top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ

"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".

Аркадзь Куляшоў

1957 ............................................

Рыгор Бярозкін

ТОЛЬКІ ЎПЕРАД

Значным дасягненнем усёй беларускай совецкай паэзіі з’яўляецца паэма Аркадзя Куляшова «Толькі ўперад» (1950). У гэтым творы паэт зноў звярнуўся да тэмы, якая, па сутнасці, была і ёсць генеральнай тэмай яго паэзіі: тэма пакалення, яго лёсу, яго жыццёвых шляхоў. З песняй пра сваё пакаленне ўвайшоў паэт у беларускую літаратуру, і з гэтай песняй ён не расставаўся ніколі. «Ельнік», «Маладосць», «Бюро даведак»... Ціхі і шчыры смутак па родных мясцінах і глыбокі роздум аб сябрах-аднагодках, што разбрыліся па свеце, успаміны пра комсамольскае юнацтва і гарачая прага новых і слаўных спраў – усе гэтыя пачуцці выказаў бліскучы лірычны цыкл Куляшова «Юнацкі свет». Крыху элегічны па настрою, па галоўнай тэме (развітанне з маладосцю), гэты цыкл з вялікай сілай выявіў жыццесцвярджальную, аптымістычную філасофію совецкага чалавека, совецкай моладзі...

I вось праз многа год, узбагачаны вопытам вайны, вяртаецца лірычны герой паэзіі Куляшова ў родны край, на Бесядзь, у мясціны, дзе ён калісьці пазнаў радасць комсамольскага сяброўства, шчасце і смутак першага кахання. Як тут усё знаёмае і, разам з тым, новае, нязвыклае! Тыя-ж сцяжыны бягуць удалячынь, тая-ж Канікула-зорка свеціць з нябёс! Толькі новая электрастанцыя ўзняла свае сцены «ў знаёмым з маленства трысці», толькі камбайны плывуць па тых самых палях, дзе першы трактар напалохаў калісьці цётку Вольгу, толькі другая, незнаёмая маладосць спявае каля светлай вады, па навакольных гаях і лугах. З пачуццём цудоўнай чалавечай добразычлівасці і любві гаворыць герой паэмы аб новым пакаленні, у якім адлюстравалася і яго, героя, уласнае юнацтва, і гэтае пачуццё, гэтае ўспрыйманне непарыўнай сувязі пакаленняў надае паэме «Толькі ўперад» высокае і надзвычай чыстае гучанне.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

И. Давыдов

«ТОЛЬКО ВПЕРЕД»

1953 ............................................

Поэма белорусского поэта Аркадия Кулешова «Только вперед» подкупает читателя своей искренностью, мягким лиризмом. Автор правильно подметил живые черты нашей действительности, вдохновенного труда советского человека, ярко и выразительно показал его высокие моральные качества.

Оригинальна сюжетная канва поэмы. Ее герой, от лица которого ведется повествование, восемнадцать лет не бывал в родных краях. При виде родных мест в его памяти возникает счастливая пора молодости с ее пламенными устремлениями и мечтами.

Многих друзей, с кем герой поэмы провел свою юность, уже нет в селе. Один из них – генерал, вдали от родных мест стоит на защите Родины, другой выплавляет металл на Урале, увеличивая мощь страны, иные стали летчиками, учителями, агрономами и работают в различных местах необъятной нашей страны.

«Народ молодой» – студенты разных вузов, съехавшиеся на каникулы, – вышли на строительство колхозной гидроэлектростанции. С ними – и герой поэмы. Он вспоминает, как после окончания института работал на строительстве первенца социалистической индустрии – Днепрогэса. В его памяти встает та, с кем была связана надежда юности, – Алеся. Образ этой девушки – большая удача поэта. Интересы Родины превыше всего для Алеси. Она знает: ее святой долг – ехать на работу после института туда, куда посылает комсомол, хотя это и не совпадало с ее личными устремлениями.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

К. Гротаў

ПАЭМА АБ МАЛАДОСЦІ

(А. Куляшоў «Толькі ўперад»)

1951 ...................................

У часопісу «Полымя» № 11 за 1950 год апублікавана паэма лаўрэата Сталінскай прэміі Аркадзія Куляшова «Толькі ўперад».

Творчасць выдатнага беларускага паэта А. Куляшова добра вядома беларускаму чытачу. Яго творы, перакладзеныя на рускую мову, карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў чытачоў Совецкага Саюза. Двойчы А. Куляшову была прысуджана Сталінская прэмія.

У рашэнні ЦК ВКП(б) аб часопісах «Звязда» і «Ленінград» гаворыцца аб тым, што «сіла совецкай літаратуры, самай перадавой літаратуры ў свеце, заключаецца ў тым, што яна з’яўляецца літаратурай, у якой няма і не можа быць іншых інтарэсаў, апрача інтарэсаў дзяржавы. Задача совецкай літаратуры заключаецца ў тым, каб дапамагчы дзяржаве правільна выхоўваць моладзь, адказаць на яе запатрабаванні, выхоўваць новае пакаленне бадзёрым, якое верыць у сваю справу, не палохаецца перашкод, гатова пераадолець усялякія перашкоды».

