top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ
АРТЫКУЛЫ

2016 ............................................

Я. Клімуць
АД БЕСЯДЗІ ПАЧАТАК

 

Штрыхі творчай індывідуальнасці Аркадзя Куляшова

 

Сярод паэтаў XX стагоддзя Аркадзь Куляшоў займае адметнае месца. Менавіта ў пасляваенны час поплеч з Максімам Танкам і Піменам Панчанкам вывеў беларускую паэзію, а, разам з тым, і ўсю літаратуру на міжнародны ўзровень. Асабліва гэта відавочна стала на пачатку шасцідзясятых гадоў, калі паэзія А. Куляшова загучала сапраўды па-філасофску, закранаючы космас і мікракосмас жыцця чалавека. Але, каб стаць такім, яму прыйшлося прайсці праз пэўныя кругі выпрабаванняў на сталасць і творчую самастойнасць. Ён уваходзіць у маладзейшае пакаленне творцаў абноўленага мастацтва слова, што ішло ў літаратуру ў другой палове дваццатых гадоў мінулага стагоддзя. Уваходзілі яны імкліва з вялікай верай, што новы час дакляруе сапраўднае нацыянальнае Адраджэнне, ідэя якога так пакутліва выкрышталізоўвалася на пачатку стагоддзя.

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 года ў в. Саматэвічы на Касцюкоўшчыне ў сям’і настаўнікаў. Рана навучыўся чытаць, у сем гадоў ведаў на памяць паэму М. Лермантава «Мцыры», вучыўся ў Саматэвіцкай сямігодцы, у сёмым класе жыў адзін у школьным інтэрнаце, паколькі бацькоў накіравалі на працу ў розныя школы. У 1928 годзе паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, дзе ў той час склалася моцная творчая суполка, талентам сярод якіх выдзяляліся З. Астапенка і Ю. Таўбін, з якімі ён хутка і пасябраваў. У 1930 годзе пераехаў у Мінск, дзе вучыўся ў педістытуце. З гэтага часу ўсё яго жыццё, за выключэннем вайны, было звязана са сталіцай Беларусі.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page