top of page

ЖЫЦЦЁ

УСПАМІНЫ ПРА КУЛЯШОВА

1988 ....................................

АДЗІН УСЯГО НЕ СКАЖАШ
Успаміны Янкі Брыля
 

Два блакнотныя запісы.

Першы. Улетку семдзесят восьмага:

«Варшаўскі шлях». Яшчэ раз, у добрым перакладзе Хелемскага, перачытаў у кнізе ўспамінаў пра Твардоўскага. А нядаўна, дома перачытваў яго ў арыгінале. Культура і душа. I легенда ці не, што ў бальніцу да Аркадзя, у семдзесят другім годзе, прыходзілі высокія наведвальнікі, спачатку адзін, які сам не змог, прыслаў назаўтра другога, у якога хапіла ідэйнасці, каб сказаць:

«I навошта вам тут, у такой добрай рэчы, Твардоўскі?»

На што адказ:

«Сяброў і мёртвых я не прадаю».

Успомнілася наша з ім гутарка ў вагоне, па дарозе з Масквы, калі ён пытаўся ці ісці яму з рэдкалегіі «Нового мира»... Яго нерашучасць. А ласка ў начальства была ўсё-такі страчаная: з-за паэмы. А потым самотная, нават трагічная смерць. Што ж, «кожны памірае адзінока». Аднак у замку-санаторыі, зімовым досвіткам упасці на парозе медпункта, неяк дабрыўшы да яго з адзіночнай палаты наводшыбе, на даўнім крапасным валу, – гэта аж надта сцюдзёнае «адзінока»...

I зноў жа – яму ўжо нічога не скажаш...»

 

Другі. У восемдзесят пятым:

«Зноў успомнілася, як мы вярталіся з Куляшовым з Масквы. Выпадкова сустрэўшыся на пероне, дамовіліся, што я зайду ў яго вагон, – Аркадзь запрасіў.

Ён быў адзін у двухмесным купэ. Нешта хутка, без усялякіх уступаў, спытаўся, што яму рабіць – ісці з рэдкалегіі «Нового мира», у знак пратэсту супраць дзікага «вызвалення» Твардоўскага, ці заставацца там?

Я адказаў яму проста, з сяброўскай грубасцю:

«Ты будзеш... калі не пойдзеш».

Ён не пайшоў. Ён напісаў «Варшаўскі шлях». Сумна: такое – ды наўздагон!..

Агульны наш з Куляшовым сябар казаў мне нядаўна, што Твардоўскі пад канец іхняй з Аркадзем дружбы пахаладзеў да яго. Ад блізкіх Аляксандра Трыфанавіча я ведаю, як цяжка перажываў ён тое, што ніхто з рэдкалегіі так і не запратэставаў супраць яго зняцця. Адзін з парадна-нязменных членаў нават пытаўся ў яго па тэлефоне, ці друкавацца яму ў «Новом мире» пасля таго, што адбылося, на што Твардоўскі сказаў насарогу:

«Гэта справа твайго сумлення».

Баюся памыліцца, але як быццам і яшчэ адзін з сяброў пытаўся...

Не асуджаю, пішучы. Бо гэта ж вам не тады, калі Чэхаў і Караленка пратэставалі за Горкага!..

Адзін сталічны крытык спытаўся неяк, што я, відаць, у крыўдзе на яго «за некоторые критические замечания» пра мой раман? А ў мяне не хапіла ахвоты сказаць, што я проста не паважаю яго за выступленне на тым сходзе, дзе здымалі Твардоўскага, дзе Аляксандр Трыфанавіч – такое чулася – сказаў у сваім апошнім слове:

«Какие же вы все животные!..»

I толькі. I хопіць».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page