top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ
АРТЫКУЛЫ

2014 ..................

П. Кенька
АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ – ЧАЛАВЕК СВАЙГО ЧАСУ

 

Пры жыцці Аркадзя Куляшова выйшла пяць манаграфій пра яго жыццё і творчасць – кнігі Н. Перкіна (1951), М. Грынчыка (1964), Р. Бярозкіна (1978, на рускай мове – 1960), В. Бечыка (1981), Ігнатэнка (1962), пазней – не выйшла ніводнай. Распачата і адкладзена выданне Збору твораў. Прычына ўсім вядомая – змены ў жыцці рэспублікі, зрухі ў масавай свядомасці, пераацэнка многіх з’яў, у тым ліку і ў літаратурнай сферы. У крытыцы так званай перабудовачнай пары рабіліся спробы аддаць забыццю амаль што ўсю літаратуру савецкага часу.

Праўда, у адрозненне ад расіян, якімі былі выкраслены з вучэбных праграм такія папулярныя ў свой час пісьменнікі, як М. Астроўскі, А. Фадзееў, А. Твардоўскі, М. Ісакоўскі, К. Сіманаў (іх замянілі Б. Пастэрнак, А. Салжаніцын, І. Бродскі), – у беларускіх школах не выкінуты з падручніка творцы савецкага часу, у крытыцы і літаратуразнаўстве не запанавала тэндэнцыі адкінуць іх у небыццё, назаўсёды забыць.

Не забыліся пра іх і стваральнікі «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя», у якой мастацкія творы і дзейнасць аўтараў пададзены ў новым асвятленні.

Што да Аркадзя Куляшова, то так, былі спробы прадставіць яго аднабакова як залішне савецкага паэта, які таксама аддаў даніну культу асобы, напісаў вершы тыпу «Дэпутату народаў», «Размова сяброў», «Пятага снежня», «Камуністы», забытая цяпер паэма «Слова аб правадыру народаў». Але ці трэба абараняць яго ад такога роду закідаў? Трэба ж разумець, што ўсе, хто тварыў у савецкі час, не быў свабодны ад гэтага часу, так ці інакш адгукваўся на яго.

А вершы Куляшова проста дыхаюць часам, даносяць і сёння водгукі пачуццяў, якія валодалі тады ягоным пакаленнем. Так, ён з усім запалам маладых гадоў услаўляў у вершах тыя пераўтварэнні ў жыцці, якія прыйшлі з савецкім ладам, вокам мастака прыкмеціў цікавыя, характэрныя рысы часу. Ён і пазней даражыў гэтым.

Ваенная лірыка Куляшова – адно з вяршынных дасягненняў беларускай, ды і ўсёй савецкай літаратуры. У арыгінале, і ў перакладах на рускую мову шырока распаўсюдзіліся яго вершы «Над брацкай магілай», «Камсамольскі білет», «Ліст з палону», «Балада аб чатырох заложніках», паэма «Сцяг брыгады». Ці ж можна выкінуць іх з літаратуры, з памяці, назаўжды забыць?

Ці не кожны творца, раней, або пазней, адчувае сваю еднасць з Сусветам, ставіць сябе, што называецца, у кантэкст сусветнага жыццёвага, і вядома, літаратурнага працэсу. У Куляшова гэта адбылося ў 70-я гады. У вершах з «Новай кнігі», у паэмах «Цунамі» і «Далёка да акіяна» практычна знікае канкрэтыка яго ўласнага быцця, вядзецца роздум аб глабальных чалавечых праблемах, з’яўляюца вобразы акіяна, Зямлі, міжпланетнай прасторы.

Да таго ж, часам і ў заідэілагізаваных вершах сёння можна знайсці водгук іншых пачуццяў. Некалі Варлен Бечык гаварыў аўтару гэтых радкоў, што яму падабаецца першая частка даваеннага верша Куляшова «Бацька» прысвечанага Сталіну. Яму дужа хацелася недзе працытаваць іх. I ён гэта пазней зрабіў у зборніку «Аркадий Кулешов. Стихотворения и поэмы» (1983), дзе выступіў укладальнікам і аўтарам уступнага артыкула.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page