top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ

"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".

Аркадзь Куляшоў

Аляксандр Мікалаевіч Макарэвіч

ПАЭМА А. КУЛЯШОВА «ХАМУЦІУС»:

АСАБЛІВАСЦІ МАСТАЦКАГА СВЕТУ ТВОРА

​

2021 ..................

Вызначаюцца і характарызуюцца састаўляючыя паэмы А. Куляшова «Хамуціус» як героіка-рамантычнай версіі гістарычных фактаў: 1) спалучэнне гераічных і рамантычных матываў; 2) падзеі і факты як складнікі рамантычных матываў; 3) постаць К. Каліноўскага як вобраз героя з выразным культам ідэалу грамадскага змагання; 4) праблематыка твора як складнік яго гістарычнай рухомасці і, адпаведна, актуальнасці; 5) скіраванасць твора ў дзве гістарычныя змагарныя плоскасці: блізкую (развіваецца ў мастацкім свеце твора) і аддаленую (у рэцэпцыйную прастору іншага часу).

 

Да ліку літаратурных твораў, якія можна разглядаць як мастацкую версію гістарычнага факта, у беларускай літаратуры можна аднесці, напрыклад, такія, як «След ваўкалака» Л. Дайнекі, «Прадыслава» В. Іпатавай, «Пры апазнанні – затрымаць» В. Хомчанкі, «Круг» А. Пашкевіча, «Гасцініца «Бельгія» Г. Севярынец і шэраг іншых. Сярод іх і творы, прысвечаныя постаці К. Каліноўскага, – п’еса У Караткевіча «Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць» (1963, створана да 100-годдзя паўстання 1863 г.) і драматургічная паэма А. Куляшова «Хамуціус» (1974–1975).

Звяртаючыся да характарыстыкі асаблівасцей мастацкага свету драматургічнай паэмы (далей – паэма) А. Куляшова «Хамуціус», вызначым адну з галоўных яе асаблівасцей – героіка-рамантычны твор. Гэтая асаблівасць, на наш погляд, паўплывала на спецыфіку рэканструкцыі гістарычных фактаў у форме мастацкай версіі.

Адлюстраванне гістарычнай асобы – Кастуся Каліноўскага – як літаратурнага вобраза ў паэме А. Куляшова адбываецца найперш з пазіцыі гераізацыі асобы «дыктатара Літвы і Беларусі». Такая ідэйна-мастацкая асаблівасць дадзенага твора выводзіла яго аўтара ў прастору гераізацыі ідэй, намераў, учынкаў Кастуся Каліноўскага і інш. Гераічны матыў змагання становіцца дамінуўчым у творы. У сваю чаргу ён аздабляецца шэрагам рамантычных матываў з адпаведным вобразна-семантычным іх напаўненнем.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

2016 .....................

А.М. Ненадавец

ГІСТАРЫЧНАЯ ПАМЯЦЬ НАРОДА

(паводле паэмы А. Куляшова «Хамуціус»)

​

Перадгісторыя гэтага твора, відаць, даволі простая, і разам з тым, складаная. Простая, бо ішоў да гэтай мэты паэт усё сваё творчае жыццё, а складаная, бо гэтулькі яму давялося прааналізаваць, перадумаць, у нечым, бясспрэчна, сумнявацца, нешта назаўсёды адкінуць, з нечым не пагадзіцца, а ў нечым і засумнявацца. Не таму, што не верыў, што не меў сіл для вырашэння задачы, а таму, што нават высокаадоранаму чалавеку ўласціва памыляцца. Нікуды ад гэтага не схаваешся ды і не ўсё, далёка не ўсё прадугледзіш наперад.

Ускладнялася справа напісання паэмы «Хамуціус» яшчэ і тым, што гістарычная тэма ў беларускай літаратуры таго часу (не была нейкім своеасаблівым выключэннем і паэзія) была слаба распрацавана. Не было з кім асабліва параўноўвацца і не было на каго спасылацца. Атрымлівалася, што аўтар заставаўся сам на сам з вырашэннем праблемы і характэрнай асаблівасцю яе было тое, што адзін аспект закранаў другі і г.д.

Вядома ж, гістарычная тэматыка прадугледжвае заўсёды актыўную працу творцы з архіўнымі дакументамі. У гэтым заключалася своеасаблівая падрыхтоўчая праца для фону вялікага палатна, задуманага А. Куляшовым. Задума, як вядома, выношвалася даўно, а вось той спецыяльнай падрыхтоўкі, якраз-такі, і не ставала. Замянілася ўсё аўтарскім вымыслам і інтуітыўным адчуваннем гістарычнай сітуацыі, падборам лірычных уставак і разважанняў. Не выключана, што многае магло даць і кантактаванне з беларускімі гісторыкамі і літаратуразнаўцамі, якія «ўжыліся» ў перыяд паўстання 1863 г. на Беларусі, якія запроста маглі падказаць, як і што здзяйснялася на самой справе.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

2014 .....................

