top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ

"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".

Аркадзь Куляшоў

2021 ......................

Наталля Віктараўна Заяц

ВОБРАЗЫ З. АСТАПЕНКІ I Ю. ТАЎБІНА

Ў ПАЭЗІІ А. КУЛЯШОВА:

АДМЕТНАСЦЬ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ

Аркадзь Куляшоў належыць да тых мастакоў слова, з імёнамі і творамі якіх звязана сусветнае значэнне беларускай літаратуры. Яго паэзія па-ранейшаму займае адно з першых месцаў. Гэта быў сапраўдны Паэт, чалавек высокага творчага палёту, незвычайнай працавітасці і выключнага душэўнага багацця. «Я на ўсё жыццё абраў дарогу, // На якой калючак больш, чым руж...» – пісаў ён пра сябе.

Паэзію Аркадзя Куляшова пасляваеннага перыяду, перыяду творчай сталасці, калі яна дасягнула найвышэйшага ўзроўню мастацкасці, выразна вылучаюць інтэлектуалізм і філасафічнасць. I разам з тым, яна заўсёды цесна перапляталася з рэальнасцю, была вельмі зямной па сваёй сутнасці. Літаратурным сrеdо А. Куляшова сталі адмаўленне няшчырасці, праўдзівасць, адказнасць за кожнае ўжытае слова. Прыкладам паэзіі такога ўзроўню можа служыць таксама цыкл вершаў, аб’яднаных пад агульнай назвай «Маналог», напісаны ў 1965 г. Ён прысвечаны памяці рэпрэсіраваных сяброў–паэтаў Змітрака Астапенкі і Юлія Таўбіна.

У 1928 г. пасля заканчэння Самацэвіцкай сямігодкі, паэт паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. «У тыя гады, – прыгадвае А. Куляшоў, –Мсціслаў быў своеасаблівым цэнтрам пачынаючых паэтаў і празаікаў, якія групаваліся вакол студыі «Маладняка» – самай масавай тагачаснай літаратурнай арганізацыяй у Беларусі». Менавіта ў Мсціслаўскай «філіі» Куляшоў сустрэўся і шчыра пасябраваў з таленавітымі маладымі паэтамі Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам. Гэтае сяброўства аказалася пажыццёвым, нягледзячы на тое, што было трагічна абарвана. Пазней яно стала балючай старонкай творчага лёсу паэта, прагучала трагічным матывам у лепшых яго творах.

Дачка паэта Валянціна Аркадзьеўна Куляшова, у размове з Рагнедам Малахоўскім расказвала: «Куляшоў уліўся там (у Мсціславе – А.М.) у літаратурную філію «Маладняка», дзе сустрэў двух вельмі таленавітых паэтаў: Юлія Таўбіна і Змітрака Астапенку. Яны былі старэйшыя за Куляшова гады на чатыры і вельмі добра выпрацавалі методыку працы ў літаратуры. Яны вывучалі мовы, перакладалі, пісалі ўласныя вершы і ўбачыўшы ў Куляшове сапраўдны талент, далучылі яго да свайго гуртка. Дзякуючы гэтаму сяброўству, Куляшоў нібыта набыў штуршок да паскоранага развіцця ўласнай творчасці.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

А.А. Манкевіч

МАТЫЎ ВЕРНАСЦІ СЯБРОЎСТВУ

Ў ЦЫКЛЕ ВЕРШАЎ АРКАДЗЯ

КУЛЯШОВА «МАНАЛОГ»

2014 ............................

bottom of page