top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ
АРТЫКУЛЫ

Г.А. Алянюк
ТЭМАТЫЧНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
ТВОРЧАЙ СПАДЧЫНЫ А. КУЛЯШОВА

2019 ...........................

У дадзеным матэрыяле раскрываецца тэматычная разнастайнасць творчай спадчыны А.Куляшова.

Аркадзь Куляшоў – адзін з выдатнейшых песняроў зямлі беларускай, паэт, тонкі лірык, мастак, надзвычай чуйны да зрухаў у грамадскім і духоўным жыцці. А. Куляшоў – паэт глыбока лірычны, ён стварыў свой непаўторны паэтычны свет. Паэзія А. Куляшова з’яўляецца духоўнай энцыклапедыяй яго пакалення. Сваё стаўленне да моладзі пісьменнік выказвае ў сваім зборніку «Росквіт зямлі», дзе ў цэнтры ўвагі праца, імкненні, мары маладога пакалення, якое шукае сваю дарогу ў жыцці. Трэба зазначыць, што ў вершы “Пакаленне маё не абпалена боем” паэт раскрывае пачуццё інтэрнацыяналізму, дружалюбнасці, якім характарызуецца пакаленне 30-х гадоў:

 

Нашу верную дружбу

Трымалі на ўчоце

Горад, вёска,

Далёкі аул, кішлак.

Пракладаем мы ўдаль

Магістраль

На балоце

I брукуем каменнем

Дзедаўскі шлях.

 

Сярод тэм, якія ўздымае А. Куляшоў у сваіх творах – гэта пакуты людзей, пагнаных на імперыялістычную вайну, класавая барацьба на вёсцы, гераізм грамадзянскай вайны, калектывізацыя, Вялікая Айчынная вайна, пасляваеннае аднаўленне, космас і думы пра будучыню.

Вершы ваеннага часу складаюць цэлы баладны цыкл пра подзвіг беларускага народа ў гады ліхалецця. Маладым жоравам паўстае герой верша «Крылы», які пакідае «маленства край», жоравам, што сабраўся «ў далёкі і цяжкі», але радасны вырай. Але гэта быў не бесклапотны палёт. Прыйшлося пераадолець шмат перашкод і выпрабаванняў, асабліва ваенных: «Свіст кулі чуў я на вайне, штык не здымаў з вінтоўкі». Вернасць свайму грамадзянскаму абавязку дала яму сілы выстаяць. Верш мае абагульняльны сэнс. Аўтарскае «я» сімвалізуе маладосць, якая трымала цяжкія іспыты і прынесла нямала ахвяраў, але выстаяла, поўная непахіснай волі ляцець да нябёсаў:

 

Каб нават я забіты лёг

На дно сырой магілы,

Скарыцца б і тады не змог,

Свае не склаў бы крылы.

Тэматычна блізкі да верша «Крылы» верш «Мае пасведчанне». Аўтар пачынае са сваей біяграфіі, а потым паступова пераходзіць да абагульненага вобраза пакалення, што перажыло шмат нягодаў:

 

У суровы век жыву сурова,

Жыць інакш не здолеў бы зусім.

Сведчаннем таму вось гэта слова,

Што пранёс я праз агонь і дым.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page