В.Ю. Бароўка

ГІСТАРЫЧНЫЯ ФАКТЫ I МАСТАЦКІ

ВЫМЫСЕЛ У ПАЭМЕ А. КУЛЯШОВА

«ХАМУЦІУС»

​

Паэма «Хамуціус» (1975) – твор пра мінулае, пра непарыўную сувязь розных храналагічных перыядаў. Канцэптуальны эстэтычны падыход Аркадзя Куляшова да гістарычных фактаў акцэнтаваны ў радках эпіграфа «Ствараючы аблічча свету новага, ствараем мы і новае аблічча тым, хто загінуў», узятых з выказвання румынскай пісьменніцы Марыі Бануш, аднагодкі беларускага аўтара. «Хамуціус» галоўным чынам прысвечаны паказу паўстання 1863 года і яго кіраўніку Кастусю Каліноўскаму.

У адным з артыкулаў вядомы расійскі літаратуразнаўца В.Б. Шклоўскі заўважыў: «Сюжэт гістарычнага рамана звязаны з тым, што фабула, асноўнае дзеянне падказаны гісторыяй» [4, с. 465]. Гэтыя словы цалкам стасуюцца і да спецыфікі сюжэта паэмы Аркадзя Куляшова. Беларускі аўтар узяў за аснову гістарычныя факты, ён узнавіў пярэдадзень паўстання (непасрэдны пярэдадзень, падрыхтоўку, напрыклад, Урублеўскі гаварыў, што пасля дэманстрацый 1862 года Польшча нагадвае вулкан; падзеі 1830 года і іх наступствы), само паўстанне і рэха паўстання ў наступныя часы (паэт паказаў барацьбу парыжскіх камунараў, увёў вобраз дасведчанага ў гісторыі XIX стагоддзя юнака з будучыні).

У творы дзейнічаюць або толькі згадваюцца рэальныя гістарычныя асобы: Кастусь Каліноўскі, Валерый Урублеўскі, Антанас Мацкявічус, Уладзіслаў Малахоўскі, Ціт Далеўскі, Зыгмунт Чаховіч, Фелікс Віславух, Баляслаў Длускі, Зыгмунт Серакоўскі, Якуб Гейштар, Нестар Дзюлёран, Вітальд Парафіяновіч, Міхаіл Мураўёў, Аляксандр Лосеў, Аляксандр Масалоў і некаторыя іншыя.

Аўтар знакамітага вершаванага трактата «Паэтычнае мастацтва» не без іроніі пісаў: «Поэзия мертва, когда в стихах ленивых / Поэт копирует историков спесивых» [2, с. 436]». Куляшоўскі «Хамуціус» – паўнавартасны мастацкі твор, яго нельга назваць ні проста летапісам, ні паэтычным летапісам паўстання 1863 года, таму што, па-першае, пісьменнікам удала спалучаны дыскантынуальнасць з храналагічным аповедам, а па-другое, аўтар прапанаваў сваю версію падзей і асоб таго адносна далёкага ад яго перыяду. Пры аналізе славутага рамана «Вайна і мір» Л.М. Талстога сучасная расійская даследчыца Е.М. Цымбаева слушна зазначыла: «Мастак не вучоны, мастацкая праўда не тоесная праўдзе гістарычнай. Вольнасці абыходжання з гістарычнай ісцінай уяўляюцца ў літаратурным творы абсалютна правамернымі, бо аўтар апісвае не столькі тое, што было, сколькі тое, што магло быць – ці нават, як яму здаецца, магло б быць» [3, с. 175].

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Серж Мінскевіч

ДУША ГЕРОЯ ПАВОДЛЕ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

​

2011 .............

Спакойнага шчасця не зычу нікому:

Навошта грымотам маланка без грому,

Навошта ручай без пякучае смагі,

Халодная ўвага, не вартая ўвагі,

Жаданні, што прагныя крылы згарнулі,

Зязюля без лесу і лес без зязюлі?

