top of page

ЖЫЦЦЁ

УСПАМІНЫ ПРА КУЛЯШОВА

2014 ..................

АЛЯКСЕЙ ПЫСІН ПРА АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
 

Аркадзь Куляшоў – народны паэт Беларусі, паэт усіх беларусаў, паэт вялікі. Аляксей Пысін лічыў яго найперш нашым, магілёўскім, бо нарадзіўся ён у нашым родным кутку, на Бесядзі, у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. I творчасць яго звязана з Бесяддзю, толькі ўжо на Хоцімшчыне. Пысін нарадзіўся ў суседнім Краснапольскім раёне. Толькі зблізіла іх не столькі зямляцтва, колькі паэтычная творчасць. Яны абодва ўзняліся да ўзроўню Купалавай паэзіі.

Куляшоў і Пысін сябравалі, сачылі за публікацыямі адзін аднаго, дарылі адзін другому свае кнігі з аўтографамі. Аркадзь Куляшоў яшчэ па першых зборніках свайго земляка прыкмеціў ягоны талент, «Божую іскру». У лісце хоцімскаму краязнаўцу Міхасю Ласоўскаму Аркадзь Куляшоў напісаў: «Таленавітых хлопцаў у нас шмат. Калі пералічваць, дык атрымаецца вялікі спіс. Мне, як магіляўчаніну, хочацца назваць свайго земляка Аляксея Пысіна. Гэта вельмі здольны і самабытны паэт».

Аляксей Пысін застаўся верным памяці свайго сябра. На Касцюкоўшчыне, дзе нарадзіўся А. Куляшоў, па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле А. Пысіна ў 1978 годзе былі праведзены першыя Куляшоўскія літаратурныя чытанні, у якіх прынялі ўдзел сталічныя паэты.

У 1979 годзе на радзіме А. Куляшова быў устаноўлены мемарыяльны бюст паэта. Слова пра Куляшова пры адкрыцці бюста сказаў Пысін. На той час гэтае слова не друкавалася. У архіве Еўдакіі Сямёнаўны Пысінай – удавы паэта – захаваўся рукапіс прамовы Аляксея Васільевіча, змест якога, на маю думку, прадстаўляе значную культурную каштоўнасць. Прапаную яго чытачам зборніка:

 

«Сёлетні год (1979 г. – В.А.) – гэта год Куляшова на Магілёўшчыне, якая з’яўляецца радзімай паэта. На многіх прадпрыемствах, у навучальных установах адбыліся літаратурныя вечары, прысвечаныя 65-годдзю з дня нараджэння нашага вялікага земляка, нашага геніяльнага паэта, памяць аб якім будзе жыць заўсёды. Гэтыя вечары былі сапраўдным святам паэзіі Куляшова. Гучалі цудоўныя вершы нашага земляка, гучала яго цудоўная «Алеся». Кожны раз хвалююць, кранаюць да шчымлівага болю радкі:

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,

Чаму так горка, не магу я зразумець.

Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае

На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Мы ведаем, як высока цанілі творчасць Аркадзя Куляшова яшчэ пры жыцці паэта і яго чытачы, і крытыкі, і калегі, і пабрацімы. Даволі ўспомніць артыкулы вялікага рускага паэта Аляксандра Твардоўскага.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page