top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ
АРТЫКУЛЫ

Я. Шпакоўскі
СУВЯЗЬ З ЧАСАМ І ЛЮДЗЬМІ

 

1978 .................................

Унутранае паяднанне разнастайных і супрацьлеглых рыс у сённяшняга Куляшова: філасафічнасць, інтэлектуалізм, «звышабагульненасць» («Цунамі», «Хамуціус») і пачуццёвая канкрэтнасць, аўтабіяграфізм («Далёка да акіяна»), – у зародкавым стане ўгадвалася ўжо на пачатку яго творчай дарогі.

Выток куляшоўскай паэзіі раздвоіўся на два рэчышчы – на творы «фактаграфічныя» («Сонечнае заўтра», «З дзённіка брыгадзіра»), «нарысавыя» і на вершы, у якіх адчувалася яўная адцягнутасць, кніжнасць («Сацыял-дэмакрат», «Сібір»). Зразумела, і да нашага часу збераглі сваю эстэтычную і гісторыка-дакументальную каштоўнасць тыя з твораў, у якіх паэт чэрпаў вобразы не з прачытанага, а з асабіста ўбачанага, перажытага.

Улюбёным і пастаянным сродкам мастацкага абагульнення ў Куляшова была і застаецца ўмоўная асацыятыўнасць. Наўрад ці мелі б зараз эстэтычную вартасць «фактаграфічныя» рэчы паэта, калі б не яна, – умоўнасць, мастацкі вымысел, калі б факты, дэталі не ўспрымаліся і зараз як надзвычай тыповыя і распаўсюджаныя рысы тагачаснага жыцця («А мае ж вы татулечкі, схапіў маю палоску і панёс!» – так, напрыклад, выказвае цётка Вольга сваё ўтрапенне, назіраючы, як арэ трактар).

Паэт, на тое ён паэт, адбіраў у жыцці самыя ўражлівыя і тыповыя факты і рэаліі, тыя, што маюць паэтычнае значэнне. Голая і схематычная сімволіка замяняецца сімволікай, насычанай супярэчнасцямі, закладзенымі ў сутнасці непасрэдна ўгледжаных і па-мастацку адлюстраваных фактаў. Наступіў, па прызнанню самога паэта, творчы пералом.

Немалую ролю ў гэтым адыгралі «ляўкоўскі» цыкл Купалы і лепшыя творы Коласа. Праўда, Куляшоў угледзеў прычыну якаснага перараджэння сваёй творчасці ва ўздзеянні на яго Твардоўскага. Мабыць, так яно і было, але не без нацыянальнага вопыту. Ды і Твардоўскі не адразу прыйшоў да таго, што ўбачыў у ім і чым захапіўся Куляшоў. Фактаграфізм, «апрашчэнне» і «празаізацыя» лірыкі (паэма «Шлях да сацыялізма»), умоўная народнасць, як вядома, заўладалі на адзін час і Твардоўскім. Блізкі сусед беларусаў, чалавек, «мова маленства» якога, паводле яго ўласнага прызнання, была блізкай да беларускай, Твардоўскі пераадольваў свае недахопы, як адзначаецца сённяшнімі даследчыкамі, і не без арыентацыі на Купалу.

Пад уплывам Купалы і Твардоўскага перш за ўсё і распачаў сваю творчую перабудову Куляшоў. Характэрнай рысай яго новых вершаў стала супадзенне рэальнага і вымысленага: «Я падсякаю галаўня, цягну з хмарынкі белай. Вада ў кругах, вада ў кругах і неба ў ёй не тое... А воблака? Яно ў руках трапечацца жывое».

Цяпер часта ўмоўнасць так і нараджаецца – з досціпу, жарту, заснаванага на рэальных сувязях, з умоўнасці ўмоў, скажам, гульні – пакуль што дзіцячай: «Жалудоў дзве кайстры – твой пасаг... Гралі шэршні-майстры на басах... Чай пілі мы з жалудовых сподкаў».

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page