Аркадзь Куляшоў

 

Гэтыя радкі са школьных гадоў засталіся ў маёй памяці. Спецыяльна я іх не вучыў, не «зазубрываў», выконваючы хатняе заданне. Яны самі па сабе, пасля таго як я іх упершыню прачытаў у школьным падручніку, пасяліліся ў маіх думках. Сапраўды, паэтычныя словы, шчырыя дакладныя і адпаведныя ўласнае натуры, адбіваюцца ў памяці, спадарожнічаюць на працягу ўсяго жыцця. У гэтым невялікім вершы сфармулявана квінтэсенцыя імкненняў чалавека і праграма яго быцця, безумоўна, для высакароднай і дзейснай асобы.

Яшчэ адна нечаканая, скажам, непрагназаваная сустрэча з паэзіяй Куляшова адбылася напрыканцы 1990-х. Я пазнаёміўся з таленавітым грузінскім мастаком Кахаберам Гагохіа (нядаўна яго выстаўка прайшла ў мінскім Траецкім прадмесці). Ён, як выявілася, быў заўзятым меламанам – збіраў найлепшыя ўзоры музычнага мастацтва з усіх куткоў свету. Чаго толькі ён не меў у сваёй калекцыі – спевы індзейцаў і «шчоўкаючыя» песні пігмеяў. Былі і беларускія фальклорныя запісы.

– Я магу, калі хочаш, праспяваць разам з табой беларускую песню, – аднойчы прапанаваў Кахабер.

– Калі я яе ведаю, давай паспрабуем, – асцярожна пагадзіўся я.

– Яе ўся Грузія ведае і нават вучылася па ёй спяваць.

– I што гэта за песня, якая нават грузінаў – прыроджаных вакальных майстроў – можа навучыць спевам? – здзівіўся я.

Кахабер на беларускай мове, безумоўна, з грузінскім акцэнтам, пачаў спяваць, і трэба прызнацца вельмі прыгожа, каларытна, сакавітым густым голасам песняроўскую «Алесю».

Прызнаюся – гэта адна з маіх улюбёных песняў, аднак падцягнуць я не змог, бо не маю патрэбных вакальных дадзеных, аднак мне было вельмі прыемна, я адчуваў гонар за беларускую культуру, за Беларусь.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Уладзімір Гніламёдаў

ПАЭМА ПРА КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА

​

2011 .....................

Гэтую тэму беларуская літаратура кранала не адзін раз. Быў кінафільм пра Кастуся Каліноўскага з ленінградскім акцёрам М. Сіманавым у галоўнай ролі. У 30-я гады М. Танк па даручэнні кіраўніка камсамола Заходняй Беларусі М. Дворнікава (загінуў пазней у Іспаніі) напісаў паэму «Кастусь Каліноўскі». Паэма вызначалася гераічным гучаннем і агітацыйным пафасам, але вялікага розгаласу сярод чытачоў магчыма і не мела. П. Броўка ўспомніў Каліноўскага ў сваёй паэме перыяду Вялікай Айчыннай вайны «Беларусь» і вершы «Кастусь Каліноўскі». Згадвалі пра палымянага рэвалюцыянера-дэмакрата, публіцыста, паэта, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў у Польшчы, Беларусі і Літве М. Маніара, В. Таўлай, П. Панчанка, пісалі У. Караткевіч, С. Яновіч (цікавая аповесць «Сярэбраны яздок») ды іншыя паэты і празаікі. Я назваў толькі некаторых. Сказаў тут сваё важкае слова і выдатны наш паэт Аркадзь Куляшоў, творчая спадчына якога і сёння заслугоўвае вялікай увагі і пашаны. Да вобраза Кастуся Каліноўскага ён звяртаўся на завяршэнні свайго жыццёвага і творчага шляху, падсумоўваючы свае духоўныя і мастацкія пошукі і досвед. Паэма «Хамуціус» убачыла свет у 1975 годзе. У канцы гэтага года маскоўская «Литературная газета» разаслала анкету з просьбай назваць лепшы твор года. Я спыніўся на «Хамуціусе» Куляшова. Аркадзь Аляксандравіч патэлефанаваў, прачытаўшы ў газеце мой адказ на анкету, выказаў падзяку за падтрымку. У кароткім дыялогу ён сказаў:

– Мяне, ведаеце, захапіла веліч гэтай постаці, гераізм і самаахвярнасць Хамуціуса, маштаб гэтай асобы. А потым яго каханне да Марысі! «Марыська чарнаброва, галубка мая...» Гэта па-першае. Па-другое, я хацеў сказаць, што паўстанне 1863–1864 гадоў – звяно ў чарадзе еўрапейскіх рэвалюцый XIX стагоддзя. Марыся шукае свайго каханага Хамуціуса на барыкадах Парыжскай камуны...

