top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ
АРТЫКУЛЫ

1989 ...............................................

Р. Бярозкін
ЧАЛАВЕК У СВЕЦЕ

 

Аналізуюцца паэмы «Цунамі», «Хамуціус»,

зборнікі «Новая кніга» і «Сасна і бяроза»

 

З давён-даўна, з дагістарычных яшчэ часоў падання і міфа, чалавека невыказана хвалявалі і вабілі марскія прасторы, думка аб моры, сам факт яго прыналежнасці да той «раўнавагі дзікіх сіл», што, паводле вядомых слоў Баратынскага, спарадзіла наш адзіны, наш непаўторны свет і чалавека ў свеце.

Мора разам з сонцам і зорамі стваралі ўсеабдымны касмаганічны фон, які прымушаў рассыпаных па асобных кутках і гнёздах старажытных зямлян спачатку нясмела, а далей усё больш і больш здагадвацца аб адзінстве і цэльнасці чалавечага роду.

I не дзіва, што складзеныя Гамерам больш як дваццаць пяць стагоддзяў таму назад гекзаметры пра «хітрамудрага» Адысея, што збівае плыт, каб плысці з палону дамоў, на камяністую сваю Ітаку да жонкі і сына, – незабыўна яркая старонка сусветнай паэзіі. Такая тут шчодрая і густая пластыка апісанняў і так яна хораша «ачалавечана» імкненнем героя ахапіць рукамі і розумам стыхію прыроды і практычна, працаю авалодаць гэтай стыхіяй!

Не магу сказаць, помніў альбо не помніў Аркадзь Куляшоў пра гэта Адысеева плаванне (замацаваны літаратурай момант пазнання абавязкова, і часам неўсвядомлена, перадаецца наступніку), але напісаная ў 1968 годзе паэма «Цунамі» пачынаецца падобна: два чалавекі, ён і яна, адпраўляюцца на самаробнай пірозе пад парусамі ў далёкае і небяспечнае падарожжа...

Ідэйны змест, як і паэтычна-фармальныя асаблівасці паэмы «Цунамі», нельга ўспрыняць па-за цеснай і натуральнай сувяззю з вершамі Куляшова 1962–1963 гадоў, што склалі ядро, асяродак паэтавай «Новай кнігі» (1964). Аляксандр Твардоўскі пісаў пра «Новую кнігу»; «шырыня ідэйнага гарызонту», «цэльнасць думкі», «выразная завершанасць тэматычнага круга», «сталасць самабытнага і яркага таленту», «новы этап у паэзіі Куляшова – адна з вяршынь усёй савецкай паэзіі».

Фармальная, «знешняя» блізкасць «Цунамі» да вершаў 1962–1963 гадоў кідаецца ў вочы адразу: у кожным вершы шаснаццаць радкоў пяцістопнага ямба. «Цунамі» – трыццаць тры шаснаццацірадкоўныя вершы-раздзелы таксама пяцістопнага ямба.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Г. Березкин

...И НАЙДЕН КЛЮЧ

1979 ...............................................

О Кулешове много писали, и не только профессиональные критики, но и поэты, и последние нередко содержательней, глубже первых.

Лучшее из написанного о Кулешове – две проницательнейшие статьи Александра Твардовского: «Знамя бригады» Аркадия Кулешова» (1946) и «Зрелость таланта» (о «Новой книге», 1964).

Состоявшееся в конце 1942 года знакомство с фронтовой поэмой Кулешова «Знамя бригады» Твардовский отнес, как известно, к числу «самых ярких и дорогих» для него «литературных воспоминаний военного времени». Детально, главку за главкой, рассматривая поэму, бережно выстраивая при этом ее нераздробленно-целостный смысл, Твардовский формулирует по ходу анализа некоторые общие положения своей эстетики, данным произведением подтвержденные, но далеко выходящие за рамки «частного» разговора о нем.

Твардовский говорит о трагически сложном содержании вещи (фашистская оккупация, кровь, смерть) и тут же добавляет: «...как бы ни была тяжела и горька сама по себе эта действительность, мы, видя ее вдруг охваченной и закрепленной в формах искусства, испытываем удовлетворение, даже радость, какую приносит всякое познание».

