top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ
АРТЫКУЛЫ

2014 ................

У. Гніламедаў
ПАЭЗІЯ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА: АБРЫСЫ СТЫЛЮ

 

Паэтычны свет ці сусвет Аркадзя Куляшова патрабаваў для сваёй рэалізацыі ёмістага слова-вобраза, пастаянных мастацка-стылявых пошукаў, звязаных з тым, на што была скіравана творчая ўвага паэта. П. Панчанка назваў паэзію А. Куляшова «духоўнай энцыклапедыяй яго пакалення». Гэтага не адмаўляў і сам Куляшоў: «Я – сведка ўсіх падзей», – скажа ён, аднак паэт быў не толькі сведкам, і актыўным удзельнікам падзей, як бачым сёння, ён прагна жыў! Яго ўсё цікавіла.

Апошняму зборніку вершаў А. Куляшоў даў назву «Хуткасць», надзяліўшы само паняцце «хуткасць» глыбокім вобразным зместам. Яно раскрывае не толькі адну з тыповых прыкмет нашага часу – хуткасць, але і адначасова сцвярджае яго разуменне паэтычнай творчасці – «хуткасць думкі», звязанай са сваёй эпохай і абумоўленай яе патрабаваннямі.

Ёсць хуткасць гуку, ёсць – звышгукавая,

Ёсць хуткасць зор, прыкметная для ўсіх.

Яшчэ ёсць хуткасць думкі, хуткасць тая,

Што, як святло, стагодцзе абганяе,

З тысячагоддзем размаўляе ўслых.

А. Куляшоў – выдатны прыклад мастака-наватара, які смела развіў класічныя традыцыі паэзіі, сцвярджаў думку аб бясконцым развіцці свету, аб гармоніі чалавека і жыцця. Яго паэзія стымулюе мастацкія пошукі іншых паэтаў, схільных да паглыблення філасофска-аналітычных, медытатыўных тэндэнцый у сваёй творчасці, інтэлектуальных магчымасцей асобы.

Першыя яго крокі адзначаны лірыка-апавядальным падыходам да навакольнага жыцця і побыту, рамантычным паводле сваёй эмацыянальнай сутнасці.

Я ў далёкіх далях бачу радасць, волю,

Хоць і гінуць кветкі, але ёсць жыццё.

Гэта радкі аднаго з вершаў 20-х гадоў. Так, дарэчы, тады пісалі многія. Першыя вершы – надзвычай музычныя і мілагучныя. Жаданне знайсці паэтычнае ў самім жыцці вымагала аднак па-новаму падысці да самой катэгорыі «паэтычнага», «разварушыць» кананічны верш, павялічыць яго «вагомасць» за кошт празаічнага матэрыялу. Свежы жыццёвы матэрыял пацягнуў за сабой эксперыментатарства, звязанае з пошукамі новага стылю, новай вобразнасці. Радок набывае адрывістасць гучання.

Усталяваліся пасля прыезду ў Мінск сувязі з многімі тагачаснымі напрамкамі і плынямі рускай савецкай паэзіі – Пралеткульт, «Кузница», канструктывізм, імажынізм і г.д. На Беларусі арганізавалася (пад кіраўніцтвам ваяўнічага літаратара Паўлюка Шукайлы) «Літаратурна-мастацкая камуна», у якую некаторы час уваходзіў і Алесь Дуда (псеўданім А. Куляшова).

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

В. Гниломедов
УРОКИ АРКАДИЯ КУЛЕШОВА

 

2014 ....................................

Если бы надо было назвать десятку лучших белорусских поэтов XX века (в Беларуси такие попытки пока еще не предпринимались), то  в нее  при любых условиях непременно вошел бы Аркадий Кулешов – автор знаменитого «Прощай, разбуженная сердцем, дорогая...», мемориального цикла стихов «Монолог», поэм «Далеко до океана», «Варшавский шлях», «Хамутиус», замечательных сборников лирики «Новая книга», «Сосна и береза», «Скорость» и многих других. Это, несомненно, один из самых оригинальных и широко известных белорусских поэтов, лирик и философ, который с необычайной искренностью и глубиной выразил в своем творчестве время и сознание современников, судьбу целого поколения, к которому принадлежал и сам. Прекрасный мастер слова, художник высокой культуры, представитель лучшей части той литературы, которую мы называем советской. В его книгах слышны драматические и трагические голоса эпохи, представлена Беларусь, ее история и мир, тревожные раздумья о человечестве, о прошлом и будущем, сегодня в них находим пророческое предощущение близящихся катастроф и исторических потрясений. «Большим поэтом» назвал его признанный мэтр советской поэзии Александр Твардовский, который, как известно, ничего не говорил всуе.