Аркадзь Аляксандравіч расказаў, што, рыхтуючыся да рэалізацыі сваёй задумы, пазнаёміўся з многімі матэрыяламі, літаратурай як навуковай, так і мастацкай, белетрыстыкай. Прачытаў, напрыклад, зразумела, з крытычным поглядам, дылогію У. Крастоўскага «Крывавы пуф», напісаную адразу пасля падаўлення паўстання на матэрыяле яго падзей. У. Крастоўскі – жандарскі ротмістр, службовец у адміністрацыі генерала Мураўёва, сваю дылогію ён назваў «Хроникой о новом смутном времени государства Российского». Потым я і сам прачытаў гэтую дылогію, цікавую ў пазнавальным сэнсе.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

2011 ..........................

Валянціна Куляшова

ПА СТАРОНКАХ «ХАМУЦІУСА»

​

Пра тое, як стваралася паэма «Хамуціус», якія падзеі падштурхнулі Аркадзя Куляшова да яе напісання, мы папрасілі расказаць дачку пісьменніка Валянціну Аркадзьеўну Куляшову.

– Паважаная Валянціна Аркадзьеўна, паэма «Хамуціус» – адзін з самых значных твораў Аркадзя Куляшова. Чаму ж так сталася, што ёй не нададзена належнай увагі?

– Да «Хамуціуса», як і да асобы Каліноўскага, ёсць стаўленне дзвюх узаемавыключальных груповак, пазіцый. Калі для Расіі ён здраднік, чым і тлумачыцца яго лёс, то для Беларусі ён герой. І ў дачыненні да паэмы майго бацькі гэтыя розныя стаўленні існавалі заўсёды, і імі тлумачыцца ўсё, што адбывалася з творам. Пасля напісання «Хамуціуса», розныя адносіны пачалі назірацца і да асобы Аркадзя Куляшова ўвогуле. Гэта была апошняя вялікая паэма, твор, які можна ставіць на сцэнах беларускіх тэатраў, твор глыбока патрыятычны і дасканалы ў плане майстэрства.

– Я родам з Нарачы, і мне заўсёды было цікава, што ж адбывалася за агароджамі пісьменніцкіх лецішчаў Танка, Лынькова, Куляшова. Раскажыце, калі ласка, як Аркадзь Куляшоў пісаў «Хамуціус»?

– Я назірала, як стваралася паэма «Хамуціус» і пэўным чынам удзельнічала ў яе напісанні: гатавала бацьку каву, праветрывала памяшканне, якое было проста шызым ад цыгарэтнага дыму. Паэма пісалася не толькі на Нарачы, але і ў Мінску. Апошнія радкі Аркадзь Куляшоў дапісваў у Нясвіжы ў Радзівілаўскім замку. Мы пачалі туды ездзіць у адпачынак спачатку сям’ёй у 1946 годзе. Потым бацька прызвычаіўся да тых мясцін. Дарэчы, ён вельмі любіў там з мастка лавіць рыбу. І ўвогуле, каб яму добра пісалася, ён павінен быць у даўно знаёмых абставінах, тых, якія выклікаюць у яго станоўчыя эмоцыі. Толькі на хвалі любові творчы чалавек можа працаваць. І не важна, аб чым ён пры гэтым піша. Яно можа быць і трагічным, і драматычным, але хваля, на якой працуе творчы чалавек – хваля Боскае любові. Таму Аркадзь Куляшоў пісаў у асноўным на Нарачы, дзе, па сутнасці, працаваў амаль 25 гадоў. Навакольнае асяроддзе вельмі ўплывала. Ён любіў возера, да лясоў быў прызвычаены з дзяцінства, любіў збіраць грыбы, лавіць рыбу. Не скажу, што яму добра пісалася ў горадзе. Куляшоў заўсёды працаваў, адасобіўшыся ад астатніх, зачыніўшыся ў адным з пакояў, у сваім свеце. Клікаць яго на вячэру было не варта, бо ён жыў па законах творчасці. Вось калі ў яго скончыцца пэўны кавалак працы, напрыклад, глава, калі ён закончыць тое, што пачаў пісаць раніцай, сыдзе хваля натхнення, тады яму была неабходна паўза, у першую чаргу духоўная. І тады ён успамінаў пра зямныя патрэбы. У час працы над творам ён мог толькі паліць цыгарэты. Таму ў пакоі было дужа накурана. Што, канечне ж, выклікала спазмы сасудаў і скарачала жыццё ў рэшце рэшт.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Г.П. Харошка

«ХАМУЦІУС» АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА –

ВЯРШЫННАЕДАСЯГНЕННЕ

ДРАМАТЫЧНАГА ЭПАСУ

​

2006 .......................

