top of page

ЖЫЦЦЁ

УСПАМІНЫ ПРА КУЛЯШОВА

НЕДАСЯГАЛЬНЫ I БЛІЗКІ
Успаміны Льва Белянінава
 

2004 ..................................

Няма шляхоў да самазахавання, няма шляхоў да самазабыцця.

Аркадзь Куляшоў.

 

Людзей, якія добра ведаюць Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, ці хаця проста сустракаліся з ім і могуць падзяліцца ўспамінамі, сярод нашых землякоў нямнога.

З адным з іх – Львом Мінавічам Белянінавым, які на той час працаваў дырэктарам Саматэвіцкай сярэдняй школы, давялося ўбачыцца якраз напярэдадні 90-годдзя з дня нараджэння А. Куляшова.

Наша сустрэча сімвалічна адбылася ў раённым краязнаўчым музеі, у выставачнай зале якога была аформлена экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці паэта.

Леў Мінавіч прыгадаў некалькі момантаў, калі давялося пагутарыць са славутым земляком, які час ад часу наведваўся на малую радзіму. Леў Мінавіч запытаўся аднаго разу, чаму Куляшоў прыязджае ў Саматэвічы, прайшло ж столькі часу, як ён пасля заканчэння сямігодкі пакінуў родную вёску, падаўся ў самастойнае вялікае жыцце. Да таго ж і бацькі яго жылі не тут, яшчэ ў 30-ыя гады пераехалі ў Хоцімск.

– Разумееш, тут жа мае карані, вось гэта прырода, краявіды... Калі вырас у такім асяроддзі, куды б ні закінуў лёс, пачынаеш сумаваць па родных мясцінах...

Ён любіў прыроду, касцюковіцкі край. Тут ён адпачываў душой, мог расслабіцца.

Куляшоў на ўсё жыццё ўзяў у сваё сэрца плынь задуменнай і багатай рэчкі Бесядзь, шум бору, спеў зязюлі. Нехта з крытыкаў нават заўважыў, што паэзія Аркадзя Куляшова «наскрозь пракукавана зязюляй». Гэтыя рэальныя прыкметы касцюковіцкага краю, які нарадзіў яго як паэта, сталі этнічнай адметнасцю ўсёй творчасці. Яскрава аб гэтым гаворыць верш «Мая Бесядзь».

Больш-менш мы ведаем творчасць А. Куляшова, біяграфічныя звесткі. А што гэта быў за чалавек, чым ён адрозніваўся ад сваіх аднавяскоўцаў, калі жыў у Саматэвічах, – не надта.

Л.М. Белянінаў прыпомніў расказы іншых людзей аб тым, што Аркадзь рос адораным хлопчыкам. Усе аднагодкі памяталі яго, як дапытлівага вучня. Яму лёгка даваліся як гуманітарныя прадметы, так і матэматыка.

Куляшоў, будучы ўжо вялікім і вядомым паэтам, заўсёды, калі прыязджаў у Саматэвічы, наведваў свайго настаўніка Сцяпана Андрэевіча Брыльянтава, які быў для яго вельмі дарагім чалавекам. Нейкая духоўная блізкасць яднала гэтых людзей. Ім заўсёды было аб чым пагаварыць.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page