top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ

"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".

Аркадзь Куляшоў

2001 ..................

Сяргей Украінка

ІМКЛІВЫ РУХ ДРАЎЛЯНЫХ КОНЕЙ...

Верш Аркадзя Куляшова «Карусель», 1978 г.

Назва гэтага верша для Аркадзя Куляшова не з’яўляецца арыгінальнай. У яго выдатнай лірычнай нізцы «Юнацкі свет» ёсць «Карусель», датаваная лютым 1939 года. Але нам здаецца, адзінае і галоўнае, што збліжае творы, – не тэма і нават не вобраз лірычнага героя, а толькі тое, што напісаны яны адной асобай. Дачка паэта, Валянціна Аркадзьеўна, у свой час таксама засведчыла: «Ад той «Каруселі» да гэтай – шлях у цэлае жыццё». Апошняя «Карусель», напісаная 3 лютага 1978 года, сталася для Куляшова знакавай, апошняй у прамым сэнсе: наступным днём, 4.02.1978 года, ён раптоўна памёр.

Думаецца, пры іншым раскладзе лёсу паэт хутчэй за ўсё вярнуўся б да «Каруселі», каб удасканаліць яе сюжэтна-кампазіцыйную будову, бо ў творы назіраецца пэўная расплывістасць думкі, хаатычнасць руху вобразаў, што ўвогуле не характэрна для паэтыкі Куляшова 60–70-х гадоў. Пацверджаннем могуць служыць словы прызнанага крытыка Р. Бярозкіна, які пісаў: «...у Куляшова, нават у самых складаных выпадках, ёсць вынашаны замысел, думка, ідэя».

Трэба адзначыць, што ў творы аказаліся зрушанымі некаторыя традыцыйныя аўтарскія акцэнты. Напрыклад, тыповы для паэзіі А. Куляшова хранатапічны вобраз дарогі («бітая дарога») як выказванне ідэі руху, жыццёвай перспектывы тут адыгрывае ў асноўным толькі дэкарацыйную ролю. На першым жа плане знаходзіцца хранатоп замкнёнагачасу – каруселі – кола, якому наканавана вечнае кружэнне. Лірычны герой падсвядома імкнецца ўвайсці ў яго рытм, зліцца з яго рухам, але разам з тым ён выразна адчувае і ўсю недасяжнасць сваіх парыванняў, перажывае пачуццё адрынутасці, выключанасці з працэсу.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

С.С. Украінка

СІСТЭМНЫ АНАЛІЗ ВЕРША

АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА «КАРУСЕЛЬ» (1978 г.)

2001 ..................

Назва гэтага верша для Аркадзя Куляшова не з’яўляецца арыгінальнай. У яго выдатнай лірычнай нізцы «Юнацкі свет» ёсць «Карусель», датаваная лютым 1939 года. Але нам здаецца, адзінае і галоўнае, што збліжае творы, – не тэма і нават не вобраз лірычнага героя, а толькі тое, што напісаны яны адной асобай. Дачка паэта, Валянціна Аркадзеўна, у свой час таксама засведчыла «Ад той «Каруселі» да гэтай – шлях у цэлае жыццё». Апошняя «Карусель», напісаная 3 лютага 1978 года, сталася для Куляшова знакавай, апошняй у прамым сэнсе: наступным днём, 4.02.1978 года, ён раптоўна памёр.

Думаецца, пры іншым раскладзе лёсу паэт хутчэй за ўсё вярнуўся б да «Каруселі», каб удасканаліць яе сюжэтна-кампазіцыйную будову, бо ў творы назіраецца пэўная расплывістасць думкі, хаатычнасць руху вобразаў, што ўвогуле не характэрна для паэтыкі Куляшова 60–70-х гадоў. Пацверджаннем могуць служыць словы прызнанага крытыка Р. Бярозкіна, які пісаў: «...у Куляшова, нават у самых складаных выпадках, ёсць вынашаны замысел, думка, ідэя».

Трэба адзначыць, што ў творы аказаліся зрушанымі некаторыя традыцыйныя аўтарскія акцэнты. Напрыклад, тыповы для паэзіі А. Куляшова хранатапічны вобраз дарогі («бітая дарога») як выражэння ідэі руху, жыццёвай перспектывы тут адыгрывае ў асноўным толькі дэкарацыйную ролю. На першым жа плане знаходзіцца хранатоп замкнёнага часу – каруселі – кола, якому наканавана вечнае кружэнне. Лірычны герой падсвядома імкнецца ўвайсці ў яго рытм, зліцца з яго рухам, але разам з тым ён выразна адчувае і ўсю недасяжнасць сваіх парыванняў, перажывае пачуццё адрынутасці, выключанасці з працэсу. Гэтае перажыванне адчужанасці паглыбляецца з кожнай новай страфой, новым радком. Яго не можа знівеляваць нават шторазовая дэманстрацыя паэтам сімвалу свабоды і вальналюбства – «негадаванага, незвычайнага табуна». Толькі ж коні тут падаюцца незвычайнымі хіба сваёй карусельнай несвабодай. А ўвогуле, у вершы яны – адно фон, асацыяцыя, аблямоўка ідэі, што спрабуе прабіцца-акрэсліцца ў перадапошняй страфе:

Прыпыніся, мой табун грывасты,

I хутчэй вазьмі мяне з сабою.

Калі не ведаць Куляшова-паэта, можна сцвярджаць, што «Карусель» ёсць не што іншае, як працяг улюбёнай творцам тэмы звароту да мінулага. Аднак ідэя верша значна глыбейшая за банальную тугу па бесклапотным дзяцінстве. Тут за фасадам фантасмагорыі мройных вобразаў нам бачыцца патаемнае жаданне змяніць сам рытм рэальнага жыцця, імкненне не толькі пасумаваць па знябытым, але дасягнуць фізічнага і перш за ўсё духоўнага абнаўлення. Калі ж прыгадаць, што здарылася з паэтам праз некалькі гадзін пасля напісання апошніх радкоў, то магчыма нават дапусціць, што такім чынам несвядома, праз верш – ён памкнуўся аформіць прадбачанне хуткай завершанасці сваёй жыццёвай дарогі...

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page