Статьи Твардовского о Кулешове прочитали и запомнили все, кто сколько-нибудь внимательно следил за советской поэзией и поэтической критикой 40-60-х годов, и особенно в тех случаях, когда роль интерпретатора и судьи брали на себя поэты заглавного ряда.

Но вот малоизвестная статья Иосифа Уткина «Знамя поэта» (1943) – первый печатный отзыв на «Знамя бригады». Уткина покорил заключенный в жестко правдивой поэме белорусского собрата «мягкий свет», тот «внутренний свет поэта», который, между прочим, ставит резкую грань между произведениями, подобными кулешовской поэме, и всевозможными риторическими или поспешно оформленными сподручным сюжетом ремесленническими подобиями и копиями реального.

Белорусский поэт Антон Белевич рассказал в книге воспоминаний «Волшебники» (1970), как однажды в годы войны вдвоем с Кулешовым посетили они Н.Н. Асеева. При встрече был и Б.Л. Пастернак, вызванный Асеевым по телефону «послушать белорусов». Кулешов читал поэму «Цимбалы», в частности то ее место, где совершается чудо рождения инструмента, музыки из обыкновенной лесной елочки: «Дошкі сонечным ранкам у зацені майстра сушыў, як паспелі, рубанкам, фуганкам скабліў і скабліў, покуль не засвяцілася так, як унука далонь, калі ён перад лямпай глядзіць праз далонь на агонь».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

Р. Бярозкін
КУЛЯШОЎ I ТВАРДОЎСКІ

 

1975 .........................................

1

Шчырая дружба, асабістая і творчая, звязвала на працягу дзесяцігоддзяў Аркадзя Куляшова і Аляксандра Твардоўскага.

Разабрацца ў творчых аспектах гэтай дружбы цікава і карысна, бо ў ёй адначасова выявіліся і варты нашай увагі працэс фармавання і росту двух моцных і самабытных талентаў, і для ўсёй савецкай літаратуры характэрнае ўзаемадзейнічанне многіх і розных нацыянальных літаратур.

Ніводзін паэт-сучаснік, за выключэннем хіба М.В. Ісакоўскага і С.Я. Маршака, гэтак не цікавіў Твардоўскага, як беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. Вядома, у гэтай прыхільнасці натуральна сышліся і асабісты чытацкі густ звычайна вельмі стрыманага, скупога ў ацэнках Твардоўскага, і не абы-якія мастацкія вартасці куляшоўскай паэзіі. Але апіралася гэта прыхільнасць, як мне здаецца, і на шырэйшую аснову: на тое пачуццё роднасці з Беларуссю, з беларускай літаратурай і з яе эстэтычнымі запаветамі, якое нязменна жыло ў сэрцы Твардоўскага.

Як чалавек і паэт Твардоўскі выхоўваўся і рос пад самым моцным уздзеяннем двух геніяльных паэтаў Расіі – Пушкіна і Някрасава. Уяўленне аб гістарычнай «вялікай радзіме, што ахоплівае ўсе малыя і – у вялікім цэлым сваім –для ўсіх адна», фармавалася ў Твардоўскага таксама не без актыўнага ўплыву Пушкіна і Някрасава. I сам ён, аўтар «Краіны Муравіі», «Васіля Цёркіна», «За даллю – даль», вырас у буйнога нацыянальнага паэта, песняра вялікай і для ўсіх адной Савецкай радзімы.

Разам з тым Твардоўскі вельмі высока ставіў і свята зберагаў у самім сабе адчуванне душэўнай роднасці з «малою радзімай», здатнасць перадаваць у паэтычным радку аблічча бацькоўскіх «мясцін і краёў».

Смаленшчына Твардоўскага не проста мяжуе з Беларуссю – «водгуллем песень, чароўнасцю якога-небудзь мясцовага слоўца» і, галоўнае, асновамі сялянскага побыту і ўкладу яна шчыльна набліжалася да Беларусі. I тут – першая прычына заўсёднай цікаўнасці Твардоўскага да Беларусі.

