Барадулін Рыгор
"ПАМЯЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА"
ТВОРЧАСЦЬ
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
ІНТЭРВ'Ю
НАРЫСЫ ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ
ЛІТАРАТУРНА-
КРЫТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ
ГІСТОРЫЯ АДНАГО ТВОРА
ТЭМАТЫКА ТВОРАЎ. РЭЦЭНЗІІ
МАЙСТЭРСТВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
КУЛЯШОЎ-СЦЭНАРЫСТ
ВЫКАЗВАННІ ПРА КУЛЯШОВА
ПУБЛІЦЫСТЫКА
КУЛЯШОЎСКІЯ ЧЫТАННІ
"Працаваць за пісьменніцкім сталом нават з амаль бязважкім алоўкам у руцэ – рэч далёка не лёгкая. Толькі калі ты прапусціш праз уласнае сэрца тое, пра што пішаш, калі будзеш звязаны з тымі, для каго творыш, аднымі клопатамі, думкамі і пачуццямі – толькі тады твая літаратурная праца даставіць табе шчасце быць патрэбным людзям".
Аркадзь Куляшоў
М. Губернатараў
МАЛАДЫ ГЕРОЙ САВЕЦКАЙ РЭЧАІСНАСЦІ
Ў ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
1976 ...................
Резюме:
В статье на материале юношеской лирики известного белорусского поэта
Аркадия Кулешова показано, как, углубляясь в духовный мир своего героя, поэт блестяще
смог создать яркий обаятельный образ довоенного комсомольского поколения.
Прослеживается внутренняя связь образов и мотивов юношеской поэзии Кулешова
с его проблемно-общественной лирикой сегодняшнего дня.
Сталага лірычнага героя Аркадзь Куляшоў адкрыў яшчэ ў 30-я гады, калі паявіўся яго глыбока лірычны цыкл «Юнацкі свет». Творы агульнапрызнанага юнацкага цыкла – «Дружба», «Маладосць», «Ельнік», «Бюро даведак», «Песня лістаносца», «Карусель», «Глушцы», «На сотай вярсце», «Шэршні» – давалі ўжо яскравае ўяўленне аб духоўным вобліку лірычнага героя Куляшова, чалавека звычайнага, з яго высокім эмацыянальна-рамантычным светаўспрыманнем, бязмежнай улюбёнасцю ў «далі дарагія», у маладую рэспубліку Саветаў, у яе дзёрзкія планы і здзяйсненні.
У асобе куляшоўскага рамантыка паядналіся чалавек і грамадзянін новай савецкай краіны з яе «шчасцем надзейным».
Даволі яркую вычарпальную характарыстыку лірычнаму герою Куляшова даў Іван Навуменка: «Разам з пачуццём уласнай годнасці ў героя гэтага надзвычай абвострана грамадскае пачуццё, пачуццё адказнасці перад радзімай, народам за поспех агульнай справы». Куляшоў адкрыў новага героя, свайго маладога сучасніка. Будучы асобай глыбока біяграфічнай, інтымнай, яго герой не замыкаецца ў сферы асабістага жыцця. Наадварот, асабістае, інтымнае з высокай нотай жыццёвай праўды, тое, што ўнутрана блізка паэту, неад’емна «ад патаемных куточкаў» (I. Навуменка) уласнай душы (першы трактар на сяле і шчырае захапленне ім, святочныя кірмашовыя каруселі, светлыя, глыбока кранаючыя сустрэчы і ростані, да драбніц знаёмыя дарагія рэаліі школьнага жыцця, маляўнічыя краявіды роднай прыроды, удзел у калектыўных буднях і ўрачыстасцях) – усё гэта атрымлівае ў яго паэзіі грамадзянскае абагульняючае значэнне, мае дакладны пункт адпраўлення ў біяграфіі цэлага пакалення, з якім вырас і ўзмужнеў паэт. Менавіта таму і стаў Куляшоў шчырым выразнікам духоўнага вопыту савецкай моладзі 30–40-х гадоў, што, паглыбляючыся ў інтымны свет героя, ён так ярка, псіхалагічна асязальна выявіў жывыя чалавечыя страсці, насычаныя высокімі рэвалюцыйнымі ідэаламі маладой краіны Саветаў, якія з маленства, з ранніх год сталі нормай жыцця, паветрам новага племя арлянят.
Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст
А. Лойка
АД ІМЯ ПАКАЛЕННЯ
1968 ............................................
Аркадзь Куляшоў – паэт рамантычна-пафасны. Пясняр камсамольскага пакалення 30-х гадоў, ён усёй сваёй паэзіяй клікаў «уперад ісці, толькі ўперад ісці!». Алеся, любая сэрцу паэта Алеся з паэмы «Толькі ўперад», гінула, а ці спыняла гэта лірычнага героя твора ў яго нястрымным парыванні ў будучыню? Не, не спыняла. Недзе, праўда, глыбока ў душы ўтойваў ён боль па страце, але асноўнае было ў сцверджанні адзінага: наперад, не азіраючыся, не разважаючы, не кіснучы ў пачуццёвасці! I ў гэтым была вялікая праўда аб лёсе цэлага пакалення, глыбока адчутая праўда жыцця, якую мы пачынаем разумець толькі сёння і якая для паэта не была ўжо таямніцай тады, калі ён пісаў пра Алесю.
А. Куляшоў выступае ад імя ўсё таго ж пакалення і сёння, раскрываючы яго лёс, да гонару свайго таленту, яшчэ глыбей і паўней. Сканцэнтраваны роздум-самааналіз – сведчанне росту духоўнай сілы яго пакалення. Іменна гэта перш за ўсё і вызначыла сілу «Новай кнігі» паэта, якая ўвайшла выдатнай старонкай у нашу сучасную лірыку.
Цяпер ужо не на крылах эмацыянальнага захаплення, рамантычнага паўзабыцця рвецца наперад лірычны герой А. Куляшова. Вялікі жыццёвы вопыт, урокі мінулага за спіной у яго. Героя не збівае са шляху прывід «казачнай пальмы», не вабяць «маладыя парыванні» дарэмных пошукаў «трывалай вечнасці нявечназялёных бяроз» («Запаветны знак»). Ён не стане шукаць «вернасці ў няверных, святой любві ў несвятых» («Перад падарожжам»). У горне яго пачуццяў сапраўды куецца сёння «дарожны дух для горных круч, для хваль высозных, для самых грозных завірух» («Перад падарожжам»). Лірычны герой А. Куляшова сёння сапраўды далёка ад сотай вярсты сваёй маладосці – ён «на паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым». Маштабнасць рамантычнага мыслення, глыбіня асэнсавальнай думкі паэта сёння сапраўды выключныя.