Артыкул прысвечаны драматычнай паэме А. Куляшова «Хамуціус», у якой адлюстраваны гістарычныя падзеі 1863–1864 гг. – паўстанне на Беларусі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Засяроджваецца ўвага не толькі на змесце паэмы, але і на задуме твора. Падкрэсліваецца, што структура паэмы «Хамуціус» прадвызначана архіўнымі дакументамі пра дзейнасць рэвалюцыянера-дэмакрата К. Каліноўскага. Але не дакумент дамінуе ў структуры паэмы. Перад намі – цэласны мастацкі вобраз, надзелены рысамі, якія ўласцівы канкрэтнай гістарычнай асобе. Апісваецца тагачасная рэчаіснасць, раскрываецца псіхалагічны стан герояў, іх унутраны свет. У паэме ўмела спалучаны гістарычнае мінулае і мастацкая выдумка.

Паэма «Хамуціус» – адзін з тых твораў, у якіх народнае жыццё паказана як сапраўднае эпічнае дзеянне і гераічная драма, мастацкае сцвярджэнне ў нацыянальным быцці агульначалавечых ісцін. Падкрэсліваецца жанравая спецыфіка драматычнага твора, яго мастацка-эстэтычныя ўласцівасці.

 

Пяцідзесятыя і асабліва шасцідзесятыя гады XX стагоддзя адметныя інтэнсіўным ростам вершаванага эпасу. За гэтыя гады была створана немалая колькасць паэм, разнастайных па змесце і жанравых асаблівасцях, ад уласна лірычных да шырока разгорнутых эпічных палотнаў, ад сучасных – да гістарычных па тэматыцы. Што датычыцца жанру драматычнай паэмы, то, у адрозненне ад іншых відаў, яна не вельмі актыўна заявіла пра сябе ў гэты перыяд, хоць асобныя «спробы» ў названым напрамку мелі месца. Але гэта былі толькі слабыя спробы асобных аўтараў. На наш погляд, такія даволі абыякавыя адносіны да драматычнага жанру з боку паэтаў можна патлумачыць як аб’ектыўнымі, так і суб’ектыўнымі прычынамі. Па-першае, драматычную паэму беларускія майстры слова не здолелі ацаніць як форму эстэтычную. Таму што гэта няпросты жанр у літаратуры. Яго эстэтыка патрабавала ад паэтаў пэўных намаганняў і творчага таленту.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Е.И. Кевлюк

К. КАЛИНОВСКИЙ В ИЗОБРАЖЕНИИ

А. КУЛЕШОВА И В. КРЕСТОВСКОГО

​

2001 .......................

Будущее, говорят, всегда советуется с прошлым. История переполнена трагедиями, но переосмысление их лишь тогда имеет значение, когда в их содержании рассматриваются наши злободневные проблемы. В этом случае история по-настоящему современна и актуальна.

На историческом пути белорусов к свободе и национальной консолидации исключительно важное место занимает деятельность и творчество Константина Калиновского – борца за социальное и национальное освобождение всех народов тогдашней Российской империи.

В драматической поэме А. Кулешова «Хамутиус» и в историческом романе В. Крестовского «Кровавый пуф» изображение событий 1863–64 годов тесно переплетается с углубленно-историческим осмыслением роли деятельности Калиновского в процессе истории и с воссозданием посредством художественного образа личности революционного деятеля.

«Хамутиус» А. Кулешова – дань памяти руководителю национально-освободительной борьбы 1863–64 годов; «Кровавый пуф» В. Крестовского – «оценка подлинных планов Калиновского и изображение «силы», которая стояла на белорусских землях в годы восстания».

В. Крестовский писал свой роман по свежим следам событий, встречался и общался с непосредственными свидетелями и участниками восстания, обладал обширной информацией, включавшей в себя разнообразную и многокрасочную мозаику достоверных и подлинных фактов.

Для Кулешова, воссоздавшего события столетней давности, немаловажную, роль должны были играть такие обстоятельства и факторы, как «дистанция времени легенды, домыслы и даже мифы, неизбежно появлявшиеся вслед за событиями такого масштаба, как восстание 60-х годов. Все это не могло не повлиять в определенной мере на поэтизацию и романтизацию образа К. Калиновского, вышедшего из-под пера автора «Хамутиуса».

