top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ

"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".

Аркадзь Куляшоў

1978 ................................................

Міхась Тычына

ЗАПАВЕТ

 

Назвы большасці артыкулаў пра паэзію Аркадзя Куляшова, можна заўважыць, узяты з яго ж вершаў, паэм: трапнасць, афарыстычнасць, мудрасць куляшоўскага слова пабуджае ісці торным следам – выводзіць на арбіту назвы яго ўласныя вызначэнні. Але якія? Кожнае цікавае не само па сабе, а ў сімфанічным яднанні з іншымі. Бо паэзія Куляшова даўно ўжо ўспрымаецца як з’ява надзвычай паслядоўная і высока арганізаваная, у якой змястоўна ўсё. «Актыўныя цэнтры» куляшоўскай творчасці заўважаюцца адразу:

 

Ёсць хуткасць гуку, ёсць – звышгукавая,

Ёсць хуткасць зор, прыкметная для ўсіх.

Яшчэ ёсць хуткасць думкі, хуткасць тая,

Што, як святло, стагоддзе абганяе,

З тысячагоддзем размаўляе ўслых.

 

Гэтыя радкі з верша, які адкрывае апошнюю кнігу Куляшова і дае ёй назву, спачатку здаюцца ледзь не ўрыўкам з філасофскага трактата. Такія пісаліся на лацініцы ў сярэднявечча. Але чытаеш радок за радком, верш за вершам і адчуваеш, як непрыкметна напаўняюцца канкрэтным, куляшоўскім сэнсам гэтыя абстрактныя паняцці: «хуткасць», «час», «быццё»...

У памяці ажываюць матывы, водгаласы, настроі ўсёй, цяпер  ужо колькасна бачнай, творчасці паэта: «век чалавечы, па-праўдзе, не вечны», «стаю... на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым», «я сведка ўсіх падзей, сірочых слёз, вайны, разлукі», «жыву, і пачуццё ў мяне такое, як быццам мне не пяцьдзесят гадоў, а пяць стагоддзяў – самае малое...»

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Микола Арочко

ВЕТВИ МОГУЧЕГО ДРЕВА

Аркадий Кулешов. – Скорость. Книга поэзии.

Минск. «Мастацкая літаратура», 1976.

На белорусском языке.

1977 ....................

За последние пять лет в белорусской поэзии заметно усилилось эпическое начало. За это время и поэзия Аркадия Кулешова дала два новых эпических ответвления – лирико-монологическое («Варшавский шлях») и драматическое («Хамутиус»). И то и другое – отрадное явление для всего «материка» нашей современной поэмы. И, может быть, особенно для поэмы белорусской, издавна тяготевшей к повествовательно-сюжетным формам эпоса.

В новой книге Кулешова «Скорость» – ее основу составляют две вышеназванные поэмы – есть стихотворение, где автор, как бы проходя тропинками родного края, вспоминает некоторые свои прежние произведения. Он говорит: «Электростанция над речкой синею, мощностью на сорок киловатт, не светит больше...» (перевод подстрочный. – М.А.) – и это не просто бытовое наблюдение. Это перекличка с широко известной в свое время кулешовской поэмой «Новое русло» (1948), в которой конкретно ставился вопрос: какой быть электростанции – в 15 или 45 киловатт?.. Современное эпическое русло поэмы Кулешова не «питают прежние мощности» – оно подключено к новому времени, как родные места поэта – к новой высоковольтной линии...

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Рыгор Бярозкін

НОВАЯ КНІГА А. КУЛЯШОВА

1977 .................................

З некаторага часу слова «хуткасць» – не госць у паэзіі Аркадзя Куляшова. «Жыццё маё на хуткасць гуку памнож і множанне правер»,– так было сказана ў вершы 1961 года. I вось новы зборнік паэта так і названы – «Хуткасць».

 

Ёсць хуткасць гуку, ёсць – звышгукавая,

Ёсць хуткасць зор, прыкметная для ўсіх.

Яшчэ ёсць хуткасць думкі, хуткасць тая,

Што, як святло, стагоддзе абганяе,

З тысячагоддзем размаўляе ўслых.

 

Хуткасць для Куляшова – сінонім нашага, як ніколі, зменлівага гістарычнага часу, з якім моваю сваіх перажыванняў, пачуццяў, думак размаўляе паэт. Новая яго кніга ўся, па сутнасці, пра наш дынамічны свет і пра месца паэта ў ім.

