top of page

ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ

"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".

Аркадзь Куляшоў

Яна Будовіч

ПРЫМАЙ ЯК ДАР

ЖЫЦЦЁМ ПАСЛАНЫ ДЗЕНЬ...

(«МАЁ ПАСВЕДЧАННЕ». – Мінск :

Мастацкая літаратура, 2019)

​

2019 .............................

Аркадзь Куляшоў найперш успрымаецца як аўтар шэдэўраў ваеннай лірыкі. Выданне «Маё пасведчанне» (Мінск, Мастацкая літаратура, 2019), на старонках якога пабачылі свет 100 найлепшых яго вершаў, адкрывае асобу паэта і ў іншым святле: і да вайны, і пасля яе ў творцы была яркая багатая біяграфія.

На пачатку сталення гэта жыццярадасны, шчаслівы адным фактам свайго існавання юнак, здольны паэтызаваць з найвялікшай пачуццёвасцю сялянскую паўсядзённую працу, вясковы побыт, ён проста захлынаецца радасцю жыць:

 

Стаіў дыханне. Цішыня...

Убок рукой умелай

Я падсякаю галаўня,

Цягну з хмарынкі белай.

Вада ў кругах,

Вада ў кругах,

I неба ў ёй не тое...

А воблачка?

Яно ў руках

Трапечацца жывое.

 

У пейзажных замалёўках творца ідэалізуе прыродную стыхію, яе вобраз ачалавечваецца, рысы пераносяцца на характар і светаадчуванне лірычнага героя, вымалёўваецца яго крэда:

 

Хачу неспакойнаю хмарай грымець,

Маланкамі ўвесь апавіты,

Каб цяжка адразу было зразумець

Ці вокам акінуць, які ты.

Спакою не ведаць ні ноччу, ні днём

I не прыставаць у знямозе,

Вялікай любові дажджом

I агнём

Зямлю цалаваць па дарозе.

 

У 1928 годзе будучы пісьменнік паступае ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. У Мсціслаўлі ён і знаёміцца з Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам, хутчэй за ўсё, запрошаны ў дом Таўбіных, дзе часта збіралася творчая моладзь. У хуткім часе яны ўтрох моцна пасябравалі, прысвячалі адзін аднаму вершы. У 1933-м Таўбіна арыштоўваюць і высылаюць, у 1936-м арыштоўваюць паўторна. Астапенку арыштавалі ў 1936 і пазбавілі волі на 8 гадоў... Аркадзю, хутчэй за ўсё, па прычыне маладога ўзросту пашанцавала больш. А можа, яму было наканавана захаваць памяць сяброўства праз усё жыццё і ўваскрасіць імёны сяброў. Шматлікія вершы паэт прысвячае Змітраку Астапенку і Юлію Таўбіну:

 

Па-рознаму адлегласць паміж стартам

I фінішам нам адмярае час.

Адным, хто доўга жыў, зрабіўшы мала, –

Кароткім падарожжам за труной,

Другім, хто шмат зрабіў, пражыўшы мала, –

Адлегласцю ў бяссмерце даўжынёй.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page