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Г.Л. Лапцева

АБ РОЛІ ЛІТАРАТУРНА-ГІСТАРЫЧНЫХ

РЭМІНІСЦЭНЦЫЙУ ПАЭМЕ

А. КУЛЯШОВА «ХАМУЦІУС»

​

1987 ....................

Аўтары большасці даследаванняў пра «Хамуціус», адзначаючы яго класічнае гучанне, падкрэсліваюць пэўную арыентаванасць твора на вяршыні сусветнай літаратуры і, перш за ўсё, шэдэўры Шэкспіра і Гётэ.

Сапраўды, у паэме А. Куляшова няцяжка знайсці шэкспіраўскія матывы: вяршынь самаахвярнасці дасягае ўзаемнае пачуццё Каліноўскага і Марысі, Юрась Старжыцкі прыходзідь памерці на магілу сваёй каханай (прыгадаем Рамэа ў склепе Капулеці). «Свет – наш Мантэкі, час – наш Капулеці», – усклікае куляшоўская гераіня, зразумеўшы, што ў часы Рамэа і Джульеты яшчэ магчыма было бегчы з Вероны, але зараз няма дзе схавацца, таму што ўвесь свет і нават час – іх Мантэкі і Капулеці!. Тут, у падтэксце твора, яскрава акрэслена тая нябачная грань, за якой сумная аповесць пра юных закаханых заканчваецца і пачынае набіраць моц трагедыя другога маштабу з невырашальным гамлетаўскім пытаннем.

У паэме трапна выкарыстоўваецца і сэнсавая антытэза. Жаўранак, прадвеснік раніцы, нібы вораг закаханых, перапыняе кароткую ноч шчасця. Аднак у «Хамуціусе» песня жаўранка – сімвал надзеі, магутны аптымістычны акорд у халтурным харале ночы. «Ідзі ў манахіні!» – заклікае Афелію Гамлет, імкнучыся зберагчы ў брудзе жыцця гэты амаль бесцялесны ўзор бездакорнай цнатлівасці. У Куляшова сама Марыся, здавалася б, створаная, каб «раджаць на зайздрасць нівам // Калыскі калыхаць, як каласкі», – выракае сябе на манастырскае існаванне. Гэтым самым мастак паказвае варожасць таго грамадскага ладу не толькі законам чалавечнасці, але і самой прыродзе, яе спрадвечнаму мацярынскаму пачатку.

У абліччы куляшоўскай гераіні адбываецца своеасаблівае зліццё культурна-гістарычных рэмінісцэнцый (Джульета, Афелія, дзева Марыя) з элементамі фальклорнай, часам нават «паганскай» паэтыкі.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

В. Каваленка

ВАЖНЫ ЗДАБЫТАК

НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЭПАСУ

​

1979 .................................

К а п і т а н

Няўжо Марыся спадзяванне мае

На нейкі цуд?

 

М а р ы с ь к а

О не! На манастыр.

(А. Куляшоў. «Хамуціус»)

 

Ты сказал мне: «Ну что ж, иди в монастырь

Или замуж за дурака...»

Принцы только такое всегда говорят,

Но я эту запомнила речь, –

Пусть струится она сто веков подряд

Горностаевой мантией с плеч.

(А. Ахматава. «Чытаючы «Гамлета»)

 

Радкі новай паэмы А. Куляшова «Хамуціус» адразу захапляюць, нават удараюць як адкрыццё. Яны чаруюць не толькі куляшоўскай паэзіяй верша, а нечым яшчэ – спачатку неўсвядомленым, неспазнаным, але моцным і выразным. Паэма «Хамуціус», бадай, – адзін з тых твораў, якія найвастрэй з усяго напісанага ў пасляваенны час будзяць чытацкае адчуванне мастацкай навізны, адчуванне салодкае, бо яно – рэдкае.

Так, спачатку гэта вострае адчуванне новага. I толькі пазней, калі прачытана і перажыта (менавіта – перажыта!) уся паэма, становіцца ясным, што з’явілася не толькі цікавая па зместу, высокамастацкая рэч. Яна ўладарна змушае – а гэта дадзена не ўсім нават лепшым творам – неяк міжвольна нагадаць усю творчасць паэта, звярнуцца памяццю да важнейшых багаццяў роднай літаратуры, думаць пра сусветнае мастацтва, злучаць іх разам у душэўным перажыванні. А такое пад сілу творам выключным, на долю якіх выпадае стаць прыкметнай вяхой у нацыянальным літаратурным развіцці.