Паэма Аркадзія Куляшова «Толькі ўперад» прасякнута ўдзячнай ідэяй бязмежнай любві да сваей соцыялістычнай Радзімы. У творы паказаны высокія маральныя якасці совецкай моладзі, пачуццё патрыятызма. Паэт майстэрскі раскрывае найбольш тыпічныя рысы маладога чалавека нашай соцыялістычнай эпохі: яго настойлівасць і ўпартасць у натхнёнай стваральнай працы, гарачую любоў да сваей маці-Айчыны, волю да перамогі, гатоўнасць пераадолець любыя цяжкасці на шляху дасягнення мэты.

Высокая ідэйнасць паэмы спалучаецца з глыбокім аптымізмам. Галоўныя дзейнічаючыя асобы яе – комсамольцы, перадавая совецкая моладзь, выхаваная партыяй Леніна – Сталіна.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1951 ............................

Г. Шчарбатаў

ХВАЛЮЮЧЫ, ЗМЯСТОЎНЫ ТВОР

Беларуская совецкая паэзія ўзбагацілася новым творам аб нашым імклівым, поўным бурных і незабыўных падзей жыцці, аб людзях вялікай сталінскай эпохі. У часопісе «Полымя» (№ 11 за 1950 год) надрукавана новая паэма Аркадзя Куляшова «Толькі ўперад».

Гэты твор – сведчанне ідэйнага і мастацкага росту паэта, яго няспыннага творчага руху ўперад. Пачаўшы літаратурную дзейнасць амаль дваццаць пяць год назад, А. Куляшоў назаўсёды звязаў сябе з комуністычным пераўтварэннем жыцця ў нашай краіне, у якім ён чэрпае натхненне і пафас сваёй творчасці. Новыя, народжаныя Кастрычніцкай рэволюцыяй з’явы, новыя людзі, вырашчаныя і выхаваныя партыяй Леніна – Сталіна, з іх светлымі думкамі і імкненнямі, з іх велічнымі справамі сталі асновай яго творчасці. Творы А. Куляшова прасякнуты ідэяй палымянага совецкага патрыятызма, ідэяй бязмежнай любві і адданасці соцыялістычнай Радзіме, партыі большэвікоў, вялікаму Сталіну.

Станоўчыя рысы творчасці А. Куляшова знайшлі сваё асабліва яркае выяўленне ў паэме «Толькі ўперад». Яна – твор філасофскай думкі і абагульнення. У паэме паэт нібы падагульняе велічныя справы, якія здзейсніла яго пакаленне па будаўніцтву соцыялізма ў нашай краіне, з гордасцю гаворыць аб комуністычным будаўніцтве. Герой паэмы – абагулены вобраз маладога чалавека нашага часу, надзеленага настойлівасцю ў працы, непахіснасцю ў баі, высокароднай мараллю.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Перкін, Н.

АБ НОВАЙ ПАЭМЕ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

1950 ....................

Ці патрэбна абгрунтоўваць такі неабвержны закон мастацтва, што сюжетная аснова твора з’яўляецца адным з важнейшых сродкаў рэалізацыі ідэйнай задумы аўтара? Выбар сюжэта ніколі не бывае рэччу выпадковай у спелага майстра.

Герой новай паэмы Аркадзя Куляшова «Толькі ўперад», амаль праз дваццаць год трапіўшы ў родныя мясціны, аддаецца ўспамінам аб сваім юнацтве, сумуе аб трагічна загінуўшай дзяўчыне, якую калісьці шчыра і глыбока кахаў, бачыць навокал атмасферу радаснага творчага ўздыму і захапляецца светлым і шчаслівым юнацтвам малодшых сяброў.

Дзеяння ў літаратурным сэнсе ў паэме амаль няма. У агульным кампазіцыйным плане элементу ўспамінаў належыць вельмі вялікая роля. А між тым аўтар раскрывае духоўны свет цэлага пакалення совецкіх людзей, вызначае прыроду іх паводзін, жыццёвую біяграфію гераічнага племені воінаў-патрыётаў і будаўнікоў комуністычнага грамадства.

Іменна таму, што Куляшоў асвятляе інтымны свет героя, выяўляе яго эмацыянальнае і духоўнае багацце, перадае светаадчуванне совецкага чалавека, – абраная для паэмы сюжэтная лінія, як і наогул яе пазіцыйныя асаблівасці, з’яўляецца больш удзячнай.

Форма лірычнага самараскрыцця, якой карыстаецца паэт, дазваляе найбольш натуральным чынам прыадкрыць заслону над глыбока інтымным жыццём героя, спыніць увагу на яркіх старонках яго мінулага і разам з тым паказаць характар яго адносін да разнастайных з’яў рэчаіснасці.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page