top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ
АРТЫКУЛЫ

1993 .....................................

П. Панчанка
ВЫДАТНЫ МАЙСТАР ПАЭЗІІ

 

Новы час, новыя абставіны патрабавалі свайго песняра. Бялінскі некалі пісаў: «Паэт, болей чым хто-небудзь, павінен быць сынам свайго часу».

Такім паэтам свайго часу, свайго пакалення стаў Аркадзь Куляшоў.

Мне кожны год, нібы жыццём другім,

Жыць у дваццаты век наш давялося...

Я – акіяну жытняга калоссе:

Мільёны лёсаў змешчаны ў маім,

Яшчэ да дна не вычарпаным, лёсе.

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 года ў Саматэвічах на Магілёўшчыне ў сям’і сельскіх настаўнікаў.

Друкавацца Куляшоў пачаў у дванаццаць год. Да вайны выйшла некалькі яго паэтычных кніг. Ад празрыстых, бясхітрасных, але не прымітыўных ранніх вершаў да сапраўдных шэдэўраў паэзіі, такіх як «Юнацкі свет», «У зялёнай дуброве», «Сцяг брыгады», «Прыгоды цымбал», «Толькі ўперад», «Маналог», «Цунамі», «Новая кніга», «Варшаўскі шлях», «Хамуціус», – такая дарога яго паўвекавой дзейнасці.

Жыццёвыя падзеі, з’явы, якія даследаваў паэт, неабдымныя па шырыні і разнастайнасці ахопу. Сонечны, непаўторны свет юнацтва, дружбы, кахання, пакуты людзей на імперыялістычнай вайне, рамантыка і гераізм грамадзянскай вайны, калектывізацыя, Вялікая Айчынная вайна, космас і думы пра будучыню – вось няпоўны пералік тых падзей нашага жыцця, да якога дакранулася неспакойнае пяро Куляшова.

Можна без перабольшання сказаць, што паэзія Аркадзя Куляшова – духоўная энцыклапедыя яго пакалення. Яна палымяная, высокаграмадзянская.

Вершы і паэмы Куляшова не старэюць, бо, увабраўшы ў сябе канкрэтныя прыкметы нашага часу, авеяны подыхам вечнасці.

Самабытны паэтычны голас Куляшова – гэта свет новага жыцця, свет сумеснай працы, свет аптымізму і радасці, свет чалавечай адкрытасці, дабрыні і спагады.

Выбух маладых вясновых пачуццяў, святочнасці ў паэзіі Куляшова трыццатых гадоў быў вельмі прывабным, асабліва для моладзі.

Для Аркадзя Куляшова на працягу ўсяго творчага шляху характэрны вернасць некаторым тэмам, пастаянства яго глыбокага пачуцця да роднай зямлі – «малой радзімы». Адзін мудрэц некалі сказаў: «I малая радзіма – таксама вялікая, бо яна адзіная».

У паэзію Куляшова ўвайшлі, як жывыя, адухоўленыя істоты, і магілёўская хмарка, і родныя бары, і ельнікі, і рэчкі маленства і юнацтва – Бесядзь і Віхра. Невялікая, але дарагая сэрцу паэта Бесядзь пройдзе праз усё яго жыццё ў паэзіі.

Другая скразная тэма паэзіі Куляшова – гэта ўслаўленне дружбы, сяброўства, кахання. З далёкіх юнацкіх гадоў дайшоў да нас верш пра Алесю, акрылены музыкай Ігара Лучанка, – стаў цудоўнай песняй, якую палюбіў увесь народ.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page