Родился Аркадий Александрович Кулешов 6 февраля 1914 года в деревне Самотевичи Костюковичского района Могилевской области в семье школьных учителей. В этом же году разразилась, как известно, Первая мировая война, обозначившая целую череду последовавших за ней войн и революций – в России и по всей Европе. Год рождения поэта во многом стал знаковым в его жизни и творчестве. Он станет участником Великой Отечественной, и черная тень войны не оставит его и его художнические раздумья до конца дней. Стихи начал писать еще в школе, в двенадцатилетнем возрасте и в том же возрасте печататься – в районной газете, с 1926 года. Словом, на стихи был обречен с детства. Первый сборник – «Расцвет земли» – вышел в 1930 году под редакцией знаменитого Михася Чарота и был доброжелательно встречен читателями. Первые стихи привлекали мелодичностью и каким-то особенным поэтическим ладом:

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

1999 .....................................

У. Гніламёдаў
ПАЭТ ГЕРАІЧНАГА ПАФАСУ

 

Аркадзь Куляшоў – адзін з самых таленавітых і шырока вядомых беларускіх паэтаў XX стагоддзя, які з незвычайнай шчырасцю і сардэчнасцю выявіў у сваёй творчасці духоўны свет і свядомасць сучаснікаў, лёс цэлага пакалення, да якога належаў і сам. Гэта, без перабольшання, выдатны майстар слова, мастак высокай культуры, прадстаўнік лепшай часткі той літаратуры, якую мы называем савецкай.

Сын вясковых настаўнікаў на Магілёўшчыне (вёска Саматэвічы), ён пачаў пісаць вершы яшчэ ў школе, у дванаццацігадовым узросце, а друкавацца – з 1926 г. Першы зборнік – «Росквіт зямлі» – выйшаў, як вядома, у 1930 г. пад рэдакцыяй Міхася Чарота і быў прыхільна сустрэты ў той час. Першыя вершы надзвычай музычныя і мілагучныя: «Радасна і сумна шалясцяць асіны, радасна і сумна шалясцяць дубы...». Малады паэт з цікавасцю ўзіраецца і ўслухоўваецца ў навакольнае жыццё прыроды, углядаецца ў вясковае ўлонне і бачыць там крыніцу паэзіі і хараства. Гэта было даволі традыцыйным для беларускай паэзіі.

П. Панчанка праз многа год назаве паэзію Куляшова «духоўнай энцыклапедыяй яго пакалення». Гэтага не будзе адмаўляць і сам Куляшоў – ён скажа: «Я – сведка ўсіх падзей». Аднак паэт – нават на самай першай «вярсце» сваёй творчай дарогі – быў не толькі сведкам, а перш за ўсё актыўным удзельнікам падзей, ён прагна жыў!

Жыццяпіс паэта належыць шукаць у яго творах. А. Куляшоў не раз звяртаўся да реальных падзей і сітуацый свайго жыцця і лёсу, прысвячаў сваім сябрам і людзям, з якімі сустракаўся, цэлыя творы – вершы і паэмы. У 1950 г., скажам, ён напісаў паэму «Толькі ўперад», у якой вярнуўся ў сваю маладосць, расказаў пра сяброў, пра першае каханне, пра духоўны свет тагачаснага маладога пакалення. I ўжо на самым пачатку творчага шляху жаданне знайсці хараство ў самім жыцці патрабавала па-новаму падысці да самой катэгорыі «паэтычнага», «разварушыць» кананічны верш, павялічыць яго вагомасць за кошт празаічнага матэрыялу. Жыццёвая проза пацягнула за сабой эксперыментатарства, звязанае з пошукамі новага стылю, новай вобразнасці.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page