Увесь мастацкі лад новай паэмы А. Куляшова, глыбіня яе праблематыкі ўмацоўваюць у перакананні, што з ёю сучасная беларуская паэзія зрабіла важны крок наперад. Які ж ён, гэты крок? У чым яго наватарства і эстэтычны сэнс?

Пра гэта крытыка будзе пісаць шмат і доўга. А пакуль – першыя спробы пранікнуць у глыбіні яе зместу, адчуць дасканаласць верша.

Паэма «Хамуціус» – пра падзеі 1863 г. на тэрыторыі Беларусі, пра паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага супраць царскага самаўладства, пра самога кіраўніка паўстання («Хамуціус» – адна з нелегальных клічак Кастуся Каліноўскага, паходзіць ад слова «хам», у значэнні мужык, прасталюдзін).

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1977 ...................

Мікола Арочка

АДРАДЖЭННЕ ДРАМАТЫЧНАЙ ПАЭМЫ

​

На дрэве паэтычнага эпасу ў наш час магутна адрастае адно купчаста-зялёнае адгалінаванне: драматычная паэма. Яна ўступіла ў свой чарговы, дужа спрыяльны, як бы вясновы перыяд інтэнсіўнага развіцця. Чым выкліканы працэс яе сучаснага жанравага бурнага «прыросту»?

Паэма Аркадзя Куляшова «Хамуціус» – гэта класічна-вяршынны твор, які значна прасвятляе жанравыя далягляды нашай паэмы, пашырае панарамнае бачанне ўвогуле ўсяго паэтычнага эпасу і ў прыватнасці – драматычнай паэмы.

У літаратуры не часта надыходзяць такія перыяды, калі буйныя таленты, нібы згаварыўшыся, пасылаюць ластаўкі сваіх творчых задум да Шэкспіра.

Парада «болей шэкспірызаваць», выказаная калісьці К. Марксам і Ф. Энгельсам у вядомых лістах да Ф. Ласаля, сведчыць, наколькі актуальна важны і жыватворны гэты працэс ва ўсе часы, асабліва тады, калі літаратура «франтальна» паварочваецца да напружана-драматычнага асэнсавання вялікіх ісцін у кантэксце агульначалавечай гісторыі.

Звычайна ў такія часы плённы працэс захоплівае многія кантыненты літаратур, многія іх роды і жанры, распаўсюджваецца на гуманістычны змест усяго мастацтва. Аднак асноўныя зрухі перш за ўсё адбываюцца ў сферы наватарскага абнаўлення паэмы-драмы, паэмы-трагедыі. Усё пачынаецца менавіта з іх адраджэння ці нараджэння.

Калі думаеш пра заканамернасці творчага працягу, увагу запыняе, скажам, такая асаблівасць: дух Шэкспіра пасля доўгага, амаль двухсотгадовага знаходжання ў «царстве ценяў», уваскрашона і магутна пераўтворана залунаў спачатку не над сваёй радзіннай зямлёй, а ў вялікіх трагедыях Шылера і Гётэ, і ўжо трохі пазней – у філасофскіх містэрыях, трагедыях Байрана і Шэлі.

А з другога боку: як арганічна ўліліся тады літаратуры славянскага свету ў шырокую плынь таго ж «рэнесансавага» стану – яго не ўявіш без укладу, што ўнеслі ў драматычнае светаадчуванне жыцця Пушкін, Міцкевіч, Шаўчэнка.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1977 .............................

Мікола Арочка

ВЕТВИ МОГУЧЕГО ДРЕВА

Аркадий Кулешов. – Две поэмы.

Перевод с белорусского.

М., «Советский писатель», 1977.

​

Драматическая поэма – трудный жанр. Вспомним слова Белинского: «Драматическая поэзия есть высшая ступень развития поэзии и венец искусства, а трагедия есть высшая ступень и венец драматической поэзии». Однако я не склонен, руководствуясь этим определением, считать, что творческий путь вел Кулешова неуклонно только сюда, к драматической поэме-трагедии. Хотя драматическая поэма находилась на пути творческих исканий Кулешова как область неизбежная.

В одной из своих статей А. Кулешов приводит строки Н. Ушакова: «Улетела ласточка к Шекспиру, жду, когда вернется от него». Цитирование, должно быть, не случайное. Возможно, уже тогда Кулешов отправил в путь «ласточку» замысла драматической поэмы... Мечта о «задуманной, но нерожденной драме. Мне б написать ее!» была высказана поэтому же в «Варшавском шляхе». Это была мечта создать образ национального героя Кастуся Калиновского, руководителя восстания в Литве и Белоруссии (1863–1864).