«Твардоўскі аднойчы шкадаваў, што ў новай рускай паэзіі не было паэтаў тыпу Янкі Купалы і Якуба Коласа, не было... сялянскага эпасу», – неяк прыпамінаў рускі паэт Б. Слуцкі.

Класічны твор беларускага сялянскага эпасу – вялікая паэма Я. Коласа «Новая зямля». Мяркую, што Куляшоў невыпадкова назваў свой артыкул пра Твардоўскага «Пра новую зямлю» (дарэчы, так называецца і адзін верш Твардоўскага). Назва артыкула па-свойму «намякае» на тую сувязь, што лучыла рускага паэта з традыцыямі паэзіі беларускай, у прыватнасці, з традыцыямі Коласа. Назавём іх традыцыямі народна-сялянскай штодзённасці, працы, клопатаў аб зямлі і хлебе надзённым. Не ведаю іншай паэзіі, над якою б улада гэтых клопатаў давала б аб сабе знаць больш непасрэдна і проста, чым над паэзіяй беларускай, дзе залежнасць мастацкага слова ад найпростага жыццёвага матыву, ад карэнных патрэб чалавечага існавання выступае асабліва выразна.

Зразумела, гэтая залежнасць не давала беларускай літаратуры абсалютных пераваг перад іншымі літаратурамі. Але яна, гэтая сувязь са светам народнага жыцця, з найбольш уласцівымі яму спосабамі паэтычнага мыслення, была прычынай таго, што «беларуская літаратура і беларуская паэзія, у прыватнасці, найменш зазнала ў якой-небудзь форме ўплыў дэкадэнтаў» (Твардоўскі).

Арганічна ўласцівае Твардоўскаму зыходнае разуменне першачарговай важнасці тых жыццёвых рэальнасцяў, якія існуюць да верша і па-за вершам, прычым рэальнасцяў пераважна народна-сялянскіх, шчыльна набліжала яго да лепшых традыцый беларускай паэзіі.

Славутая паэма Твардоўскага «Краіна Муравія» наўрад ці прагучала б з дагэтуль памятнай усім сілай і пераканаўчасцю, калі б яна паказвала толькі разлом і крах уласніцкага, хутарскога побыту, калі б у ёй не было і паэзіі сялянскай працы.

Вядома, гэтая працоўная эмацыянальнасць, свята сяўбы і жніва, касьбы і малацьбы выразна, яшчэ з пары маленства, гучалі ў сэрцы і памяці (дарэчы, выключна жывой і ўчэпістай на дэталі вясковага побыту) сялянскага сына Аляксандра Твардоўскага. Аднак і тое, што побач, на суседняй зямлі, жылі і ўжо не адно дзесяцігоддзе працавалі надзвычай чулыя да ўсіх адценняў, да ўсіх практычных патрэб штодзённага сялянскага побыту высокаталенавітыя паэты з народа, не магло не стаць надзейным апірышчам і падмогай Твардоўскаму, аднаму з нямногіх на той час (сярэдзіна – канец 30-х гадоў) рускіх савецкіх паэтаў, якія генеральнаю сваёю тэмаю зрабілі вёску і яе гістарычны лёс.

На 2-ім з’ездзе беларускіх пісьменнікаў (1949 г.) Твардоўскі гаварыў: «Я люблю беларускую паэзію і пісаў ужо пра тое, што мова майго маленства блізкая да беларускай мовы...

Мне заўсёды здавалася, і я дагэтуль так лічу, што адметная якасць беларускай паэзіі – у яе відавочнай дэмакратычнасці... Нарадзіўшыся пад уздзеяннем рускай літаратуры, яна – беларуская літаратура – з ліхвою вярнула рускаму чытачу панесеныя на яе «затраты»... г. зн. яна сама ўплывае на рускую паэзію».

Дэмакратычнасць, зразуметая як блізкасць да чалавека з народа, чалавека працы, вызначыла галоўныя якасці не толькі светаўспрымання, але і стылю Твардоўскага – аб’ектыўна-пластычнага, арыентаванага на формы жыцця, на такія падрабязнасці, якія лёгка «адгадваюцца» многімі, бо гэтыя падрабязнасці – неад’емная частка іх зямнога, практычнага існавання.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page