогляд А. Куляшова, яго актыўнае баявое сцвярджэнне чалавечнасці і бескампраміснае непрыняцце зла, крывадушша і нявернасці.
«У ліку неабходных умоў, якія складаюць ісціннага паэта, павінна абавязкова быць сучаснасць. Паэт больш, чым хто-небудзь, павінен быць сынам свайго часу». Так патрабаваў В. Бялінскі. А. Куляшоў – адзін з тых паэтаў, якія асабліва востра адчуваюць свой час. Яго ідэйна-грамадзянская пазіцыя выразна бачна ў новай кнізе «Сасна і бяроза»:
Сцягам патрэбен вецер, мне – сцягі.
Але не тыя, што на літасць сцюжам
Здаюцца, сустракаючы зіму...
Ні перад злом, ні перад крывадушшам
Сцяг белы я ніколі не ўзніму.
Ні перад хваль пагрозным хваляваннем,
Ні перад смерцю, ні перад каханнем,
Калі мяне не мужным мараком
Яна захоча бачыць, а рабом.
Няхай злуюцца хвалі. Выклік смелы
Я пасылаю сам насустрач ім –
Свайго жыцця чырвоны сцяг. А белы –
Я пакідаю ворагам маім.
Паэзія А. Куляшова здаецца нам вельмі сучаснай сваім зместам, яна сцвярджае глыбіню і маштабнасць чалавечай думкі, роўнай свайму веку, блізкай да ягоных трывог і клопатаў.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
1971 .........................................
Рыгор Бярозкін
«РУХ, А НЕ ПРЫВАЛ...»
У новым зборніку Аркадзя Куляшова «Сасна і бяроза» змешчаны вершы, якія раней увайшлі ў яго «Новую кнігу», а таксама творы, напісаныя ў апошнія гады: паэмы «Цунамі», «Далёка да акіяна» і нізка лірыка-філасофскіх вершаў. Але зборнік атрымаўся цэласны, бо прасякнуты ён адзінай думкай пра лёс чалавека ў сучасным свеце і пра яго ж, чалавека, адказнасць за лёс зямлі, за будучыню чалавецтва. Цэласнасць зборніка – яшчэ ад цэласнага, сінтэтычнага погляду на жыццё, якое раскрывае пад пяром Куляшова ўсё багацце сваіх узаемасувязей і пераходаў.
«Сасна і бяроза» – кніга паэзіі наскрозь грамадскай і сацыяльнай у тым сэнсе, што ў цэнтры яе – чалавек з вялікім і складаным вопытам барацьбы за новы справядлівы лад жыцця, сын Рэвалюцыі, салдат Айчыннай вайны. У якія б вышыні ні ўзнімаўся гэты чалавек, якія б «сусветныя пытанні» ні хвалявалі ягоную душу, – карэнні яго заўсёды ў народнай глебе, у народным побыце, якія, дарэчы, таксама не стаялі на месцы, а рухаліся, ішлі наперад з ім, «былым хлапчуком», «ад першых крокаў пад бацькоўскай лавай да баявых сцягоў, што мы са славай, не падаючы, неслі праз вайну...» да сённяшніх дзён і далей.
Паэма А. Куляшова «Далёка да акіяна» – па сутнасці спроба «разабрацца», як пачыналася пакаленне паэта, як яно рабіла свае першыя крокі «ад бацькоўскай лавы» ў свет агульных, народных надзей, турбот і здзяйсненняў. «Гэтыя адведзіны – рух, а не прывал», гаворыць паэт, верны свайму заўсёднаму імкненню днём сучасным правяраць мінулае і ў мінулым здабываць урокі для заўтрашняга, для наступнага.