top of page

ТВОРЧАСЦЬ

ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫЯ
АРТЫКУЛЫ

1978 .......................

М. Лужанін
«...СЭРЦА, ДЗЕ ЎСЁЙ ЗЯМЛІ ТРЫВОГА»...

 

Чыстая няпраўда, што Аркадзю Куляшову 60 гадоў. Хай сабе хоць павылузваюцца з вокладак, даводзячы адваротнае, метрычныя кнігі мястэчка Самацеевічы за 1914 год.

На нашым баку, шаноўныя чытачы, ёсць больш сур’ёзныя сведкі: кніжкі самога паэта, пакуль што яшчэ не сто тамоў, але шэсць дзясяткаў з гакам. Калі я дастаў з выпадку свята беларускія выданні яго твораў з паліцы, яна стала амаль пустая.

Хіба што гэта напамяне пра ўзрост – за дзясятак гадоў паліцу так кнігамі не заставіш. Цяжка адрозніць, можа толькі спрактыкаваным вокам куляшовазнаўцаў, каторую напісаў юнак, а каторую – чалавек, якому давялося і пахадзіць па зямлі і паглядзець, што на ёй робіцца.

Перад намі кнігі сталай думкі і сталага пачуцця, дык ці ёсць патрэба дашуквацца ўзросту аўтара і ўдарацца ў чуллівую меладэкламацыю наконт вечнай маладосці тварца і твораў? Важней пераканацца ў іншым: гэта кнігі доўгага веку.

Паэзія Аркадзя Куляшова думае ў часе. Напэўна, спачатку трэба было напісаць: адчувае ў часе. Бо праз адчуванне самога часу ці адметнай з’явы ў ім і вырастае ў паэта думка, якой суджана здзівіць нас навізной успрымання свету і шырынёй узнікшых адсюль абагульненняў.

Таму куляшоўскае пытанне – навошта «зязюля без лесу і лес без зязюлі» – далёка не рытарычнае. Гэта – больш сцвярджэнне, непрыкметнае, на першы погляд, абагульненне, бо выказана яно ў найпрасцейшай з простых, але, я б сказаў, выразна нацыянальнай форме.

Сапраўды, хіба можа існаваць слова паэта: без свету, не прасторавай катэгорыі бясконцасці, а злучнасці ўсяго жывога і разумнага, без часу, не філасофскай меры працягласці быцця, а гарачай турботы сягонняшняга дня аб заўтрашнім; нарэшце, без кола сяброў, аднадумцаў і аднатворцаў рэчаіснасці? А тыя самыя свет, час, сяброўскае кола? Што было б з імі, каб не абуджалася само і не абуджала іх слова паэта?

Такі горкі лёс ніколі не спасцігне чалавецтва. Сучасныя спевакі яго цвёрда ведаюць, дзе яны знаходзяцца ў свеце, як бяруць удзел у працы народу, у яго барацьбе і доступе.

На паўмільярдным кіламетры

Паміж наступным і былым

уяўляецца Аркадзю Куляшову яго месца ў сучаснасці.

Не будзем удакладняць кіламетраж, бо паэт кожнай новай старонкай сваёй паказвае, як нястрымна павялічваецца адлегласць паміж сучасным і былым, як аб’яднанымі высілкамі партыі і народу скарачаюцца шляхі ў будучае.

У гэтым пафас усёй паэтычнай работы Куляшова, яго нязменнае, поўнае клопату знаходжанне «на пасадзе цяжкой» першаадкрывальніка, хто «верны да канца... выкладцы байца», як і яго сучаснікі, што, будуючыся сёння, набліжаюць заўтра, бачаць яго духоўным зіркам.

Азнаямленчы фрагмент артыкула. Спампаваць поўны тэкст

 

bottom of page