Чытаю цудоўны лірычны верш «Адзіны серп на сённяшнім жніве...». У многіх паэтаў мінулага бывала так: чалавек прыязджае ў даўно пакінуты родны край і не пазнае яго. Куляшоў бярэ тую ж сітуацыю, але па-новаму асвяжае яе матэрыяльныя, так сказаць, прыкметы: «Электрастанцыя над рэчкай сіняю, магутнасцю на сорак кілават, не свеціць больш...» I адзіны серп на жніве – месяц у небе... Дарэчы, гэта заўсёды было ў Куляшова: ён умее ўзбагачаць самую мову лірычнага пачуцця за кошт элементаў практычнай жыццёвай прозы. I яшчэ за кошт самай надзённай, самай гарачай на кожным новым этапе гісторыі грамадскай думкі.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Варлен Бечык

СВЯТЛО ДУХОЎНАСЦІ

1977 ......................................

Новая кніга народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова «Хуткасць» настройвае на асаблівую лірычную хвалю высокай духоўнасці і глыбокага роздуму, што ўласцівы паэтавым перажыванням. Далучаешся да маральнага, грамадзянскага пошуку, вельмі істотнага, пазбаўленага позы і дробязнасці, скіраванага да «галоўнага ў галоўным», як трапна сказаў Міхаіл Дудзін пра паэзію Аркадзя Куляшова.

Тут сумленне, абавязак, праўда, шчырасць – не проста неабходныя паэту праграмныя паняцці-словы. Яны – духоўная, маральная, грамадзянская аснова ўсіх яго пачуццяў і ладу жыццядзейнасці, карэнная перадумова творчасці, выток сцвярджальнага аптымізму:

 

Свет будзе пець, смяяцца, слёзы ліць

Датуль, пакуль на свеце людзям жыць.

Сабрат мой па пяру, на суд іх смела

Вынось усё, што ў сэрцы набалела.

 

Перад сабой і светам будзь праўдзівы.

Прымай, як дар, жыццём пасланы дзень,

I, можа, кніга гэта век імклівы

Дагоніць і абгоніць, як прамень.

 

У гэтай кнізе ці не ўсё небудзённа істотнае і ўзнёсла крылатае.

I асобныя вершы з іх неабсяжнай паэтычнай далеччу, складанай настраёвасцю, свабодным унутраным рухам і багаццем шматзначнай і ёмістай думкі.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Іван Шпакоўскі

СУВЯЗЬ З ЧАСАМ І ЛЮДЗЬМІ

1977 ................................

Асноўны пафас новай кнігі вершаў і паэм Аркадзя Куляшова «Хуткасць» падкрэслены самой яе назвай. Хуткасць у інтэрпрэтацыі паэта – адзнака нашага часу, няспыннага прагрэсу, крытэрый творчасці: «Ёсць хуткасць гуку, ёсць звышгукавая, ёсць хуткасць зор, прыкметная для ўсіх», а ёсць яшчэ хуткасць думкі, «што, як святло стагоддзе абганяе, з тысячагоддзем размаўляе ўслых». Ісці ўпоравень з векам, а то і дамагчыся, каб твае творы дагналі «век імклівы, як прамень», – вось задача. Аб гэтым амаль усе вершы кнігі – «Пастух», «Слова пра вала», «Запісная кніжка», «Мой Новы год» і іншыя. Для паэта важна не марнаваць час, не спыняцца ў дарозе. Калі ж супынка непазбежна па тых ці іншых прычынах, можна пераключыцца на пераклады, знаходзячы сябе ўзбагачанага, абноўленага: «рады я, калі думка чужая, стаўшы словам жывым пад пяром, раптам думку маю абуджае, што, забытая, спіць пад кустом».

Шчаслівыя думкі іншы раз прыходзяць самі сабой. Паэма «аб часе, аб Твардоўскім» неяк міжволі вылілася, як засведчыў сам аўтар, у форме звяртання да Варшаўскага шляху, які (хіба не сімвалічна?) «сяброўства сувязным», «земляком быў» у паэтаў. Роздум над лёсам і подзвігам Кастуся Каліноўскага выклікаў паэму «Хамуціус». Назвай паслужыла адна з падпольных мянушак рэвалюцыянера, якой падкрэслівалася (сябрамі – жартаўліва і адабральна, ворагамі – абразліва) яго «мужыцкая» пазіцыя.

Абедзве паэмы – аб часе, «што для ўсіх абмежаваны хваробаю, нястачаю, вайной», аб ролі чалавека ў гісторыі, у прыватнасці, «духам дужых» – нацыянальных герояў, дзяржаўных дзеячаў, паэтаў, аб няспыннасці і неўміручасці духоўных узаемасувязей пакаленняў.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page