История всегда была как бы родовым владением драмы-трагедии, давала простор многозначительным ее переосмыслениям с выходом к насущным проблемам современности. Белинский считал: «Всякое лицо трагедии принадлежит не истории, а поэту, хотя бы носило и историческое имя». И даже ссылался на слова Гёте: «Для поэта нет ни одного лица исторического...»

Какова подоснова драматической поэмы Кулешова? Что оказалось в центре ее? История борьбы народа в напряженные моменты бурного становления социального и национального самосознания. Притом общечеловеческое содержание не отходит на задний план. Нет! Поэма добывает великие истины из глубоких исторических пластов. Восстание Калиновского вписалось в историю трех народов – белорусского, литовского и польского. Сложность социального, национально-освободительного конфликта действительно требовала от художника особой проницательности. Нельзя не оценить силу эпического таланта А. Кулешова, давшего нам при максимальной приближенности к реально-достоверным фактам истории свой художественный вариант событий и героев. Социальная подоснова поэмы на удивление прочна, жизненно ощутима.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Леонид Заманский

ВОЗМОЖНОСТИ ЖАНРА

Аркадий Кулешов. Хамутиус. Поэма.

Авторизованный перевод с белорусского

Наума Кислика. «Москва» № № 11-12. 1975

​

1976 .....................

История входит в сознание современности не только памятью, но и переживанием того, что было в прошлом, что осталось в нем для нас. Историческая поэма Аркадия Кулешова «Хамутиус» посвящена памяти одного из руководителей борьбы белорусского народа за социальную и национальную независимость Кастуся Калиновского «Поэма» – авторское определение жанра произведения. Но фактически оно построено и по законам драматургии. Кулешов сосредоточил внимание на поступках персонажей; именно в них раскрываются характеры. Поэма состоит из стихотворных монологов и реплик действующих лиц, а авторские ремарки даны прозой. Много здесь реплик коротких, отрывистых, благодаря чему создается ощущение динамичности действия. Вместе с тем очевидно, что сюжет «Хамутиуса» – поэмный, а монологи, особенно значимые в нем, по-настоящему поэтичны – лексически, интонационно, пафосно. Композиция тоже более свойственная поэме, нежели традиционной драме.

Аркадий Кулешов, несомненно, опирается на опыт советской поэтической драматургии: есенинского «Пугачева», стихотворных драм Янки Купалы, Ивана Кочерги, Ильи Сельвинского, Александра Левады... Но многое здесь и от современности, побуждающей художника искать новые средства выразительности для создания характеров, которые (несмотря на временную дистанцию) воспринимаются как психологически близкие нам. В поэме нет модернизации прошлого, но в ней откровенно выражен современный взгляд на героя, причем этот взгляд определяет и жанрово-стилевые, сюжетно-композиционные особенности.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1976 ..............................................

Н. Колосова

ДРУГ РОССИИ

​

В тюрьме, незадолго до казни, двадцатишестилетний узник писал:

 

«Коли уж нас за нашу правду бог

Решил карать в согласье с эшафотом

И пропадать судил нам перед входом

В предвечный сад, – то мы глухой судьбине

Своих проклятий не пошлем немых,

Скорей от счастья и небес самих

Откажемся, а правды не покинем...»

 

Это строки из подлинного стихотворного послания Калиновского – «Письма Марысе», которые органично вошли в текст новой поэмы Аркадия Кулешова «Хамутиус». Ее главный герой – выдающийся белорусский революционер Кастусь Калиновский, он же Хамутиус, он же Черноцкий, он же Яська, сын «социальной всесветной революции», сказавший о себе:

 

Я верный друг России, той, что страстно

Добра желает нам, а не панам

Своим и польским...

 

В основе многопланового и объемного художественного полотна поэмы – белорусское народное движение 60-х годов прошлого столетия, которое было частью польского освободительного движения, связанного с революционной организацией «комитета русских офицеров в Польше». Видя отсутствие единства во взглядах этих разных, хотя н объединенных общей целью – борьбой с царским самодержавием – течений, Н. Огарев писал: «При теперешнем преждевременном восстании Польша, очевидно, погибнет, а русское дело надолго потонет в чувстве народной ненависти... отклоните восстание до лучшего времени соединения сил…» Восстание, однако, вспыхнуло и было жестоко разгромлено.

Образ Хамутиуса-Калиновского в поэме целен и гармоничен. Он романтик, бездомный скиталец, избравший делом своей жизни борьбу за права закабаленного народа. Даже любовь не может заставить его свернуть с избранного пути.

​

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page